Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Жыццё было цяжкім, але цікавым

28.02.2011
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Сваю першую ўзнагароду Зоя Емяльянаўна Салановіч атрымала яшчэ ў 1957 годзе, калі дзесяцікласніцай, як член звяна па вырошчванні махоркі ў калгасе “Новы будаўнік” у в. Садавічы, была запрошана на ВДНГ, дзе атрымала медаль. Затым была вучоба ў Пінскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Горацкай акадэміі, праца на розных пасадах, у тым ліку і галоўным спецыялістам, вялікая прапагандысцкая работа. Зоя Емяльянаўна з’яўлялася сакратаром парткама ў сваёй гаспадарцы, працоўны стаж у якой пачаў адлічвацца з 1965 года. — Мая працоўная дзейнасць была цесна звязана з усімі ўзлётамі і падзеннямі, якія перажывала гаспадарка, — успамінае Зоя Емяльянаўна Салановіч. – Усім давялося прыкласці нямала сіл і ведаў, каб дабіцца такіх высокіх вынікаў, як, напрыклад, прызнанне фермы ў в. Харытонаўка племянной, што дало магчымасць прадаваць цёлак як племянных. Калі хто разбіраецца ў гэтай справе, то можа пацвердзіць, якая гэта карпатлівая праца: толькі на апісанне адной цялушкі неабходна было запоўніць 68 граф. Была ў нашай гаспадарцы і Герой Сацыялістычнай Працы – свінарка Алімпіяда Адамаўна Трыгубовіч. І зараз жыве ў в. Харытонаўка яшчэ адна наша перадавая свінарка – Алена Фёдараўна Трыгубовіч, якая ўзнагароджана ордэнам Леніна (ёй ужо 92 гады). Я маю медаль “За працоўную адзнаку”, мноства грамат, дыпломаў розных узроўняў. Час праляцеў вельмі хутка. Было цяжка, але цікава. Адным словам, ёсць пра што ўспомніць.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей