Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Ферма заўсёды навідавоку

01.03.2011
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. Малочнатаварная ферма “Карзуны” размешчана, можна сказаць, пры дарозе. Сталічныя госці час ад часу, накіроўваючыся ў раён,  могуць завітаць і сюды. Таму звычка заўсёды жыць з чаканнем візіту наклала свой адбітак і на знешні выгляд фермы, і на адносіны яе работнікаў да сваіх абавязкаў. “Тут усё трымаецца на загадчыцы Святлане Сцяпанаўне Жаўрыд, — упэўнены Аляксандр Кажура. – Такой адказнай, акуратнай і добрасумленнай жанчыны яшчэ пашукаць трэба”. Святлана Сцяпанаўна не ўмее дзяліць жыццё “на работу” і “не работу”. Яна ўсёй душой перажывае за сваю справу і патрабуе гэтага ад сваіх падначаленых. “А з імі агульную мову знайсці лёгка, — усміхаецца жанчына. – Разумеюць мяне з паўслова”. Усяго на ферме 4 даяркі і столькі ж даглядчыкаў жывёлы, ёсць і падменныя. Работа цяжкая, многае даводзіцца рабіць уручную. НА ЗДЫМКУ: Мая Гурская, Святлана Жаўрыд (загадчыца фермы), Галіна Міхайлоўская, Жанна Кучыц.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей