Пад кантролем
Прадстаўнікі сельвыканкама праводзяць падворныя абходы грамадзян. У цэнтры ўвагі – правілы пажарнай бяспекі, стан прысядзібных участкаў і навядзенне парадку каля дамоў.
Баршчэўніку – бой!
У населеных пунктах паспяхова знішчаюць баршчэўнік Сасноўскага. Як адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў Віталій Несцярук, сістэматычная праца дала станоўчы вынік – небяспечная расліна паступова знікае.
Прафілактыка і дапамога
Адбылося пасяджэнне савета ГПАП, куды запрасілі асоб, якія вярнуліся з ЛПП і месц пазбаўлення волі, а таксама праблемныя сем’і. Пасля прафілактычнай гутаркі супрацоўнікі Капыльскага ТЦСАН прапанавалі дадзеным катэгорыям матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу.
Сувязь пакаленняў
Цёплае і сімвалічнае мерапрыемства адбылося ў Жыліхаўскай СШ, дзе прайшла акцыя «Сувязь пакаленняў». Падчас яе ветэраны педагагічнай працы сумесна з навучэнцамі школы заклалі новую прыгожую традыцыю – яны высадзілі Алею педагагічнай славы, якая складаецца з хвойных дэкаратыўных культур. Гэтая алея стане не толькі ўпрыгожваннем школьнага двара, але і жывым сімвалам удзячнасці настаўнікам за іх высакародную працу.

Комментарии