Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

З кагорты лідараў

28.02.2011
 СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. У кожнай гаспадарцы найбольш запатрабаваныя менавіта механізатарскія і вадзіцельскія кадры: на іх плённай працы трымаецца раслінаводства, не абысціся без дапамогі чалавека за рулём і жывёлаводам. “Добрасумленныя, адказныя, працавітыя” – гэтыя тры словы характарызуюць прафесійныя якасці Анатоля Гуткоўскага, Анатоля Кандыбовіча, Уладзіміра Логмана. Асноўная задача Анатоля Адамавіча Гуткоўскага (здымак 1) – пасадка, догляд і ўборка бульбы. Дзякуючы яго клапатлівым рукам, стараннасці і майстэрству гаспадарцы ўдалося выйсці на шлях пастаяннага павышэння ўраджайнасці бульбы, паляпшэння культуры земляробства. Летась было накапана па 187 ц/га, ад рэалізацыі амаль 1000 тон атрымалі звыш 290 млн рублёў прыбытку. На сваім вялікагрузным МАЗе Анатоль Кандыбовіч (здымак 2) жаданы “госць” на кожным участку работ: адвозка зялёнай масы падчас корманарыхтоўкі, перавозка збожжа падчас уборачнай, дастаўка на ферму сенажу. Ды хіба ж мала спраў знойдзецца для ўмелых рук вадзіцеля і яго надзейнага памочніка аўтамабіля. У гаспадарцы Анатоль Станіслававіч працуе амаль 25 гадоў, і ўвесь час толькі добрымі словамі характарызавалася яго дзейнасць. Паводле слоў кіраўніка сельгаспрадпрыемства, да Уладзіміра Логмана (здымак 3) найбольш пасуе эпітэт “віртуоз сваёй справы”. Ён працуе на “Амкадоры”, і які б участак работы яму не даручалі, любую справу Уладзімір Мікалаевіч выконвае на выдатна. “Часам нават дзіву даешся, як па-майстэрску ён упраўляецца з такой складанай і не самай маленькай машынай”, — адзначае Аляксандр Кажура.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей