Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Анализ обращений граждан, поступивших в Копыльский райисполком

18.10.2024
Во исполнение требований Закона Республики Беларусь «Об обращениях граждан», Копыльским районным исполнительным комитетом осуществлен ряд мер, направленных на удовлетворение законных и обоснованных просьб граждан. Анализ обращений, поступивших в райисполком за январь-декабрь 2010 г., показал снижение их количества по сравнению с аналогичным периодом 2009 года на 10,1%. Всего за 2010 год в Копыльский районный исполнительный комитет поступило 293 обращения граждан, что на 33 меньше, чем за аналогичный период 2009 года, в том числе - 170 письменных и 123 устных. 47 обращений граждан (2009 г. - 55, 2008 г. - 78) направлены для рассмотрения из вышестоящих организаций и средств массовой информации. Из этого видно, что снижение общего количества поступивших обращений в определенной мере говорит о доверии населения к районной власти, способности разрешения проблем граждан. Во исполнение Директивы Президента Республики Беларусь №2 от 27 декабря 2006 г. «О мерах по дальнейшей дебюрократизации государственного аппарата» (далее - Директива №2) сроки рассмотрения обращений, не требующих дополнительного изучения, составляют пятнадцать календарных дней. В 2010 году 70,6% (207) обращений, поступивших в райисполком, рассмотрено в течение указанного срока. За  отчетный период в райисполком поступило 33 (11,3%) коллективных обращения. В соответствии с требованиями Директивы №2 данные обращения, имеющие 30 и более подписей, рассматривались с выездом на места, проводились собрания в трудовых и родительских коллективах. Больше всего обращений поступило по вопросу ремонта дорог (11,7% обратившихся). По-прежнему проблемным для жителей города остается жилищный вопрос (10,2%). 8,2% от общего количества поступивших обращений граждан составляют вопросы благоустройства. Значительный удельный вес в данном направлении составляют вопросы наведения порядка на гражданских кладбищах, что в первую очередь обусловлено недостаточной ответственностью отдельных граждан за состоянием захоронений своих близких. Немаловажное значение из социально-значимых вопросов занимают вопросы оказания содействия в трудоустройстве (4,4% обращений). В плановом режиме организован личный прием граждан председателем райисполкома, его заместителями. В течение  2010 года организовано 24 личных приема граждан председателем райисполкома. На рассмотрение поступило 73 обращения, которые были рассмотрены в сроки, установленные законодательством. Заявителям была предоставлена исчерпывающая информация по интересующим вопросам. Снижению общего количества поступивших в райисполком обращений способствовали проведение выездных приемов и сходов граждан,   встреч   с трудовыми коллективами, проведение телефонных прямых и горячих линий, которые являются наиболее эффективными методами работы с населением. В целях дальнейшего совершенствования работы с обращениями граждан, а также в целях улучшения обратной связи с населением, райисполком посредством официального сайта информирует  жителей района о графиках приема граждан руководством райисполкома, сельисполкомами, предприятиями, организациями, учреждениями. Ежедневно ведется контроль наличия электронных сообщений граждан, поступающих на официальный сайт райисполкома, организована работа телефона горячей линии. В районной газете «Слава працы» в систематическом порядке осуществляется информирование жителей о деятельности органов местного самоуправления, согласно редакционным планам на постоянной основе публикуются информационно-разъяснительные материалы о принятых нормативных правовых актах по актуальным вопросам, печатаются материалы, отражающие взаимодействие органов управления,      населения, СМИ, пропагандирующие успешный опыт решения социальных проблем, публикуются информационные материалы по работе с обращениями. В райисполкоме ежемесячно проводится текущий анализ поступивших обращений граждан, а также записей, внесенных в книгу замечаний и предложений с последующим подробным их анализом и выявлением основных вопросов, поднимаемых в обращениях, а также причин, побуждающих обращаться в государственные органы. В целях повышения профессионального уровня должностных лиц райисполкома, сельских исполнительных комитетов, ответственных за работу с обращениями граждан, по инициативе управления делами райисполкома, ежеквартально проводятся обучающие семинары по данной тематике. Приглашаем всех желающих поделиться на страницах районной газеты «Слава працы» своими предложениями по улучшению работы с обращениями граждан. Александр ЛИПНИЦКИЙ, главный юрисконсульт райисполкома

І мы таксама ў страі

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Дзесяць гадоў узначальвае ветэранскую арганізацыю СГФ “Крыніца” Святлана Іванаўна Астрэйка. Імкненне, і самае галоўнае, уменне працаваць з людзьмі, жыць іх праблемамі, дзяліць з імі радасць і гора, сфарміравалі, відаць, 34 гады працы ў Слабада-Кучынскім сельскім Савеце. Цёплыя адносіны да пажылых людзей, жаданне прыйсці на дапамогу, паспрыяць у вырашэнні праблемных пытанняў, актыўная жыццёвая пазіцыя сталі падставай для абрання Святланы Іванаўны старшынёй ветэранскай арганізацыі яшчэ на адзін тэрмін. — У склад нашай ветэранскай арганізацыі, — расказвае Святлана Іванаўна, — ўваходзяць 263 чалавекі. Гэта не толькі працаўнікі сельгаспрадпрыемства, але і людзі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак з устаноў адукацыі, культуры,  аховы  здароўя і г. д. Наша арганізацыя згуртаваная, дружная. Можна ўзгадаць нямала спраў, якія ладзілі разам. Часта арганізоўваем суботнікі, клапоцімся пра чысціню і парадак у нашых населеных пунктах. Напрыклад, добраўпарадкавалі магілы загінуўшых партызан на могілках у Сл.-Кучынцы (устанавілі 10 надмагільных пліт за кошт СГФ “Крыніца”). Стараюся абавязкова наведацца (і не адзін раз) да членаў нашай арганізацыі, распытаць пра іх жыццё, выслухаць нейкія просьбы і пажаданні, павіншаваць іх са святамі. Канечне, хацелася б зрабіць для пажылых людзей значна больш, аднак часта ўсё, як кажуць, упіраецца ў фінансы. Тым не менш, імкнёмся жыць цікава, насычана і адчуваем, што мы таксама ў страі.  Добра, што ў нас з’явіўся сельскі клуб, дзе можна сустрэцца, пагутарыць, неяк адзначыць святы і ўрачыстасці.

Сямейная дынастыя

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”.  На МТФ “Сл.-Кучынка” ўтварылася, можна сказаць, сямейная дынастыя. Тут доглядам цялят займаюцца Марыя Іванаўна Панцялейка (на здымку), яе дачка Ірына і нявестка Таццяна Цецеравы. Марыю Іванаўну на Капыльшчыну таксама “прывёў” Чарнобыль. 23 гады таму ёй давялося кінуць родны дом у Касцюковіцкім раёне, што на Магілёўшчыне, і шукаць паратунку ад чорнай бяды ў нашым раёне. У Слабодцы сям’і выдзелілі дом. “Мы тут прыжыліся, выгадавалі дзяцей, радуемся ўнукамі, — гаворыць Марыя Іванаўна. — Рэдка даводзіцца бываць на радзіме, і ўспаміны аб кожнай такой паездцы доўга-доўга балючай стрэмкай сядзяць у сэрцы”. У СГФ “Крыніца” Марыя Іванаўна заўсёды на добрым рахунку. Даглядаючы 90 галоў (гэтак, як і яе дзяўчаты), жанчына летась атрымала звыш 800 г сярэднясутачнай прывагі.

Змена лідара дала свой плён

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. “Мы доўга шукалі чалавека, які б змог узначаліць малочнатварную ферму “Слабада-Кучынка”, — расказвае Аляксандр Кажура. – Алена Мікалаеўна Каральчук сама прапанавала свае паслугі. Працуе на гэтай пасадзе ўжо год. І мы не пашкадавалі, што яе прызначылі”. На ферме ўтрымліваецца звыш 1150 галоў жывёлы: каровы, цяляты, якіх даглядаюць 12 чалавек. “У нас ужо пачаліся ацёлы, а таму растуць надоі, — дзеліцца загадчыца. — За студзень выкананне плана склала 118%. Ёсць неблагія кармы, канцэнтраты, дабаўкі. Стараюцца ветэрынарная і заатэхнічная службы: своечасова пралячыць жывёлу, даць слушную параду па яе ўтрыманні, пракантраляваць выкананне тэхпрацэсу”. Алену Мікалаеўну на Капыльшчыну закінула чарнобыльская навала. Сама родам з Гомельшчыны, за 20 год у Слабада-Кучынцы прыжылася, працавала даяркай на малочнатаварнай ферме, затым на 10 гадоў змяніла жывёлагадоўлю на працу ў сферы гандлю, у лютым 2010 года зноў вярнулася на ферму ўжо ў якасці загадчыцы. НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі калектыву МТФ “Сл.-Кучынка” з заатэхнікам-селекцыянерам Станіславам Каспяровічам (у цэнтры) і загадчыцай фермы Аленай Каральчук (другая справа).

Ферма заўсёды навідавоку

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Малочнатаварная ферма “Карзуны” размешчана, можна сказаць, пры дарозе. Сталічныя госці час ад часу, накіроўваючыся ў раён,  могуць завітаць і сюды. Таму звычка заўсёды жыць з чаканнем візіту наклала свой адбітак і на знешні выгляд фермы, і на адносіны яе работнікаў да сваіх абавязкаў. “Тут усё трымаецца на загадчыцы Святлане Сцяпанаўне Жаўрыд, — упэўнены Аляксандр Кажура. – Такой адказнай, акуратнай і добрасумленнай жанчыны яшчэ пашукаць трэба”. Святлана Сцяпанаўна не ўмее дзяліць жыццё “на работу” і “не работу”. Яна ўсёй душой перажывае за сваю справу і патрабуе гэтага ад сваіх падначаленых. “А з імі агульную мову знайсці лёгка, — усміхаецца жанчына. – Разумеюць мяне з паўслова”. Усяго на ферме 4 даяркі і столькі ж даглядчыкаў жывёлы, ёсць і падменныя. Работа цяжкая, многае даводзіцца рабіць уручную. НА ЗДЫМКУ: Мая Гурская, Святлана Жаўрыд (загадчыца фермы), Галіна Міхайлоўская, Жанна Кучыц.
Страница 955 из 1058