
Выхаванец ДЮСШ АФП Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Трыгубовіч (цяпер – навучэнец Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпій-скага рэзерву)
(на здымку) на мінулым тыдні заваяваў “серабро” рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжных гонках сярод спецыяльных навучальных устаноў. Гэта – другі значны поспех юнага капыляніна ў лютым гэтага года. Яшчэ адно “серабро” ён здабыў на рэспубліканскай спартакіядзе па лыжных гонках сярод ДЮСШ. Сёння Дзмітрый вядзе барацьбу на снежных трасах у Раўбічах, дзе праходзіць першынство Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии