Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Проблему туберкулеза нужно решать сообща

19.10.2024
Хотя эпидемическая ситуация с туберкулезом в целом по республике остается напряженной, в Копыльском районе за прошедший год заболеваемость снизилась на 11,3% по сравнению с предыдущим периодом. Но данный факт не может быть поводом для успокоения, ведь в 2010 году от этой коварной болезни в районе умерло 4 человека. Именно об этом шла речь на заседании межведомственного координационного совета по борьбе с туберкулезом, который возглавляет заместитель председателя райисполкома Алла Раевская. О ситуации по заболеваемости в регионе, его причинах проинформировали главный врач УЗ «Копыльская ЦРБ» Ирина Гулевич и ее заместитель Александр Борисовец. Было отмечено, что лечение этого коварного заболевания держится на трех китах – раннее выявление туберкулеза, максимально эффективное лечение и активное проведение профилактики. Принято считать, что туберкулез – болезнь социально неблагополучного контингента населения, что он «расцветает» в плохих бытовых условиях, при отсутствии полноценного питания. Однако от удара палочки Коха не застрахован и самый респектабельный человек. В 2010 году в Копыльском районе выявлено 22 случая активного туберкулеза, в том числе – 1 костный. Большая часть заболевших — это сельские жители – 18 человек. Среди больных есть и трое детей. Всего же на 1 января 2011 года в районе на учете с  активным туберкулезом органов дыхания состоит 56 человек, других органов –- 4. Реальному риску подвергаются те, кто контактирует с больным туберкулезом, в первую очередь члены семьи, особенно дети. На конец прошедшего года в районе выявлен 21 очаг больных: с бактериовыделением (БК+) – 12, в которых живут 7 детей в возрасте от 0 до 14 лет и 1 подросток, с БК- зарегистрировано 9 очагов с 15 проживающими несовершеннолетними. Все они в 2010 году получили химиопрофилактику. Единственным способом выявить болезнь на ранних этапах ее развития является флюорографическое обследование. В текущем году уже 97% населения смогли пройти через кабинет флюорографа. Следует отметить, что обязательные контингенты обследованы на 99,8%, угрожаемые – 97,5%. Тормозом в борьбе с коварной болезнью по-прежнему остается человеческий фактор. Ведь иногда человеку, у которого ничего не болит и который чувствует себя вполне сносно, психологически сложно ежедневно принимать пригоршни лекарств, да и еще под контролем медработника. И при этом иногда (особенно на первом этапе) обрекать себя на побочные эффекты в виде общего ослабления организма. Однако цель – полное выздоровление – того стоит, отметили медики. Еще одна сторона проблемы заключается в одновременном приеме лекарств и спиртных напитков, при которых часто развиваются побочные реакции, снижается эффект лечения, что может стать причиной смертности. В Беларуси, в случае заболевания туберкулезом предоставлено право лечиться каждому человеку, главное, чтобы у больных было желание сотрудничать с врачом. Если же человек отказывается, он становится опасным для окружающих, и его права вступают в противоречие с правами других людей. Вот тогда к нему применяется крайняя мера – принудительное лечение, проходящее только по решению суда. За 2010 год подобного рода лечение прошло три человека, в текущем году оформляются документы еще на двоих жителей района, сказала Ирина Гулевич. И еще один впечатляющий факт: один больной туберкулезом может заразить около 50 окружающих. На межведомственном координационном совете по борьбе с туберкулезом также выступили заведующая педиатрическим отделением поликлиники Наталья Искрицкая, главный санитарный врач Копыльской РайЦГЭ Алексей Король и главный ветеринарный врач района Леонид Полещук, заместитель председателя комиссии по делам несовершеннолетних Зоя Дайняк, начальник сектора занятости Иван Бобко, заместитель начальника отдела охраны правопорядка и профилактики Копыльского РОВД Виталий Кажуро. По словам всех выступающих, снижения уровня распространения туберкулеза можно добиться только сообща, благодаря активной информационной работе с населением по формированию здорового образа жизни, усилиям работников здравоохранения и пациентов, общественных и государственных организаций, средств массовой информации и каждого конкретного человека. В связи с этим межведомственной комиссией по борьбе с туберкулезом было принято решение усилить работу учреждений здравоохранения, отдела внутренних дел и сельисполкомов по своевременному выявлению больных туберкулезом среди социально неблагополучных слоев населения с последующим обеспечением прохождения ими флюорографического обследования. И  надо помнить, что туберкулез излечим, а это великое благо для человека, ведь еще в начале прошлого века этот диагноз звучал как приговор. А теперь в районе проживает 87 человек клинически излеченных от этой коварной болезни. Татьяна БОХАН 

Імя хваробы — наркаманія

19.10.2024
Менавіта аб гэтым ішла гутарка на пасяджэнні каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту, якое прайшло ў Цімкавіцкай СШ Удзел у мерапрыемстве ўзялі таксама вучні-старшакласнікі з Навасёлкаўскай і Браткаўскай школ. Адкрываючы пасяджэнне, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама Зоя Леанідаўна Дайняк падкрэсліла, што з 1 па 31 сакавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць акцыя пад назвай “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”. Асноўныя мэты яе – дапамога дзецям, што трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, аздараўленне становішча ў сацыяльна недабранадзейных сем’ях, прыняцце мер да бацькоў, якія ўхіляюцца ад выхавання дзяцей. — Сёння, — падкрэсліла Зоя Леанідаўна, — мы бу-дзем размаўляць аб наркаманіі – страшнай хваробе, што падпільноўвае маладых людзей. І не толькі ў такіх гарадах, як Мінск, Салігорск, Слуцк, Барысаў, але і ў нашым, здавалася б,  ціхім Капылі. За апошні час колькасць злачынстваў, учыненых на глебе наркотыкаў, значна павялічылася. Можна спасылацца на страту моладдзю маральных арыенціраў і апраўдваць яе даступнасцю наркатычных сродкаў. Наркаманія — цяжкае захворванне, якое мае тэндэнцыю да хуткага распаўсюджвання. Яно вядзе да духоўнай і фізічнай дэградацыі асобы, наносіць непапраўную шкоду здароўю, падштурхоўвае на злачынства. А ў грамадстве, што асабліва непакоіць, назіраецца недаацэнка небяспекі, якую тоіць у сабе гэта зло. Асноўнае ж асяроддзе распаўсюджвання наркотыкаў – маладыя людзі ва ўзросце 14—25 гадоў. Вашай увазе  будзе прапанаваны фільм, дзе наркаманы раскажуць, як яны прыйшлі да такога жыцця… У поўнай цішыні глядзелі падлеткі і іх настаўнікі жудасныя, без перабольшвання, кадры, лавілі словы споведзей наркаманаў. І калі прагучала апошняя з іх, у холе яшчэ некаторы час стаяла напружаная цішыня, пакуль не прагучала пытанне маладога чалавека, маўляў, чаму ў наркаманаў знікаюць вены. Следчы следчага аддзела пракуратуры Мінскай вобласці (па Капыльскім раёне) Сяргей Зайцаў даў адказ на пытанне юнака. Падкрэсліў, што сур’ёзным фактарам распаўсюджвання наркаманіі сярод моладзі з’яўляецца цікаўнасць, чаканне незвычайных, экзатычных перажыванняў. Праўда, у большасці выпадкаў маладыя “эксперыментатары” пазбягаюць паўторнага ўжывання наркатычнага сродку, паколькі ўжо першае ўжыванне выклікае ў іх вельмі непрыемныя адчуванні, накшталт алкагольнага ап’янення. Найбольш небяспечная сітуацыя, калі ўжо першае ўжыванне выклікае задавальненне. Тады чалавек імкнецца ізноў адчуць прыемны адурманьваючы стан — і ўзнікае залежнасць. Другая прычына цягі – “мода” на ўжыванне наркотыкаў, якая, так бы мовіць, павышае ранг падлетка ў некаторых маладзёжных колах, дзе зняважліва і нават пагардліва адносяцца да “птушанят”, якія нават “траўку” не кураць. У асяроддзі “выбраных” ужыванне наркотыкаў становіцца чымсьці накшталт пасведчання на званне “сапраўднага юнака”, падобна да таго, як курэнне тытуню і ўжыванне алкаголю лічыцца ілжэвыражэннем узмужнеласці. Чым небяспечныя наркотыкі, дзе і як лечаць нарказалежных, колькі працэнтаў захварэлых вылечваюцца, а што будзе, калі ўжываць слабыя наркотыкі, ці былі выпадкі захворвання на наркаманію сярод школьнікаў, таксіманія – гэта хвароба? На гэтыя і шмат іншых пытанняў прыйшлося адказваць Сяргею Васільевічу. Пэўна ж, нікога не пакінулі абыякавым яго словы аб тым, што смяротнасць сярод наркаманаў вельмі высокая, яны рэдка дажываюць да 27 гадоў. — Радыкальных сродкаў ці метадаў для гарантаванага вылечвання ад наркаманіі, дарэчы, як і ад алкагалізму, не існуе, — падкрэсліў следчы. – Але вылечыцца можна. Найважнейшымі ўмовамі станоўчага зыходу з’яўляюцца жаданне і імкненне самога хворага і больш ранні пачатак лячэння. А яшчэ – удзел літаральна ўсіх і кожнага ў барацьбе за чалавека. Менавіта ў гэтым выпадку лозунг “Не праходзьце міма!” кожны з нас павінен прыняць блізка да сэрца. Ахвярамі ж могуць стаць нашы ўласныя дзеці і ўнукі, нашы родныя. Кожны на сваім месцы павінен за-клікаць моладзь: ніколі, ні пры якіх абставінах – ні адной таблеткі або зацяжкі, ні аднаго ўколу або ўдыху. Гэта адзіны магчымы шлях выратаваць сябе ад бяды, імя якой – наркаманія. Супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС капітан міліцыі Сяргей Чаркоўскі паведаміў, што зараз вырашаецца пытанне аб тым, што непаўналетнім будзе забаронена адным, без бацькоў, знаходзіцца на вуліцы з 22.00 да 6.00 гадзін. Парушэнне гэтага забарону пацягне адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў. – У. С.). Гэта паведамленне афіцэра міліцыі выклікала шмат пытанняў у непаўналетніх. Дзяўчына пацікавілася, як быць: падчас летніх канікул яна плануе працаваць на КЗС. Другая змена заканчваецца ў 24.00, а першая пачынаецца ў 5.00 раніцы? Другая дзяўчына пацікавілася, як быць ёй, калі неабходна дабірацца на вучобу цягніком да Баранавіч, а адпраўляецца ён  з  Цімкавіч  пасля  5-ці гадзін  раніцы. Эксплуатацыя матацыклаў і скутараў, атрыманне вадзіцельскіх пасведчанняў на  гэту  катэгорыю транспартных сродкаў, правілы карыстання мабільным тэлефонам, як паступаць у выпадку, калі ён згублены, ці наадварот, знойдзены, ці мае  права  адміністрацыя школы  (класны  кіраўнік. – У. С.) чытаць СМС-паведамленні на мабільніку вучняў без іх згоды? – на гэтыя і шмат іншых пытанняў адказаў Сяргей Рыгоравіч. Размова атрымалася. Па ўсім было бачна, што яна закранула душы падлеткаў, выклікала жывы інтарэс, што на прапанову “добразычліўца” паспрабаваць наркотык падлетак адкажа: “Не, дзякуй, але мне гэта не патрэбна!” Уладзімір СКРЫПІНСКІ

Задумайцеся над сваімі ўчынкамі

19.10.2024
На базе Семежаўскай СШ прайшло выязное пасяджэнне каардынацыйнага цэнтра прафілактыкі сацыяльнага недабрабыту Яго ўдзельнікамі сталі вучні, педагогі і бацькі Жыліхаўскай, Ляшнянскай, Бучацінскай і Смаліцкой СШ, а таксама школы, якая сустракала гасцей. Усяго ў сустрэчы прынялі ўдзел каля 100 чалавек. Падчас выступленняў членаў каардынацыйнага цэнтра акцэнтавалася ўвага на прафілактыцы шкодных звычак, правапарушэнняў. На шматлікія пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы спецыялістаў. Праз некаторы час школьнікі даслалі ў камісію па справах непаўналетніх свае водгукі ад сустрэчы. Прапануем некаторыя з іх. Васьмікласнікі Смаліцкой СШ пішуць: “У час сустрэчы мы пачулі шмат карыснага для сябе, зразумелі, што наркаманія – страшная хвароба, якая можа закончыцца смерцю. Чалавек пачынае ўжываць наркотыкі, не думаючы аб тым, што будзе далей. Кожны павінен задумацца над сваімі ўчынкамі. Калі парушаецца закон, то абавязковым будзе пакаранне”. Вучаніца 10 класа Бучацінскай СШ Алеся Саніковіч адзначае: “Я ўжо не першы год наведваю падобныя мерапрыемствы, але кожны раз ёсць нагода задумацца пра свае паводзіны і далейшае жыццё. Мне было карысна і цікава яшчэ раз пачуць пра нормы і правілы паводзін непаўналетніх у грамадскіх месцах. Не вельмі хочацца пазнаёміцца з інспектарамі па справах непаўналетніх і трапіць на прыём да ўрача-нарколага. Хаця мне толькі 15 гадоў, але я ўжо ведаю, што магу сказаць “не!” цыгарэтам, спіртному і наркотыкам, каб не зламаць жыццё ні сабе, ні сваім блізкім!” Вучні Жыліхаўскай СШ падкрэсліваюць: “Дзякуй усім службам за змястоўную, пазнавальную гутарку. У чарговы раз з цікавасцю паслухалі пункт гледжання на зададзеныя пытанні намесніка пракурора Уладзіміра Непакупнага. Вельмі пазнавальны дакументальны фільм. Мы ў шоку! Ведалі, што гэта страшна, але, каб так. Цяпер шмат думаем, дзелімся ўражаннямі з сябрамі. Зразумелі, што лепш раз убачыць, чым сто пачуць. Прыязджайце ў школы!” Падобныя меркаванні і ў навучэнцаў Ляшнянскай СШ: “Такія мерапрыемствы вельмі патрэбны, таму што дапамагаюць нам разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях, прымушаюць падумаць і дапамагаюць пазбегнуць памылак”. “Больш за ўсё мяне ўразіла тое, што нават у Капыльскім раёне шмат наркаманаў. Я моцны чалавек, — піша Кацярына Валынская з вышэйназванай школы, — і ў мяне атрымаецца адмовіцца ад шкодных звычак. Жыццё без наркотыкаў, алкаголю, курэння значна цікавейшае”. Па выніках апытання вучняў Семежаўскай СШ можна зрабіць вывад, што старшакласнікам спадабалася дадзеная форма работы, падчас чаго была атрымана карысная інфармацыя ад прадстаўнікоў раённых службаў і ўстаноў.                                    Сяргей КОЗЕЛ

Час Вялікага посту

19.10.2024
Вялікі пост, што пачаўся 9 сакавіка, вядзе нас да святкавання Пасхі, з’яўляецца для Касцёла вельмі каштоўным і важным літургічным часам. Часам, калі касцёльная супольнасць рыхтуецца праз шчырую малітву і ўчынкі міласэрнасці, праз ачышчэнне сваёй душы, дасягнуць паўнаты ласкі праз удзел у сакрамэнтах адраджэння ў Хрысце Пану. Само гэтае жыццё ўжо было дадзена ў дзень нашага хросту. Калі мы сталі ўдзельнікамі смерці і ўваскрасення Хрыста, пачалася для нас радасная і поўная хвалы прыгода быць Яго вучнем. Праз традыцыйныя практыкі посту, праз міласціну і малітвы, імкненне да навяртання Вялікі пост выхоўвае да ўсё болыш радыкальнага жыцця любоўю Хрыста. Пост, які можа мець розныя матывацыі, набывае для хрысціяніна глыбокае рэлігійнае значэнне: робячы наш стол больш бедным, мы вучымся пераадольваць эгаізм, каб жыць логікай дару і любові; праз пазбаўленне ад некаторых рэчаў, і не толькі празмерных, вучымся адводзіць позірк ад нашага «я», каб адкрыць кагосьці побач з сабою і распа-знаць Бога ў нашых братах і сестрах. Пост у большай ступені адкрывае хрысціяніна на Бога і на патрэбы людзей і робіць так, што любоў да Бога становіцца таксама любоўю да бліжняга (пар. Мк 12, 31). На нашым шляху мы сутыкаемся таксама са спакусай валодання, прагай грошай, што з’яўляецца замахам на першынство Бога ў нашым жыцці. Моцнае прагненне валодання правакуе насілле, злоўжыванне ўладай і смерць,  таму Касцёл, асаб-ліва падчас посту, заклікае да практыкі міласціны, г. зн. да здольнасці дзяліцца. Ідалапаклонства дабротам, наадварот, не толькі аддаляе ад іншых, але абядняе чалавека, робіць яго няшчасным, падманвае яго, уводзіць у зман без здзяйснення таго, што было абяцана, таму што змяшчае матэрыяльныя рэчы на месцы Бога, адзінай крыніцы жыцця. На працягу ўсяго перыяду Вялікага посту Касцёл дае нам з асаблівым багаццем Божае слова. Разважаючы над ім і засвойваючы яго, каб жыць ім штодзённа, мы вучымся каштоўнай і незаменнай форме малітвы, бо ўважлівае слуханне Бога, які працягвае размаўляць у нашых сэрцах, корміць шлях веры, які мы распачалі ў дзень хросту. Перыяд Вялікага посту з’яўляецца спрыяльным часам для распазнання нашай слабасці, для шчырага перагляду жыцця, часам абнаўляльнай ласкі сакрамэнту пакаяння і рашучым рашэннем ісці ў кірунку Хрыста. Дарагія браты і сестры, услед за словамі Святога Айца, Бенедыкта XVI, запрашаю да больш глыбокага рэлігійнага перажывання часу Вялікага посту праз асабістую сустрэчу з нашым Збаўцам, праз пост, міласціну і малітву. Адміністратар парафіі Св. Пятра і Паўла ў г. Капылі ксёндз-магістр Аляксандр ВІТКО

Зіму праганялі, Вясну сустракалі

19.10.2024
У нядзелю ў зоне адпачынку каля Капыля адзначылі адно з самых вясёлых на Беларусі святаў — Масленіцу. І моладзь, і людзі больш сталага ўзросту па прыкладзе сваіх продкаў весяліліся ад душы, пастараліся цалкам акунуцца ў таямнічы свет народных традыцый і абрадаў. Ужо на ўваходзе ў зону адпачынку гасцям неабходна было паказаць веданне фальклору — прайсці імправізаваную мытню, дзе ў якасці пропуску на свята прымаліся прыказкі, прымаўкі, загадкі альбо прыпеўкі. Працавалі шматлікія атракцыёны, гульнёвыя пляцоўкі. Можна было выпрабаваць свае сілы і спрыт і паспрабаваць залезці на слуп па падарунак, схаваны ў кошыку, пагушкацца на па-веснавому прыгожа прыбраных арэлях, пакаштаваць блінцоў з самымі рознымі начынкамі і наогул больш даведацца пра стравы народнай кухні, якія рыхтавалі беларусы падчас Масленічнага тыдня. А колькі радасці і задавальнення чыталася на тварах хлопчыкаў і дзяўчынак, калі яны, уладкаваўшыся ў размаляваную брычку, запрэжаную канём-асілкам, рабілі кругі па заснежаных лясных дарожках. Аднак асноўная ўвага была скіравана на сцэну, дзе разгортвалася тэатралізаванае прадстаўленне “А ў нас сёння Масленіца!”, напоўненае песнямі, танцамі, жартамі, вясёлымі забавамі. Цікавай дзеяй умела кіравалі  Гаспадыня і яе Суседка, якім дапамагалі вясёлыя Скамарохі. Тут жа адбылася і сімвалічная сустрэча Зімы з Вясной. І няма сумненняў, хто стаў пераможцай у гэтай сутычцы. Каб умацавацца ў сваёй перавазе, Вясна ўсіх запрасіла ўзяць удзел у абрадзе “Спальванне Масленіцы”. У цеснае кола вакол саламянага пудзіла — сімвала зімы, якое прынеслі і пасадзілі на дрывяны касцёр, сталі ўдзельнікі свята, каб вясёлым карагодам адзначыць прыход вясны. У яркае вогнішча паляцелі старыя, непатрэбныя рэчы, надламаныя галінкі, тым самым кожны спрабаваў развітацца з усімі бедамі і абараніцца ад новых нягод. Але на гэтым свята не закончылася. Яшчэ доўга працягваліся Масленічныя ігрышчы, гучала музыка. Капыляне і госці нашага горада атрымалі сапраўдную асалоду і ад цудоўнага народнага абрадавага свята, і ад тых прысмакаў, што маглі набыць у гандлёвых кропках, арганізаваных Капыльскім райспажыўтаварыствам, і проста ад таго, што ў гэты святочны дзень яны змаглі выбрацца  разам  са сваёй сям’ёй, з сябрамі і проста знаёмымі на свежае паветра. Для таго, каб арганізаваць для капылян такое цікавае свята, нямала пастараліся работнікі ўстаноў культуры Капыльшчыны. Як паведаміла дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, у тэатралізаваным прадстаўленні ўзялі ўдзел супрацоўнікі цэнтра, які яна ўзначальвае, навучэнцы Капыльскага СПЛ Віталь Канончык, Вадзім Кавалевіч, Артур Кіркалаў і Сяргей Кульбіцкі, народныя калектывы “Спадчына”, “Капыляне”, “Капыльскія дудары”, выкладчыкі і выхаванцы Капыльскай ДШМ, работнікі і ўдзельнікі аматарскіх калектываў Семежаўскага і Песачанскага цэнтраў культуры і вольнага часу, Лясноўскага і Руднянскага СДК, Сл.-Кучынскага СК, а таксама Таццяна Вошкат, Марына Бурак, Іван Нечыпурэнка, Вольга Рабко, супрацоўнікі раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 944 из 1058