Першая дэкада сакавіка стала апошняй у гэтым сезоне для лыжнікаў раёна. На адкрытае першынство ДУ “Капыльская СДЮШАР” па лыжных гонках на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама падаў заяўкі 41 спартсмен.
Сярод удзельнікаў 2000–2001 г. н. у дзяўчынак не было роўных Паліне Вабішчэвіч, якая стала мацнейшай на дыстанцыі 3 км свабодным ходам. У юнакоў гэтай узроставай групы першае месца заваяваў Уладзіслаў Князюк. Сярод удзельнікаў 1998–1999 г. н. перамогу святкавалі Жанна Кандраценя і Дзмітрый Карпіленя. У старэйшай групе, 1995–1997 г. н., лепшы час паказала Валерыя Леус, а ў юнакоў на складанай 5-кіламетровай дыстанцыі мацнейшым стаў Антон Смольскі.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии