У аг. Ванелевічы да-дзены старт маштабнай працы па навядзенні парадку на закінутых тэрыторыях – прыступілі да зносу старых і пустуючых дамоў, якія доўгія гады псавалі аблічча населенага пункта і ўяўлялі небяспеку для жыхароў.
На тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета прайшла акцыя «За бяспеку разам». Спецыялісты сельвыканкама і Капыльскага РАНС наведалі домаўладанні адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў.