Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

“Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”

19.10.2024
Па ініцыятыве абласной камісіі па справах непаўналетніх на працягу сакавіка праводзіцца міжведамасная прафілактычная акцыя “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”. Акцыя мае на мэце ранняе выяўленне сямейнага недабрабыту, прапаганду адказнага бацькоўства, ажыццяўленне комплексных прафілактычных, дабрачынных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне становішча дзіцяці ў сям’і і захаванне сям’і для дзіцяці, а таксама прыцягненне ўвагі грамадскасці, улады да праблем дамашняга насілля. Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых службаў і ведамстваў, а таксама грамадскіх арганізацый. Як паведаміла намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк, у рамках акцыі ў нашым раёне запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, будуць праведзены рэйды мабільных груп райвыканкама  для  павышэння  эфектыўнасці індывідуальнай  прафілактычнай  работы  з  праблемнымі сем’ямі (дарэчы, яны праходзяць раз у квартал), наведаны сацыяльна небяспечныя сем’і, замацаваныя за адказнымі асобамі райвыканкама, абследаваны жыллёва-бытавыя ўмовы мнагадзетных сем’яў. Вышэйназванай тэме будзе прысвечаны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У рамках акцыі запланаваны выезды каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту, семінары, лекцыі, гутаркі, трэнінгі, круглыя сталы для прыёмных бацькоў, мнагадзетных сем’яў, сацыяльных педагогаў і старшынь сельскіх Саветаў. У ТЦСАН, школах раёна будуць арганізаваны псіхалагічныя гасцёўні, па нумары 51-3-46 (тэлефон даверу) можна будзе атрымаць кансультацыю. На працягу месяца пройдуць дабрачынныя акцыі (сумесна з Беларускім дзіцячым фондам), спартыўныя святы, конкурсы, канцэрты, выезд маладзёжнага шматпрофільнага цэнтра і г. д. Напрыканцы будуць прааналізаваны выяўленыя праблемы, а ход рэалізацыі акцыі будзе асвятляцца ў сродках масавай інфармацыі. Сяргей КОЗЕЛ

Ёсць кiм ганарыцца

19.10.2024
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале пасяджэнняў райвыканкама праходзіла сустрэча, дзе пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд, бацькоў юных навукоўцаў віталі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская. [caption id="attachment_7840" align="aligncenter" width="580" caption="Анатоль Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо Сяргею і Таццяне Кандраценкам."][/caption] — Прыемна, калі ў вобласці, рэспубліцы гучаць імёны вучняў з Капыльшчыны, — адзначыў Анатоль Жданеня. – У большасці – гэта навучэнцы 7-11 класаў. Жадаю, каб і далей вы развівалі свой інтэлект. Скажу болей, менавіта тыя, хто раней станавіўся пераможцамі прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, у будучым знаходзілі дастойнае месца ў жыцці. Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць бацькам. Без вашага непасрэднага ўдзелу не было б такіх дасягненняў у дзяцей. У гэты дзень Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама, аддзела адукацыі былі ўручаны Ула-дзіславу Быліновічу, Мікалаю Барысюку, Дзмітрыю Мінізянаву, Паўлу Рыбаку, Валерыю Малышку, Артуру Кандраценку, Вользе Дунай, Яне Тароцька, Яўгену Унучку, Вячаславу Калевічу, Настассі Камёнцы, а таксама іх бацькам. Памятныя сувеніры юным навукоўцам ад аддзела па справах моладзі ўручыла Валянціна Балажынская. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: Анатоль Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо Сяргею і Таццяне Кандраценкам. Фота аўтара

Праводзіцца падпіска на ІІ квартал 2011 года на раённую газету “Слава працы”

19.10.2024
Кошт індывідуальнай падпіскі: на месяц - 6300 рублёў, на квартал - 18 900 рублёў. Кошт ведамаснай падпіскі: на месяц - 12 600 рублёў, на квартал - 37 800 рублёў Выпісаць раёнку  можна ў любым паштовым аддзяленні.

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 13)

19.10.2024
16 сакавіка вас выслухае першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Мікалаеўна КІСЛЯК. Пытанні, якія вас хвалююць, вы зможаце задаць у сераду з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 55-1-83.

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 12)

19.10.2024
15 сакавіка 2011 года з 10 да 12 гадзін па тэлефоне 55-7-13 адбудзецца прамая лінія па пытаннях спажывецкай тэматыкі ў рамках правядзення Дня спажыўца з удзелам намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы Алы Антонаўны Раманоўскай, галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Тамары Сяргееўны Нагорнай, дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №609 г. Капыля філіяла №620 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Нясвіжа Наталлі Міхайлаўны Чаркас, начальніка разлікова-касавага цэнтра №6 у г. Капылі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіжа Уладзіміра Віктаравіча Семянкевіча, старшыні праўлення раённага спажывецкага таварыства Святланы Аляксандраўны Паляшчук, дырэктара ААТ “Капыльскі РКБА” Тамары Фёдараўны Сакаловай.
Страница 945 из 1058