Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Лічбы і факты

19.10.2024
Звыш 50 пытанняў у адрас старшынь сельскіх Саветаў паступіла ад жыхароў вёсакпадчас правядзення сходаў грамадзян. Усе ўзнятыя праблемы вырашаюцца на месцах. Пачынаючы з сакавіка 2011 г., цэнтралізаваным вывазам смецця будуць ахоплены ўсе сельскія населеныя пункты раёна. На сёння заключана звыш 7 тысяч дагавораў. Найбольш актыўна праводзіцца гэта работа ў Капыльскім, Грозаўскім, Браткаўскім, Камсамольскім сельскіх Саветах. За два месяцы закуп малака з падвор’яў насельніцтва ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 17%. У гэтай справе асабліва вызначаюцца  жыхары вёсак Душава, Браткава, Смалічы, аг. Быстрыца, Семежава, Доктаравічы, Пясочнае. Марыя ШЭІНА

Всем сердцем болеют за сельчан

19.10.2024
Старейшина деревни является единоличным  представителем органа территориального общественного самоуправления. Граждане работают  на добровольной основе по месту  жительства в целях решения вопросов местного значения. На территории Копыльского сельсовета ведут свою работу 17 старейшин, из них 14 женщин и 3 мужчин. Это люди разных возрастов: от 40-50 лет до 70 и старше. [caption id="attachment_7768" align="aligncenter" width="580" caption="Старейшина д. Якубовичи Л. В. Михайловская (первая слева) с односельчанами."][/caption] Старейшиной д. Якубовичи является Л. В. Михайловская. Здесь проживает 40 жителей, из них только 15 трудоспособного возраста. Лидия Васильевна — мать двоих замечательных сыновей. Работала  на заводе резино-технических изделий, в колхозе. Увлекается вязанием, причем профессионально, любит читать, ведет огород. Надо отметить, что в этой деревне, в личных подсобных хозяйствах содержатся три коровы — на подворьях А. Е. Шулешко и М. И. Цвирко. Эти пожилые люди и сегодня задают тон молодым. При встрече с населением постоянно испытываешь чувство глубокого уважения, благодарности к престарелым гражданам. В Мозолях проживают замечательные, трудолюбивые люди. Старейшиной здесь избрана Г. Е. Кульбицкая, которая родила и воспитала троих детей. Сегодня это  достойные и уважаемые  люди, например, сын - Н. Н. Кульбицкий — заслуженный человек на  предприятии ДУП «ПМК №194» УП «Минскоблдорстрой», по праву являлся делегатом четвертого Всебелорусского народного собрания. Сама Галина Ефимовна работала в колхозе «Рассвет», на ГСЗ «Скабин», ОАО «Копыльское». Сегодня она пенсионерка, находится на заслуженном отдыхе, в свободную минуту вяжет, передает это увлечение своим внукам. Занимается личным подсобным хозяйством, сажает огород. Галина Ефимовна всем сердцем переживает за своих односельчан, свою деревню. Заботится, чтобы вовремя было подкошено, расчищена дорога, отремонтирован забор на гражданском кладбище, были сняты вопросы по работе автомагазина. Жители д. Мозоли под руководством своей старейшины не только ставят перед сельисполкомом вопросы по жизнедеятельности своего населенного пункта, но и подсказывают пути их решения, предлагают кандидатуры на выполнение работ по благоустройству деревни. В д. Василевщина старейшина — Н. И. Ермолович. Мать двоих детей, бабушка трое внуков, добрейшей души человек, она постоянно переживает за своих односельчан. Всегда приятно встречаться на сходе граждан в деревне Вошкаты со старейшиной А.  А. Борисевич, которая в  2009 году  была признана лучшей старейшиной района. И это по праву. Анна Андреевна занимается вопросами вывоза бытовых отходов, сбором денежных средств по оплате за данную услугу, знает все вопросы благоустройства деревни. Все вопросы по д. Старый Копыль уточняются у старейшины деревни - добродушной, приветливой женщины В. С. Волковой. Очень много проблем возникает у жителей дд. Каменка и Аргеловщина.  Свои обязанности старейшин здесь добросовестно, старательно выполняют К. К. Сташевский и Н.  С. Черковская. В д. Чир. Партизан В. М. Киневич выполняет обязанности и руководителя дома социальных услуг, и старейшины деревни. По ее инициативе поддерживается порядок в бывшем уже сельском клубе, в комнатах дома социальных услуг. Конечно, нельзя не отметить инициативу, целеустремленность старейшин, которые совмещают эту обязанность со своей трудовой деятельностью. Это В. А. Римашевский (Низковичи), С.И. Аниховская (Велешино), З. М. Карпиленя (Кель), М. И. Смольская (Подгорцы), С. И. Гуринович (Дусаевщина), И. М. Бохан (Скабин), И. А. Костюк (Мажа), В. А. Черкас (Усово), В. А. Лавринчик (Аножки). Всем старейшинам Копыльского сельсовета сельисполком, сельский Совет депутатов выражают искреннюю благодарность за их бескорыстный, требующий неимоверных затрат энергии, времени труд. Желаем им здоровья, семейного благополучия, исполнения заветных желаний и надеемся на дальнейшую работу во благо развития всех населенных пунктов сельсовета. А всем нашим жителям желаем быть инициативными, предлагать свои услуги по вопросам благоустройства, участвовать в субботниках, соблюдать порядок на гражданских кладбищах - ведь это чистота и уют нашего дома. Ольга КУПРИЕНКО, председатель Копыльского сельисполкома Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО

Па вопыт - на Капыльшчыну

19.10.2024
 Як пастаўлена работа з насельніцтвам на тэрыторыі Капыльскага раёна і якія шляхі для гэтага выкарыстоўвае мясцовая ўлада – такая тэма стала лейтматывам выязных практычных заняткаў старшынь пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё семінара адбылося ў зале пасяджэнняў Капыльскага сельвыканкама. [caption id="attachment_7688" align="aligncenter" width="443" caption="В. Купрыенка, М. Сандрозд, Г. Касцюкевіч. "][/caption] Пра сацыяльна-эканамічнае становішча раёна за апошнія пяць гадоў і перспектывах яго развіцця расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. У прыватнасці, яна адзначыла станоўчыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці, стварэнні новых працоўных месц. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце, у перыяд з 2005 па 2010 гады па прэзідэнцкай праграме на Капыльшчыне з’явілася 15 аграгарадкоў з развітай інфраструктурай, дзе пабудавана 510 новых дамоў для паляпшэння жыллёвых умоў сельскіх жыхароў. За пяцігодку гаспадаркамі закуплена каля 800 адзінак тэхнікі, з’явіліся сучасныя малочнатаварныя фермы.  Гэта станоўча паўплывала на выкананне прагнозных паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. Добра развіваецца малы і сярэдні бізнес. Марыя Леанідаўна паведаміла, што ў раёне дзейнічае 86 малых прадпрыемстваў, 126 індывідуальных прадпрымальнікаў. Дзякуючы гэтаму, доля падатковых плацяжоў  прыватнага бізнесу ў бюджэт за апошні час вырасла да 30%. Зацікавіла ўдзельнікаў семінара спецыфіка работы са старэйшынамі вёсак, пра якую паведаміла старшыня Капыльскага сельсавета Вольга Купрыенка. Шмат пытанняў ад калег прагучала ў яе адрас. Госці даведаліся, як арганізавана ўзаемадзеянне з іншымі службамі. Асобна Вольга Мікалаеўна спынілася на рабоце па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, абслугоўванні могілак. Яна патлумачыла, што дзякуючы падтрымцы кіраўнікоў гаспадарак, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета, усе гэтыя пытанні вырашаюцца на належным узроўні. Далей народныя выбраннікі выехалі ў аграгарадок Мажа, дзе пазнаёміліся з інфраструктурай населенага пункта, пабывалі ў раённым Цэнтры традыцыйнай культуры, Мажскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – пачатковая школа. Не менш цікавай стала сустрэча са старшынёй Цімкавіцкага сельсавета Аленай Острыкавай. Яна расказала аб практыцы рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21 ад 12 студзеня 2007 года  “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва” ў частцы развіцця сістэмы паслуг для насельніцтва. Вялікую зацікаўленасць выклікала работа камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Цімкаўлянка”, якое выконвае шырокі спектр сельскагаспадарчых паслуг. Як працуе прадпрыемства, колькі працаўнікоў у штаце, які кошт паслуг для вяскоўцаў -  гэтыя і шэраг іншых пытанняў літаральна сыпаліся ў адрас Алены Острыкавай. Нават пасля афіцыйнай часткі некаторыя калегі ў прыватным парадку звярталіся да старшыні Цімкавіцкага сельсавета, каб атрымаць тлумачэнні па некаторых аспектах дзейнасці КУП “Цімкаўлянка”. [caption id="attachment_7689" align="aligncenter" width="443" caption="У краязнаўчым музеі."][/caption] Пасля ўдзельнікі семінара наведалі раённы краязнаўчы музей, дзе супрацоўнікі ўстановы расказалі пра гісторыю, легенды і паданні капыльскай зямлі. У Сл.-Кучынскім сельсавеце ўвага старшынь пасялковых і сельскіх саветаў была скіравана на  ўкараненне новых форм і тэхналогій у сферы абслугоўвання, работу з пустуючымі будынкамі і г. д. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дзейнасцю фермерскай гаспадаркі Ула-дзіміра Несцера. На падвядзенні вынікаў куратар группы, выкладчык факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Георгій Касцюкевіч, удзельнікі семінара далі станоўчую адзнаку праводзімай з насельніцтвам рабоце і падзякавалі за плённае супрацоўніцтва. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Калi сад не пладаносiць

19.10.2024
Што робіць дбайны гаспадар, калі яблыні перастаюць даваць добры ўраджай ці ўвогуле не пладаносяць? Адказ на гэта пытанне просты і відавочны – выкарчоўвае хворыя дрэвы. Такое ж рашэнне прынялі і спецыялісты ААТ “Семежава”, калі паўстала падобная праблема са старым садам ля вёскі Філіпавічы, які займае  каля 21 гектара. І самы дзейсны варыянт – уключыць гэту зямлю ў севазварот. Работы па раскарчоўцы саду ўжо праведзены на плошчы каля дзесяці гектараў. Паступова на працягу бягучага года ён прыбярэцца поўнасцю. “Спачатку на гэтай пладароднай зямлі зробім мінімальную апрацоўку, каб выраўнаваць плошчу. Пасля падсеем аднагадовыя травы, – расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Зяньковіч. – Раскарчоўка саду вядзецца за кошт уласных сіл. Працаўнікі маюць неабходныя навыкі, а таксама допуск да выканання гэтых работ. Знайшлі прымяненне і для драўніны, якая завозіцца на фермы для іх абагрэву. А карчы, якія нідзе не выкарыстоўваюцца, вывозім на сметнік, дзе ў выніку адбываецца іх захаванне”. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ў дадзеным пытанні нядаўна ў гаспадарцы на  30 гектараў дадаткова былі закладзены дзве шматкампанентныя пашы. Таму ў хуткім часе з’явіцца яшчэ 21 гектар добрага травастою, якія стануць выдатнай дапамогай у павышэнні вытворчасці малака. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 950 из 1058