Як пастаўлена работа з насельніцтвам на тэрыторыі Капыльскага раёна і якія шляхі для гэтага выкарыстоўвае мясцовая ўлада – такая тэма стала лейтматывам выязных практычных заняткаў старшынь пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адкрыццё семінара адбылося ў зале пасяджэнняў Капыльскага сельвыканкама.
[caption id="attachment_7688" align="aligncenter" width="443" caption="В. Купрыенка, М. Сандрозд, Г. Касцюкевіч. "]
[/caption]
Пра сацыяльна-эканамічнае становішча раёна за апошнія пяць гадоў і перспектывах яго развіцця расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. У прыватнасці, яна адзначыла станоўчыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, тэхнічным перааснашчэнні вытворчасці, стварэнні новых працоўных месц. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце, у перыяд з 2005 па 2010 гады па прэзідэнцкай праграме на Капыльшчыне з’явілася 15 аграгарадкоў з развітай інфраструктурай, дзе пабудавана 510 новых дамоў для паляпшэння жыллёвых умоў сельскіх жыхароў. За пяцігодку гаспадаркамі закуплена каля 800 адзінак тэхнікі, з’явіліся сучасныя малочнатаварныя фермы. Гэта станоўча паўплывала на выкананне прагнозных паказчыкаў у сельскагаспадарчай галіне. Добра развіваецца малы і сярэдні бізнес. Марыя Леанідаўна паведаміла, што ў раёне дзейнічае 86 малых прадпрыемстваў, 126 індывідуальных прадпрымальнікаў. Дзякуючы гэтаму, доля падатковых плацяжоў прыватнага бізнесу ў бюджэт за апошні час вырасла да 30%.
Зацікавіла ўдзельнікаў семінара спецыфіка работы са старэйшынамі вёсак, пра якую паведаміла старшыня Капыльскага сельсавета Вольга Купрыенка. Шмат пытанняў ад калег прагучала ў яе адрас. Госці даведаліся, як арганізавана ўзаемадзеянне з іншымі службамі. Асобна Вольга Мікалаеўна спынілася на рабоце па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў, абслугоўванні могілак. Яна патлумачыла, што дзякуючы падтрымцы кіраўнікоў гаспадарак, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета, усе гэтыя пытанні вырашаюцца на належным узроўні.
Далей народныя выбраннікі выехалі ў аграгарадок Мажа, дзе пазнаёміліся з інфраструктурай населенага пункта, пабывалі ў раённым Цэнтры традыцыйнай культуры, Мажскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад – пачатковая школа.
Не менш цікавай стала сустрэча са старшынёй Цімкавіцкага сельсавета Аленай Острыкавай. Яна расказала аб практыцы рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21 ад 12 студзеня 2007 года “Аб павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва” ў частцы развіцця сістэмы паслуг для насельніцтва. Вялікую зацікаўленасць выклікала работа камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Цімкаўлянка”, якое выконвае шырокі спектр сельскагаспадарчых паслуг. Як працуе прадпрыемства, колькі працаўнікоў у штаце, які кошт паслуг для вяскоўцаў - гэтыя і шэраг іншых пытанняў літаральна сыпаліся ў адрас Алены Острыкавай. Нават пасля афіцыйнай часткі некаторыя калегі ў прыватным парадку звярталіся да старшыні Цімкавіцкага сельсавета, каб атрымаць тлумачэнні па некаторых аспектах дзейнасці КУП “Цімкаўлянка”.
[caption id="attachment_7689" align="aligncenter" width="443" caption="У краязнаўчым музеі."]
[/caption]
Пасля ўдзельнікі семінара наведалі раённы краязнаўчы музей, дзе супрацоўнікі ўстановы расказалі пра гісторыю, легенды і паданні капыльскай зямлі.
У Сл.-Кучынскім сельсавеце ўвага старшынь пасялковых і сельскіх саветаў была скіравана на ўкараненне новых форм і тэхналогій у сферы абслугоўвання, работу з пустуючымі будынкамі і г. д. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з дзейнасцю фермерскай гаспадаркі Ула-дзіміра Несцера.
На падвядзенні вынікаў куратар группы, выкладчык факультэта павышэння кваліфікацыі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Георгій Касцюкевіч, удзельнікі семінара далі станоўчую адзнаку праводзімай з насельніцтвам рабоце і падзякавалі за плённае супрацоўніцтва.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии