Справы сямейныя
Нядаўна ў сельвыканкаме зарэгістравалі адразу дзве знакавыя падзеі: нараджэнне дзіцяці і стварэнне новай сям’і. Так, у в. Чарнагубава на свет з’явіўся хлопчык. Бацькі назвалі сына-першынца Дамір. У гэтым жа населеным пункце віншавалі і маладых. Для мужа і жонкі вопыт узцця шлюбу першы.
Памяць аб’ядноўвае
Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні гістарыч-ных месцаў. У парадак прыводзяць скверы, паркі, месцы воінскіх пахаванняў і помнікі. Да справы актыўна падключыліся Цімкавіцкая сярэдняя школа і дзіцячы сад, ТЦСАН, Цімкавіцкія ўчастковая бальніца і сельвыканкам. Вызначыліся і супрацоўнікі Капыльскай ДЮСШ: яны высеклі і прыбралі драўняна-хмызняковую расліннасць каля помніка ахвярам фашызму ў в. Калодзезнае. Спецыялісты Капыльскага дзяржаўнага каледжа пераклалі там дарожку, а навучэнцы гэтай установы пафарбавалі агароджу і навялі парадак. Акрамя таго, актыўна займаюцца рамонтам і добраўпарадкаваннем замацаваных за імі помнікаў і воінскіх пахаванняў работнікі філіялаў «Аўтапарк № 21» і «Вялікая Раёўка», а таксама СГФ «Руднае».
Клопат, які прадухіляе бяду
Працягваюцца прафілак-тычныя рэйды па праверцы пажарнай бяспекі ў домаўладаннях грамадзян. Асаблівая ўвага – тым, хто больш за іншых мае патрэбу ў клопаце і абароне: адзінокім і пажылым людзям, шматдзетным сем’ям, а таксама грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Індывідуальны падыход
У Цімкавіцкім сельскім Доме культуры адбылося выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Галоўная тэма – праца з моладдзю. У цэнтры абмеркавання апынуліся шасцёра падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Двое з іх – школьнікі, чацвёра – навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа.
«Велікодны перазвон»
Свята пад такой назвай арганізавалі ў Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў мясцовай школы ў рамках клуба духоўна-маральнага выхавання «Чыстае святло». Ад бібліятэкараў дзеці даведаліся пра сутнасць свята Вялікадня, яго традыцыі. Акрамя таго, школьнікі сустрэліся з настаяцелем прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Цімкавічы, протаіерэем Міхаілам Мардвінавым (на здымку). Разам з ім яны пабывалі ў храме. Сустрэча атрымалася светлай, душэўнай і, без сумнення, запомніцца ўсім надоўга.

Комментарии