Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Спилить аварийные деревья и скосить траву: как обновляют Докторовичский сельсовет

25.07.2026

У парку Моладзі супрацоўнікі Ванелевіцкага ЦКіД працягваюць арганізоўваць для дзяцей яркія летнія мерапрыемствы (на здымку). Юныя ўдзельнікі ўжо далучыліся да гульнявой праграмы «Лета сонейкам сагрэта» і конкурсна-гульнявой праграмы «Фарбы-непаседы» з удзелам казачных герояў – Лісы Алісы і Ката Базіліа. Тэматычныя сустрэчы дапамагаюць дзецям цікава і з карысцю праводзіць канікулы, развіваюць творчыя здольнасці, фантазію, камунікатыўныя навыкі і дораць шмат станоўчых эмоцый.                 

 

Увага электраацяпленню

У в. Астравок адбыўся сход грамадзян, галоўнай тэмай якога стала выкарыстанне электраацяплення ў жылых дамах. Падчас сустрэчы жыхары атрымалі адказы на актуальныя пытанні і неабходныя тлумачэнні па парадку падключэння і эксплуатацыі сістэм.

Добраўпарадкаванне тэрыторый

Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. У аг. Н. Доктаравічы, а таксама ў вёсках  Саўкова, Перавоз і Доктаравічы выкананы работы па абкошванні тэрыторый. Акрамя таго, у в. Саўкова спілавалі аварыйнае дрэва.

Новая агароджа

На могілках у аг. Ванелевічы ўстаноўлена новая агаро-джа. Праведзеныя работы спрыяюць добраўпарадкаванню тэрыторыі і захаванню належнага парадку.

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей