У вёсках Чарнагубава, Вялікія Прусы і Браткава знесены тры пустуючыя дамы (на здымку). У Вялікай Раёўцы спілаваны аварыйныя дрэвы (на чарзе – Браткава і Вялікія Прусы). А на радасць мясцовых жыхароў па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Агароднікі пакладзены новы якасны асфальт.
З усталяваннем цёплага надвор’я поўным ходам ідзе ўборка тэрыторый, і да яе актыўна падключыліся школьнікі і педагогі Цімкавіцкай сярэдняй школы. Яны прывялі ў парадак сквер, помнік пагранічнікам і чырвонаармейцам, тэрыторыю, дзе калісьці размяшчаўся штаб 17-га пагранатрада ў аг. Цімкавічы, а таксама помнікі ахвярам фашызму ў в. Вялікія Прусы. Вясновую эстафету добрых спраў падтрымалі навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Яны навялі парадак на магіле ахвяр фашызму ў в. Калодзезнае