Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

«Я – даследчык»

20.03.2012
З мэтай стварэння ўмоў для выяўлення, падтрымкі і развіцця інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей малодшага ўзросту, стымулявання дзейнасці  педагагічных калектываў устаноў адукацыі ў рабоце з дзецьмі на базе гімназіі №1 г. Капыля  прайшоў  раённы  конкурс  даследчых  работ  вучняў пачатковых класаў “Я – даследчык”.  На яго было прадстаўлена 37 работ з 20 устаноў адукацыі. Так, у секцыі “Фізіка” пераможцамі прызнаны Яўген Свяцкі (4 кл., гімназія №1), другое месца ў Дзяніса Каленчыца (4 кл., Быстрыцкая СШ), трэція – у Сяргея Амяльянчыка (2 кл., СШ №3) і Аляксандры Кукраш (4 кл., СШ №2). У секцыі “Прыродазнаўства” першае месца заняў Антон Лазоўскі з Быстрыцкай СШ (3 кл.), другія – Яніна Зубарык  з  гімназіі  №1 (4 кл.)  і  Аляксандра Сняжко з Жыліхаўскай СШ (2 кл.), трэція – Лізавета Бохан і Дар’я Станішэўская, трэцякласніцы СШ №3 г. Капыля. У секцыі “У свеце прыроды” прызавыя месцы размеркавалі  паміж сабой Ілля Таўгень з Цімкавіцкай СШ (2 кл.), Аляксандра Мацейка з СШ №2 (1 кл.) і Арына Скрыган з Быстрыцкай СШ (4 кл.). А вось у секцыі “Гуманітарныя веды” лепшымі названы работы Дзіяны Фінке (3 кл., гімназія №1), другое месца ў Аляксандры Маляўкі (4 кл., Цімкавіцкая СШ), трэція – у Яны Алішэвіч (4 кл., Каменская СШ), а таксама Мікіты Рыжкоўскага і Ганны Матусевіч (2 кл., гімназія №1). Журы канферэнцыі адзначыла добрую якасць навукова-даследчых работ навучэнцаў. Вынікі сведчаць аб высокім узроўні прафесіяналізму педагогаў – кіраўнікоў работ. Конкурс садзейнічаў стварэнню атмасферы навуковага пошуку, узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж удзельнікамі. Алена КАРПЯЛЕНЯ, спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама На здымку: Юныя даследчыкі з гімназіі №1 г. Капыля  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей