Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Як усё пачыналася

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Міхаіл Сяргеевіч Рымашэўскі ў гаспадарцы з першага дня яе заснавання. Працаваў трактарыстам, брыгадзірам трактарнай брыгады, механікам, загадваў гаражом, быў галоўным інжынерам. На пенсію выйшаў у 1994 годзе, але і зараз працягвае шчыраваць на карысць роднай гаспадаркі: займаецца сваёй самай любімай справай – даглядае пчол, якіх у СГФ “Крыніца” 30 сем’яў. — Раней у Слабада-Кучынцы і бліжэйшых вёсках быў калгас — “Зара свабоды”, — успамінае ветэран. — Аднак калгаснае жыццё мела і такі адмоўны бок, як немагчымасць атрымліваць за сваю працу грошы, а толькі працадні, якія неяк кампенсаваліся ў канцы года. Таму вялікае імкненне стаць рабочымі саўгаса было зразумелым. У лістах з такой просьбай ставілі свае подпісы ўсе. І жаданне вяскоўцаў было пачута. У канцы 50-х гадоў узнік саўгас “Лясное”, у які сабралі ўсе гаспадаркі ад Рымашоў да Бора. Праз год (у 1961-м) яго падзялілі на два саўгасы: “Лясное” і “Крыніца”. У 1965 годзе з “Крыніцы” выдзеліўся і саўгас “Прамень”. Першым дырэктарам гаспадаркі быў Міхаіл Іванавіч Лятун – франтавік, афіцэр, настаўнік па адукацыі. Вядома ж, выніковасць працы на той час была далёкай ад сённяшняй. Збожжавых атрымлівалі па 7 ц/га, новаспечаны саўгас меў толькі два МТЗ і тры гусенічныя трактары. Правялі меліярацыю, пачалі займацца выпускам травяной вітаміннай мукі, якую вазілі ў Клецк на камбікормавы завод. Цяпер, вядома ж, многае змянілася. З’явілася новая сучасная тэхніка, значна выраслі ўраджаі. Можна было б і дома застацца, але не сядзіцца. Вельмі ж люблю пчолак, душой і сэрцам побач з імі адпачываю. Летась 250 кг мёду на склад здаў. З задавальненнем яго ў нас купляюць. І мне радасць, і гаспадарцы прыбытак. “Міхаіл Сяргеевіч з усёй душой адносіцца да сваёй справы, — расказвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кажура. – І цікавіцца не толькі пчоламі. Не раз дапамагаў слушнай парадай – яго жыццёвы вопыт і глыбокія веды даюць поўную падставу рабіць гэта. Мне здаецца, што ў гэтага чалавека няма ні-якіх адмоўных рысаў. Ён проста выпраменьвае такую станоўчую энергію, што міжволі побач з ім хочацца стаць больш спагадлівым і разважлівым”.

Стараемся ісці ў нагу з часам

18.10.2024
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”.    Аляксандр Часлававіч Кажура з’яўляецца, практычна, равеснікам прадпрыемства, якое ўзначальвае: менавіта сёння, ён адзначае свой 51-ы дзень нараджэння. Працоўную дзейнасць пачынаў трактарыстам, пасля закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці “інжынер-механік”. У Капыльскі раён пераехаў у 1987 годзе, дзе і працаваў на розных пасадах. СГФ “Крыніца” ўзначальвае з верасня 2006 года. — Наша гаспадарка прайшла дастаткова складаны шлях, — расказвае Аляксандр Кажура. — Будучы залічанай у пачатку новага тысячагоддзя ў спіс “ляжачых” з надзеяй на лепшую будучыню ўспрыняла вестку аб далучэнні да сталічнай будаўнічай арганізацыі ААТ “Мінскрамбуд”. Гэта адбылося ў 2004 годзе. І з таго часу пачалося паступовае адраджэнне сельгаспрадпрыемства. Пачалі з жывёлагадоўчых памяшканняў: адрамантавалі фермы ў Карзунах, Харытонаўцы, аднавілі цялятнік у в. Сл.-Кучынка. На фермах пастараліся абустроіць быт працаўнікоў. Прайшоў капітальны рамонт у будынку дыспетчарскай, дзе з’явілася новая лазня, летась давялі да ладу мехмайстэрні, гараж. Кіраўніцтва Мінскрамбуда дапамагло ў абнаўленні машынна-трактарнага парку: набыта глебаапрацоўчая тэхніка, 5 камбайнаў, трактар МТЗ-3022 з наборам прычапных агрэгатаў, увесь шлейф тэхнікі для нарыхтоўкі кармоў. У в. Харытонаўка з’явілася новая збожжасушыльная гаспадарка з сучаснай высокапрадукцыйнай фінскай сушылкай, даведзены да ладу 5 сянажных траншэй. Пабудавана свінаферма (матачнік і цэх вырошчвання па тыпе “шведскага” стала). Летась пачалі ўзводзіць новую малочнатаварную ферму ў в. Слабада-Кучынка на 400 месцаў, дзе жывёла будзе знаходзіцца на бяспрывязным утрыманні, даіцца ў сучаснай даільнай зале. Плануем, што яна ўступіць у строй у кастрычніку бягучага года. Прыступаем да рэканструкцыі старога бульбасховішча на 1000 тон, будзе адрамантавана і вагавая гаспадарка з устаноўкай электронных вагаў. Землі ў нас лёгкія, з балам 28-29. Лічу, найбольш паспяховай для нас летась была кукуруза на зерне, пад якую было адведзена 50 га. З гэтай плошчы мы атрымалі па 72,2 ц/га (да прыкладу, год таму – толькі па 32,5 ц/га). Ад рэалізацыі зерня мелі больш за 140 млн рублёў. Парадавалі нас і кармавыя караняплоды: накапалі па 660 ц/га, у год рэфармавання было толькі 386 ц/га. Добры вынік дала грэчка, плошчы пад якую мы павялічваем удвая. Наша гаспадарка ўвайшла ў пералік тых сельгаспрадпрыемстваў, якія будуць сёлета займацца вырошчваннем бульбы. Паспяховае вядзенне жывёлагадоўлі немагчыма без добрай кармавой базы. У 2010 годзе мелі па 27 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы. Сёлета стаіць задача нарыхтаваць 5300 т сенажу, 6400 т сіласу, 543 т сена. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі не ўвайшла ў лік тых, якія могуць прэтэндаваць на статус аграгарадка. Таму стараемся ўсе работы праводзіць сваімі сіламі. За апошнія гады пабудавана 8 і набыта 5 дамоў сядзібнага тыпу, рэканструяваны пад 6-кватэрны васьмікватэрны дом. Сёлета будзе адрамантавана дарога, плануем заасфальтаваць мехдвор. Словам, стараемся ісці ў нагу з часам. Сардэчна віншую ўвесь калектыў СГФ “Крыніца” ААТ “Мінскрамбуд”, нашых слаўных ветэранаў з 50-годдзем з дня ўтварэння гаспадаркі. Жадаю ўсім моцнага здароўя, удачы, дабрабыту. Няхай задуманае — здзейсніцца, планы не разыходзяцца са справамі, дабрыня і лад заўсёды пануюць у кожнай сям’і.

