Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Кніжны кірмаш парадаваў усіх

13.03.2012
Беларусь  ужо каторы раз не праходзіць міма еўрапейскіх традыцый духоўна-матэрыяльнай культуры. У выставачным цэнтры «БелЭКСПА» праходзіла ХІХ Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. За пяць дзён яе наведала каля 50 000 чалавек. Кірмаш — гэта свята. Так павялося здаўна. У Мінску — прыкладна з 1499 года, калі паводле Магдэбургскага права горад мог ладзіць кірмашы. Кніжны кірмаш — гэта свята кнігі. Першыя кніжныя кірмашы пачалі праводзіцца ў нямецкім Франкфурце-на-Майне яшчэ ў XVI стагоддзі, якраз тады, калі ў Еўропе засвоілі тэхнічныя вынаходніцтвы Гутэнберга ды Скарыны. Кірмаш — гэта атракцыёны. Стэнды Міжнароднай кніжнай выставы прываблівалі прафесійным дызайнам, былі аформлены з душой і выдумкай. Увагу прыцягвалі шчыты з імёнамі беларускіх класікаў: М. Багдановіча, Ф. Скарыны, юбіляраў гэтага года Я. Купалы і Я. Коласа. Прыемна ўразіла афармленне венесуэльскага стэнду – вадаспада, празрыстая струя якога сцякае з гары і разбіваецца аб камень. Створана камфортная атмасфера для наведвальнікаў, можна было спакойна падыходзіць да паліц і знаёміцца з цікавымі выданнямі. Удзельнікамі ХІХ Міжнароднай кніжнай выставы сталі кнігавыдаўцы з больш чым дваццаці краін. Ганаровы госць выставы — Венесуэла. На стэндзе прадстаўлены казкі, раманы, новая кніга «Венесуэла. Очарование юга» — фотаальбом венесуэльскіх краявідаў. Выстава кожнай краіны была цікавай па-свойму. Кожнае выдавецтва старалася прыцягнуць, зацікавіць свайго чытача. Таксама былі арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі, праводзіліся прэзентацыі, семінары, майстар-класы. Былі прадстаўлены і лепшыя кнігі  Беларусі   —  пераможцы 51-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2012». Галоўную ўзнагароду конкурсу — Гран-пры ў намінацыі «Трыумф» — атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за кнігу «Дзмітрый Струкаў. Альбом малюнкаў. 1864-1867». Вельмі прыемна, што такое выданне ёсць і ў раённай бібліятэцы. Нашы чытачы могуць дакрануцца да гэтага рарытэта і пазнаёміцца з унікальнымі замалёўкамі помнікаў архітэктуры, краявідаў, шэдэўраў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Лепшай дзіцячай кнігай у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» прызнаны кнігі Н. Голубевай «Сказки тетушки Руфь» выдавецтва «Літаратура і мастацтва», «Сказки из волшебного сундучка»  выдавецтва Свята-Елізавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, «Беларускія народныя казкі» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Перамогу ў намінацыі «Залатыя скрыжалі» атрымала выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» за энцыклапедыю «Максім Багдановіч». У намінацыі «Эўрыка» лепшай стала кніга Р. С. Матульскага «Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч. I. IX – начало XХ в.», якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі». У Капыльскай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі дзейнічае выстава, прысвечаная Году кнігі, якая пазнаёміць вас з лепшымі кнігамі Беларусі. Рады будзем бачыць усіх зацікаўленых у нашай бібліятэцы. Таццяна ГНЯЦЬКО, бібліёграф Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі На выставе Н. Данілкіна  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей