Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

У цэнтры ўвагі – жывёлагадоўля

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Асноўныя, так бы мовіць, здабытчыкі фінансаў у зімовы час – жывёлаводы. У гаспадарцы тры малочнатаварныя фермы, свінаферма, тут займаюцца і вырошчваннем цялят. Па меры магчымасці кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства з дапамогай інвестараў пастаралася палепшыць умовы працы жывёлаводаў, былі ўкладзены сродкі ў абсталяванне пакояў адпачынку, душавых, заменены транспарцёры для гноевыдалення і нахільныя транспарцёры. Для паляпшэння пагалоўя пайшлі па шляху закупу высокапрадукцыйнай жывёлы. Так, у 2005—2006 гады ў Ленінградскай вобласці было набыта 26 галоў элітных цялушак, у СВК “Ванелевічы” – 40 галоў.

"Белсельхознадзор" будет переименован в Департамент ветеринарного и продовольственного надзора

18.10.2024
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 февраля подписал указ №79 "О некоторых вопросах осуществления ветеринарного надзора". Документ издан в целях усиления роли государственной ветеринарной службы по защите здоровья животных, получению качественной продукции животноводческой и перерабатывающих отраслей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера. Указом предусмотрено переименование департамента "Белсельхознадзор" Министерства сельского хозяйства и продовольствия в Департамент ветеринарного и продовольственного надзора, а также утверждение исчерпывающего перечня должностных лиц, являющихся государственными ветеринарными инспекторами, уточнение их функций и полномочий. Также нормы указа учитывают специфику организации и структуру мероприятий, проводимых при осуществлении ветеринарного надзора в соответствии с соглашением Таможенного союза по ветеринарно-санитарным мерам. Документ позволит обеспечить надлежащий ветеринарный надзор в требуемом объеме и по всем направлениям, сохранив необходимую численность государственных ветеринарных инспекторов, а также организовать единую структуру органов ветеринарного надзора на республиканском, областном и районном уровнях. Указ вступает в силу после его официального опубликования.

Надзейная апора кіраўніка

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Дасканала арганізаваць любы тэхналагічны і вытворчы працэс немагчыма без спецыялістаў, якія для кожнага кіраўніка з’яўляюца надзейнай апорай. Менавіта гэтыя словы, паводле меркавання дырэктара сельгасфіліяла “Крыніца” ААТ “Мінскрамбуд” Аляксандра Кажуры, вельмі дакладна характарызуюць дзейнасць яго памочнікаў. Ён высока ацаніў ветработнікаў Ігара і Алены Пятрэнкаў, галоўнага заатэхніка Марыны Баран, заатэхніка-селекцыянера Станіслава Каспяровіча, галоўнага інжынера Івана Варвашэвіча, выконваючай абавязкі галоўнага агранома Наталлі Кандыбовіч, загадчыцы склада Веранікі Клюйко (яна ж з’яўляецца старшынёй прафкама), брыгадзіра вытворчага ўчастка №1 раслінаводства Любові Трыгубовіч, галоўнага эканаміста Валянціны Станкевіч, работнікаў бухгалтэрыі на чале з Наталляй Рымашэўскай, інспектара аддзела кадраў Наталлі Каспяровіч, спецыяліста дыспетчарскай службы Марыны Пратасевіч, вядучага інжынера-электрыка Алега Лазоўскага.

З кагорты лідараў

18.10.2024
 СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. У кожнай гаспадарцы найбольш запатрабаваныя менавіта механізатарскія і вадзіцельскія кадры: на іх плённай працы трымаецца раслінаводства, не абысціся без дапамогі чалавека за рулём і жывёлаводам. “Добрасумленныя, адказныя, працавітыя” – гэтыя тры словы характарызуюць прафесійныя якасці Анатоля Гуткоўскага, Анатоля Кандыбовіча, Уладзіміра Логмана. Асноўная задача Анатоля Адамавіча Гуткоўскага (здымак 1) – пасадка, догляд і ўборка бульбы. Дзякуючы яго клапатлівым рукам, стараннасці і майстэрству гаспадарцы ўдалося выйсці на шлях пастаяннага павышэння ўраджайнасці бульбы, паляпшэння культуры земляробства. Летась было накапана па 187 ц/га, ад рэалізацыі амаль 1000 тон атрымалі звыш 290 млн рублёў прыбытку. На сваім вялікагрузным МАЗе Анатоль Кандыбовіч (здымак 2) жаданы “госць” на кожным участку работ: адвозка зялёнай масы падчас корманарыхтоўкі, перавозка збожжа падчас уборачнай, дастаўка на ферму сенажу. Ды хіба ж мала спраў знойдзецца для ўмелых рук вадзіцеля і яго надзейнага памочніка аўтамабіля. У гаспадарцы Анатоль Станіслававіч працуе амаль 25 гадоў, і ўвесь час толькі добрымі словамі характарызавалася яго дзейнасць. Паводле слоў кіраўніка сельгаспрадпрыемства, да Уладзіміра Логмана (здымак 3) найбольш пасуе эпітэт “віртуоз сваёй справы”. Ён працуе на “Амкадоры”, і які б участак работы яму не даручалі, любую справу Уладзімір Мікалаевіч выконвае на выдатна. “Часам нават дзіву даешся, як па-майстэрску ён упраўляецца з такой складанай і не самай маленькай машынай”, — адзначае Аляксандр Кажура.

Жыццё было цяжкім, але цікавым

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Сваю першую ўзнагароду Зоя Емяльянаўна Салановіч атрымала яшчэ ў 1957 годзе, калі дзесяцікласніцай, як член звяна па вырошчванні махоркі ў калгасе “Новы будаўнік” у в. Садавічы, была запрошана на ВДНГ, дзе атрымала медаль. Затым была вучоба ў Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Горацкай акадэміі, праца на розных пасадах, у тым ліку і галоўным спецыялістам, вялікая прапагандысцкая работа. Зоя Емяльянаўна з’яўлялася сакратаром парткама ў сваёй гаспадарцы, працоўны стаж у якой пачаў адлічвацца з 1965 года. — Мая працоўная дзейнасць была цесна звязана з усімі ўзлётамі і падзеннямі, якія перажывала гаспадарка, — успамінае Зоя Емяльянаўна Салановіч. – Усім давялося прыкласці нямала сіл і ведаў, каб дабіцца такіх высокіх вынікаў, як, напрыклад, прызнанне фермы ў в. Харытонаўка племянной, што дало магчымасць прадаваць цёлак як племянных. Калі хто разбіраецца ў гэтай справе, то можа пацвердзіць, якая гэта карпатлівая праца: толькі на апісанне адной цялушкі неабходна было запоўніць 68 граф. Была ў нашай гаспадарцы і Герой Сацыялістычнай Працы – свінарка Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч. І зараз жыве ў в. Харытонаўка яшчэ адна наша перадавая свінарка – Алена Фёдараўна Трыгубовіч, якая ўзнагароджана ордэнам Леніна (ёй ужо 92 гады). Я маю медаль “За працоўную адзнаку”, мноства грамат, дыпломаў розных узроўняў. Час праляцеў вельмі хутка. Было цяжка, але цікава. Адным словам, ёсць пра што ўспомніць.
Страница 956 из 1058