Заинтересовать детей - это она умеет

18.10.2024
Называться художником в полной мере я еще не могу. Да, возможно, не смогу никогда, ведь для этого нужен талант, который дается человеку с рождения. Но, тем не менее, изучить азы рисования в моих силах. Поэтому-то и записалась на кружок «изобразительное искусство», тем более, что руководителем является замечательная женщина и удивительно талантливый человек Марина Станиславовна Овсянникова. А руководит работой кружка она уже более 10 лет и за это время смогла заинтересовать ребят искусством, привила любовь к творчеству. Родом мой педагог из деревни Подгорцы. С детства очень любила рисовать и посвящала любимому занятию все свое свободное время.  После окончания школы поступила в Минское художественное училище имени А. К. Глебова, где получила специальность учителя черчения и рисования. По окончании — направлена на работу учителем рисования в город Солигорск. Но через год вышла замуж и переехала в родной Копыль. Вначале 17 лет проработала воспитателем в детском саду. Но тяга к рисованию победила: 10 лет назад перешла в Центр детского творчества, где руководит работой кружка «Изобразительное искусство». Ежегодно воспитанники Марины Станиславовны  принимают активное участие во всех творческих конкурсах и добиваются хороших результатов.  Так, например, Даниил Солодухо в прошлом году стал победителем районного и областного конкурсов «Спасатели глазами детей». Вот и в этом году пятеро ее воспитанников стали победителями районного этапа конкурса рисунков. Для многих учеников занятие в кружке помогло в выборе будущей профессии. Так, например, Анатолий Мисюченко поступил в художественное училище г. Бобруйска, Зарина Куделко – в минский университет культуры, Настя Усатая – в солигорский колледж, Настя Нестерчик, Люба Касинская – в минский педагогический университет имени М. Танка. Среди ее воспитанников нет разочарованных. Анастасия ГОРДИЕВИЧ, ученица 5 «Б» класса СШ №3 г. Копыля

Поспех юных гандбалiстаў

18.10.2024
Першынство Мінскай вобласціпа гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 1997 – 1998 гадоў нараджэння, якое праходзіла ўг. Слуцку, прынесла два прызавыя месцы капыльскім спартсменам. Ва ўпартай барацьбе каманда юнакоў у складзе Ягора Ляшчынскага, Дзмітрыя Мініча, Андрэя Чарнушэвіча, Яўгена Праказава, Улада Фалітара, Аляксандра Мяцельскага, Андрэя Лабко, Аляксандра Татура, Улада Мацюша (гімназія №1) і Паўла Цвірко (Лясноўская СШ) узяла верх над гандбалістамі Слуцкага, Мінскага і Нясвіжскага раёнаў. У іх – заслужанае першае месца. Крыху шанцавання не хапіла капыльскім дзяўчатам, каб падняцца на верхнюю прыступку п’едэстала гонару. Саступіўшы гаспадарам пляцоўкі,  нашы гандбалісткі занялі другое месца. Гонар раёна адстойвалі Вікторыя Кісялёва, Юлія Ніжэвіч ( гімназія №1), Аліна Янушка, Алеся Хмялеўская, Настасся Якубовіч, Таццяна Стульба, Хрысціна Валчкевіч, (Лясноўская СШ) і Карына Канончык (СШ №3). Застаецца дадаць, што падрыхтоўкай каманд займаліся трэнеры Уладзімір Хартановіч, Віталь Позняк і Сяргей Бельмач. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: гандбольная каманда  капыльскіх дзяўчат з трэнерамі С. Бельмачам і В.Познякам. Фота Дзмітрыя Булы

Двойчы “сярэбраны” прызёр

18.10.2024
Выхаванец ДЮСШ АФП Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Трыгубовіч (цяпер – навучэнец Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпій-скага рэзерву) (на здымку)  на мінулым тыдні заваяваў “серабро” рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжных гонках сярод спецыяльных навучальных устаноў. Гэта – другі значны поспех юнага капыляніна ў лютым гэтага года. Яшчэ адно “серабро” ён здабыў на рэспубліканскай спартакіядзе па лыжных гонках сярод ДЮСШ. Сёння Дзмітрый вядзе барацьбу на снежных трасах у Раўбічах, дзе праходзіць першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках. Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Страница 957 из 1058