Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

Празаiк, сцэнарыст, прафесар...

13.03.2012
Візіт пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, да таго ж і доктара юрыдычных навук прафесара Сяргея Трахімёнка ў Капыльскую цэнтральную раённую бібліятэку імя А. Астрэйкі быў ужо не першы. Зараз сустрэцца з ім пашанцавала пастаянным чытачам бібліятэкі і вучням 5 “Б” класа СШ №2 г. Капыля. Прыхільнікі прыгожага слова мелі магчымасць пацікавіцца, як пісьменнік стварае свае творы, ці лёгка іх пісаць, колькі ўжо выйшла з-пад пяра і задаць яшчэ шэраг разнастайных пытанняў. А майстар слова ў сваю чаргу прэзентаваў новы філасофскі раман “Чаша Петри, или Русская цивилизация: генезис и проблемы выживания”, а таксама свае аповесці і апавяданні адной з кніг з серыі “Школьная бібліятэка”. Акрамя таго, Сяргей Аляксандравіч з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Адзін з іх – “Крэпасць над Бугам” – ён прапанаваў паглядзець падчас сустрэчы. Прысутныя змаглі зазірнуць у гісторыю і зрабіць экскурс па легендарнай Брэсцкай крэпасці. У Сяргея Трахімёнка ёсць яшчэ адно захапленне: збіранне бардаўскай творчасці і выкананне песень пад гітару. Гэта ён таксама не змог пакінуць па-за ўвагай. Увогуле ж асноўнае захапленне пісьменніка – рэалістычная проза. Але, каб чытач дачытаў кнігу да канца, ён “змяшчае” яе ў вокладку з вострым сюжэтам. Напэўна, менавіта таму многія выдаўцы называюць яго дэтэктыўшчыкам. Дарэчы, выдаюцца творы пісьменніка не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, дзе ён нарадзіўся і пачынаў свой творчы шлях: друкаваўся ў часопісах, у выдавецтве “Молодая гвардия”. А вось у 1990 годзе давялося пераехаць у Мінск, дзе спачатку ў часопісным варыянце выйшаў раман “Груз небесный”, а ў 1995 годзе – першая кніга ў выдавецтве “Юнацтва” – “Игры капризной дамы” з серыі “Бібліятэка прыгод і фантастыкі”. Увогуле ж пяру пісьменніка ўжо належаць 22 кнігі і 10 сцэнарыяў, і спыняцца ён не збіраецца. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара На здымку: С. Трахімёнак.  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей