Бяспека і парадак
У населеных пунктах сельсавета актыўна выкарчоўваюць і спілоўваюць аварыйныя дрэвы. Так, у аг. Ванелевічы ліквідавалі пяць небяспечных клёнаў, у в. Васільчыцы – два аварыйныя дрэвы, а ў в. Домантавічы прыбралі 15 сліў і цалкам упарадкавалі прылеглую тэрыторыю.
Ушанавалі памяць
Увага надаецца падтрыманню парадку ў памятных і знакавых месцах. Так, у в. Ужа арганізавалі вываз смецця з тэрыторыі грамадзянскіх могілак. А ў аграгарадках Новыя Доктаравічы, Ванелевічы, вёсках Доктаравічы, Гарнастайлава і Астравок праведзена добраўпарадкаванне і навядзенне парадку ля вайсковых пахаванняў.
З увагай да здароўя
Яшчэ адзін сход грамадзян прайшоў у аг. Новыя Доктаравічы. На парадку дня – медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Пра актуальныя пытанні аховы здароўя і транспартных зносін сельскім жыхарам расказалі галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацяйковіч і начальнік сектара арганізацыі перавозак філіяла «Аўтамабільны парк № 21» Дзмітрый Бурак.

Комментарии