Калі за акном лютуе мароз-траскун ці завывае сцюжа, вельмі прыемна пасядзець у цёплай кампаніі за кубкам гарачай гарбаты. Так вырашылі работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк і запрасілі сваіх сапраўдных сяброў на чарговае пасяджэнне клубаў “У бібліятэку ўсёй сям’ёй” і “Сямейка”.
У чытальнай зале раённай бібліятэкі ўсіх гасцей чакалі накрытыя прысмакамі сталы, сярод якіх стаяў пузаты гарачы самавар. Была прадстаўлена забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых. А пачала яе “Чайная Баба” (Ірына Пятровіч), якая расказала шмат цікавага пра гарбату, задавала гасцям пытанні на кемлівасць, гуляла ў гульні і спявала. Асабліва парадаваў прысутных прыход Цыганкі (Таццяна Гняцько)
(на здымку), якая вяла варажбу пры дапамозе розных рэчаў. І напэўна, усе дзяўчаты, якія завіталі ў гэты вечар у бібліятэку, засталіся гэтым задаволены. Вясёлую ноту ў мерапрыемства ўнеслі дыялогі і сцэнкі, якія артыстычна выканалі работнікі бібліятэк Ірына Каляда, Марыя Душэў-ская, Святлана Кахановіч, Людміла Цітко, Алена Пілат і Святлана Мароз. Вясёлы смех і ажыўленне выклікалі конкурсы, віктарыны і гульні, якія праводзілі вядучыя Людміла Насевіч і аўтар гэтых радкоў. У іх актыўна ўдзельнічалі сем’і Танко, Шакун, Лук’яновіч, Чарнушэвіч і Беркі, Данііл Капачэўскі, Лера Кахановіч, Галя Чарнушэвіч, Маша Була і Маша Кубрак.
Задаволеныя твары гасцей, іх прыемныя словы сталі лепшай падзякай бібліятэкарам, арганізатарам мерапрыемства.
Валянціна КАМІНСКАЯ, намеснік дырэктара Капыльскай ЦБС па рабоце з дзецьмі
Комментарии