Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Подвиг белорусских женщин: в Ванелевичской школе прошел патриотический дайджест

27.06.2026

Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера пры Ванелевіцкай СШ сталі ўдзельнікамі інфармацыйнага дайджэста «Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Дзеці даведаліся пра гераічны шлях беларускіх жанчын, якія самааддана змагаліся за свабоду сваёй краіны.

 

Вада памылак не даруе

У Ванелевіцкім ЦК і вольнага часу прайшло прафілактычнае мерапрыемства «Вада – бяда». У зай-мальнай форме дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і замацавалі веды, якія дапамогуць пазбегнуць небяспечных сітуацый падчас летняга адпачынку.

Бяспека пачынаецца дома

Пазнавальна-забаўляльная праграма «Бяспека сям’і: чаму вучыць мама» сабрала дзяцей у аздараўленчым лагеры пры Доктаравіцкай СШ. Хлопчыкі і дзяўчынкі паспяхова справіліся з віктарынамі, загадкамі і гульнявымі заданнямі па асабістай і пажарнай бяспецы, а за актыўнасць атрымалі салодкія падарункі.

Косы – у траву

Завершана абкошванне  тэрыторый ва ўсіх 18 населеных пунктах сельсавета. У належны стан прыве-дзены і грамадзянскія могілкі. Значную дапамогу ў правядзенні работ аказалі КСУП «Доктаравічы» і ААТ «Піянер-Агра».     


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей