Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

«Людзей нецікавых на свеце няма»

18.10.2024
З гэтымі радкамі паэта Я. Еўтушэнкі нельга не пагадзіцца. Вось такія цікавыя, апантаныя людзі прыходзяць да нас у клуб. У іх розныя прафесіі, узрост і жыццёвыя пазіцыі, але іх аб’ядноўвае адно – яны ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Старыцкага СДК. Існуе думка, што культурнае жыццё віруе ў гарадах, але нашы людзі даказваюць, што яно ёсць і на сяле. А якія цікавыя і незвычайныя канцэрты рыхтуюць да кожнага свята ўдзельнікі самадзейнасці, як хораша ўпрыгожваюць яны нашу залу, а якія незвычайныя і прыгожыя ў іх касцюмы! Кожны раз яны стараюцца прыдумаць штосьці цікавае. Гэта Алена Якубовіч, Марына Гаргун, Таццяна Пяткевіч, Людміла Гаўрык, Сняжана Цішчанка, Ніна Барысевіч, Надзея Ярашэня, Вера Чабатарова, Галіна Гайшук, Ірына Бабура, Віктар Каспяровіч, Віталь Ампліенка. Яшчэ адзін цікавы чалавек – У. А. Стош — старшыня прафсаюзнай арганізацыі нашаго сельгаспрадпрыемства. Дзякуючы яму супрацоўнікі гаспадаркі часта бываюць на канцэртах розных мастацкіх калектываў, якія прыязджаюць у раён, дапамагае ён і нашаму клубу, і мастацкаму калектыву. Людміла ЖЫЛКО, мастацкі кіраўнік Старыцкага СДК

Зімовым вечарам аднойчы…

18.10.2024
Калі за акном лютуе  мароз-траскун ці завывае сцюжа, вельмі прыемна пасядзець у цёплай кампаніі за кубкам гарачай гарбаты. Так вырашылі работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк і запрасілі сваіх  сапраўдных сяброў на чарговае пасяджэнне клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”.  У чытальнай зале раённай бібліятэкі ўсіх гасцей чакалі накрытыя прысмакамі сталы, сярод якіх стаяў пузаты гарачы самавар. Была прадстаўлена забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых. А пачала яе  “Чайная Баба” (Ірына Пятровіч), якая расказала шмат цікавага  пра гарбату, задавала гасцям пытанні на кемлівасць, гуляла ў гульні і спявала. Асабліва парадаваў прысутных прыход Цыганкі (Таццяна Гняцько) (на здымку), якая вяла варажбу пры  дапамозе розных рэчаў. І напэўна, усе дзяўчаты, якія завіталі ў гэты вечар у бібліятэку, засталіся гэтым задаволены. Вясёлую ноту ў мерапрыемства ўнеслі дыялогі і сцэнкі, якія артыстычна выканалі работнікі бібліятэк Ірына Каляда,  Марыя Душэў-ская, Святлана Кахановіч, Людміла Цітко, Алена Пілат і Святлана Мароз. Вясёлы смех і ажыўленне выклікалі конкурсы, віктарыны  і гульні, якія праводзілі вядучыя Людміла Насевіч і аўтар гэтых радкоў.  У іх актыўна ўдзельнічалі  сем’і Танко, Шакун, Лук’яновіч, Чарнушэвіч і Беркі, Данііл Капачэўскі, Лера Кахановіч, Галя Чарнушэвіч, Маша Була і Маша Кубрак. Задаволеныя твары гасцей, іх прыемныя словы сталі лепшай падзякай бібліятэкарам, арганізатарам мерапрыемства. Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі

Депутаты одобрили Программу деятельности правительства Беларуси на 2011-2015 годы

18.10.2024
Представляя депутатам программу, премьер-министр Беларуси Михаил Мясникович отметил, что этот документ является своего рода "дорожной картой" правительства по выполнению задач четвертого Всебелорусского народного собрания и поручений главы государства. Особенность программы в том, что она носит характер прямого действия, персонифицирована. Меры, заложенные в программе, создают механизм реализации важнейших задач государства. Михаил Мясникович напомнил, что правительству Беларуси поставлены беспрецедентно напряженные задачи: "В текущей пятилетке необходимо выйти на темпы и качество экономического роста, которые демонстрировали Китай, Корея, Сингапур и другие "азиатские тигры", совершившие технологический рывок в своем развитии. Особенность социально-экономического развития Беларуси на период до 2015 года состоит и в том, что делать это придется в условиях посткризисного восстановления глобальной экономики, а этот процесс в мире идет достаточно медленно". Премьер-министр сообщил, что правительство Беларуси намерено серьезно изменить стиль и методы работы, чтобы создать условия для выполнения задач пятилетки. "Мы создадим необходимые мотивационные механизмы и постараемся раскрепостить инициативу и предприимчивость белорусских граждан", - отметил он. Главе государства уже внесены конкретные предложения по кардинальному улучшению налогового декларирования, совершенствованию механизмов приватизации. По словам руководителя белорусского правительства, в текущей пятилетке качественные показатели развития экономики (эффективность, рост производительности труда, экспорта и активного сальдо внешней торговли) эволюционно заменят плановые объемные показатели. Также правительство обеспечит равные условия эффективным и социально ответственным собственникам вне зависимости от того, государственное это предприятие или частное, отечественное или иностранное. Источник БЕЛТА

Перамога медыкаў

18.10.2024
Каманда капыльскіх медыкаў вярнулася пераможцай з занальных абласных спаборніцтваў па лыжных гонках, што праводзіў Мінскі абкам прафсаюза работнікаў аховы здароўя. Нашы аматары зімовага віду спорту апярэдзілі калег з Клецка, Нясвіжа, Дзяржынска, Стоўбцаў і Узды. Наперадзе – выступленне ў вобласці. Сяргей КОЗЕЛ

Адбыўся раённы агляд гульні, гумару і эстрадных выканаўцаў

18.10.2024
Сапраўднае свята добрага настрою прайшло ў клубных установах раёна з 9 па 11 лютага падчас раённага агляду гульні, гумару і эстрадных выканаўцаў. Пра яго асноўныя мэты і пераможцаў расказвае Любоў ГАЛУБОВІЧ, загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы РЦК. — Асноўная мэта агляду — выяўленне культарганізатараў, гумарыстаў і эстрадных выканаўцаў для ўдзелу ў раённых і абласных фестывалях і святах. Журы адзначыла, што большасць клубных устаноў з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да агляду. Бо гумар і гульня — гэта справа вельмі сур’ёзная. Па выніках выступленняў былі вызначаны лепшыя калектывы і выканаўцы ў наступных намінацыях: — Старыцкі СДК - высокае выканальніцкае майстэрства і сцэнічная культура; — Семежаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу і Сл.-Кучынскі СК — высокі мастацка-эстэтычны ўзровень праграмы; — Навасёлкаўскі СДК — лепшая тэатралізаваная праграма; — Скабінскі СДК — прапаганда і зберажэнне творчых традыцый; — Мікалай Корбут (Грозаўскі СДК) — лепшы аўтар гумарыстычных твораў; — Валянціна Шыманская (Лоцвінскі СДК) і Аляксандр Кандыбовіч (Сл.-Кучынскі СК) — лепшыя выканаўцы гумарэсак. Хочацца адзначыць таксама асобных выканаўцаў-гумарыстаў: А. Ліпніцкую (Руднянскі СДК), С. Цвірку (Лоцвінскі СДК), С. Юшкевіч (Ска-бінскі СДК), С.Цішчанка (Старыцкі СДК), Н. Баран (Бучацінскі СДК), Т. Волкаву, В. Сенюка, Д. Козела (Семежаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу), Е. Марук, М. Холад (Цімкавіцкі СДК), Г. Галузу (Праснакоўскі СК), А. Клыгу (Навасёлкаўскі СДК), Д. Сапегу (Лясноўскі СДК). Заключны канцэрт з лепшых гумарыстычных нумароў, а таксама пры ўдзеле народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» адбудзецца 1 красавіка ў раённым Цэнтры культуры. Спадзяёмся, што свята смеху прынясе гледачам па-сапраўднаму вясновы настрой. Шмат адкрыццяў было і сярод эстрадных выканаўцаў. Добрых салістаў прадставілі Быстрыцкі СДК, Навасёлкаўскі СДК, Праснакоўскі СК, Песачанскі Цэнтр культуры і вольнага часу, Ляшнянскі СДК. Дарэчы, з лепшымі эстраднымі выканаўцамі можна сустрэцца на канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, 23 лютага, які пройдзе ў раённым Цэнтры культуры.
Страница 959 из 1058