Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

24 марта - Всемирный день борьбы с туберкулезом

19.10.2024
 Он отмечается по решению Всемирной организации здравоохранения (ВОЗ) в день, когда в 1882 году немецкий микробиолог Роберт Кох объявил о сделанном им открытии микобактерии (возбудителя) туберкулеза. Туберкулез - опасное инфекционное заболевание, при котором поражаются все органы, но чаще всего легкие. Есть данные, согласно которым примерно 1,7 млн. человек во всем мире инфицированы микобактериями туберкулеза, ежегодно активным туберкулезом заболевает около 8 млн. человек и около 3 млн. заболевших погибают. По прогнозам ВОЗ, в ближайшие 10 лет туберкулез останется одной из 10 ведущих причин заболеваемости и смертности на Земле. Туберкулез является медико-социальной проблемой, на которую оказывают влияние экономические и социальные факторы, качество жизни и питания. Источником заражения этим недугом чаще всего являются больные активным туберкулезом легких. При кашле, разговоре, чихании больные люди выделяют в воздух большое количество бактерий, которые могут длительное время оставаться в плохо проветриваемом помещении и попадать в организм здорового человека. Заразиться туберкулезом - еще не значит заболеть. Вероятность заболеть активным туберкулезом у здорового человека, получившего палочку Коха, составляет около 5-10% в течение жизни. Заболевание возникает не сразу: от момента заражения до развития заболевания может пройти от нескольких дней до нескольких месяцев. Как правило, туберкулез излечим. Единственным способом выявить болезнь на ранних стадиях развития заболевания является флюорографическое (или рентгенологическое) и бактериологическое исследование. Ежегодные флюорографические осмотры - надежный и безопасный метод выявления туберкулеза легких и других заболеваний органов грудной клетки, особенно при наличии факторов, снижающих сопротивляемость организма. Всемирный день борьбы с туберкулезом призван повысить информированность граждан об опасности этого заболевания, основных методах профилактики и лечения этой опасной болезни. Источник БЕЛТА

Каментарый спецыяліста:

19.10.2024
Марыя ЗАСІМОВІЧ, начальнік Капыльскага філіяла УП “Мінаблаграхімізацыя”: — Для правядзення ранніх веснавых падкормак азімых збожжавых культур, азімага рапсу, шматгадовых траў, палепшаных сенажацяў і пашаў, а таксама для ўнясення пад культуры веснавой сяўбы гаспадаркам раёна патрабуецца 25 974 тоны дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, у тым ліку: азотных — 12 104 т дз.р., фосфарных — 3640 т дз.р., калійных — 10 230 т дз.р. Забяспечанасць тукамі па стане на 12 сакавіка складала 18 725 т дз.р., або 72 % ад неабходнага.  За кошт выдзеленай і недаатрыманай бюджэтнай квоты, а таксама ўласных сродкаў гаспадарак сельгаспрадпрыемствы раёна будуць забяспечаны пад веснавыя палявыя работы азотам на 96 %, фосфарам — на 120 – 125 %, каліем — на 95 %. У хуткім часе чакаецца паступленне комплексных угнаенняў пад сяўбу цукровых буракоў.

Настрой на пасяўную – ёсць!

19.10.2024
У ААТПрагрэс-2010” уносяць калійныя ўгнаенні. [caption id="attachment_8017" align="aligncenter" width="580" caption="Злева направа: галоўны аграном ААТ «Прагрэс-2010» Мікалай Краўчанка і механізатар Міхаіл Гірко."][/caption] У гэтым мы ўпэўніліся, наведаўшы гаспадарку разам з Марыяй Засімовіч, начальнікам Капыльскага філіяла УП “Мінаблаграхімізацыя”. На палетку непадалёку ад Пацеек (там, дзе ўжо пачаў сыходзіць снег) працаваў на сваім МТЗ-1221 з РУ-7000 Міхаіл Гірко. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Мікалай Краўчанка на хвілінку прыпыняе яго – трэба праверыць, як адладжаны агрэгат, ды і пацікавіцца настроем на працу. “Не варта хвалявацца, усё ў поўным парадку”, - усміхаючыся, паведаміў трактарыст, але, каб зняць занепакоенасць агранома, палез-такі па лесвіцы ўгору, штосьці там пастукаў (гэта, каб грудкі тукаў прасыпаліся – патлумачыў Мікалай Фёдаравіч). Затым, як водзіцца, было фота на памяць, і Міхаіл Міхайлавіч зноў палез у кабіну свайго трактара. – На суседнім палетку, бліжэй да Какорыч, працуе яшчэ адзін механізатар – Яўген Сай, – працягвае гутарку Мікалай Краўчанка. – У яго такая ж задача – уносіць мінеральныя ўгнаенні. Мы гэтую справу распачалі толькі ў чацвер, снег жа яшчэ амаль усюды ляжыць. А вось арганікай даўно і сур’ёзна займаемся. З запланаваных 24 тысяч тон назапасілі каля 22,5 тысяч, вывезлі 20 тысяч. Як  ніколі, нам удалося з восені ўнесці пад цукровыя буракі і аднагадовыя культуры 16 тысяч тон арганікі, паколькі набылі па лізінгу  два  гноераскідвальнікі да МТЗ-3022. Гэта дазволіла не завяртацца па дапамогу да мехатрадаў, а спраўляцца ўласнымі сіламі. Як расказаў галоўны аграном, сёлета перад гаспадаркай стаяць няпростыя, але даволі рэальныя задачы. Неабходна атрымаць ураджайнасць збожжавых  у  бункернай   вазе 54 ц/га, намалаціць не менш за 7770 тон. Увосень ужо ўзнялі зябліва на 1453 га, засталося толькі заараць 65 га пад бульбу ды каля 40 га пад аднагадовыя культуры (запланавалі правесці перазалужэнне нізка-ўрадлівых участкаў). Падрыхтавалі неабходнае насенне (усё першай рэпрадукцыі), вызначыліся з пер-спектыўнымі гатункамі, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе на палетках сельгаспрадпрыемства, ёсць у гаспадарцы і эліта. Сёлета ААТ “Прагрэс-2010” уключана ў раённую праграму “Бульбаводства”, што дазволіла павялічыць пасяўныя плошчы пад гэтую культуру з 35 да 65 га. Насенне знахо-дзіцца ў бульбасховішчы ў ААТ “Мажа-Агра”, 80 тон зарэзервавана і ў ААТ “Старыца-Агра”. – Плануецца, што ў хуткім часе ў гаспадарку паступіць бульбасаджалка і іншыя агрэгаты, неабходныя для таго, каб займацца бульбай на высокім узроўні, – расказвае Мікалай Краўчанка. – Не менш увагі будзем надаваць выро-шчванню кукурузы на зерне (усяго запланавана пасеяць 275 га, з іх на зерне – 75 га), цукровым буракам, якія зоймуць 350 га. Насенне апошняй з названых культур таксама заказана – гэта будуць высокаўраджайныя гібрыды. Практычна адрамантавана тэхніка, распрацаваны рабочы план, згодна з якім вызначана, хто, дзе і на чым будзе працаваць. Канечне, яшчэ ёсць нейкія няўлічаныя нюансы, недаробкі, аднак крыху часу для іх выпраўлення яшчэ застаецца. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

«2011-ы – Год прадпрымальнасцi»

19.10.2024
Менавіта такую назву носіць чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Сёлетні год з’яўляецца стартам пяцігодкі і закліканы надаць новы імпульс развіццю краіны. Калі раней галоўным было адраджэнне і захаванне эканамічнага патэнцыялу, то сёння перад намі стаіць яшчэ больш важная задача – зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці, гэтым самым выйсці на ўзровень перадавых еўрапейскіх краін. Для дасягнення мэты патрабуюцца прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва кожнага на сваім працоўным месцы. Шырокія магчымасці для праяўлення дзелавой ініцыятывы і прадпрымальніцтва адкрываюць Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай дзяржаўнай маёмасці і продажу маёмасных комплексаў стратных дзяржаўных арганізацый. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, у 2010 годзе былі рэалізаваны комплексы 2-х прадпрыемстваў: КУП “Капыльскі завод жалезабетонных вырабаў” і “Капыльскі завод дрэўвырабаў”. Згодна з бізнэс-планамі ў бліжэйшыя 2—3 гады ў эканоміку раёна паступіць 10 млрд рублёў інвестыцый. Ужо створана 70 працоўных месцаў. Пачата мадэрнізацыя вытворчасці. ААТ “Капыльскі масласырзавод” з’яўляецца адным з нямногіх прадпрыемстваў галіны, дзе прымяняюцца новыя спосабы перапрацоўкі другаснай сыравіны. У мінулым годзе рэалізаваны інвестыцыйны праект “Асваенне вытворчасці сухой сыроваткі”. У раёне створаны неабходныя ўмовы для развіцця малога бізнэсу, дзякуючы якому за мінулы год створаны 364 працоўныя месцы. Колькасць індывідуальных прадпрымаль-нікаў на 1 студзеня 2011 года склала 420 чалавек, на 63 больш, чым у папярэднім годзе. Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за 2010 год дасягнула 34,5%. Беспрацоўным грамадзянам таксама прадастаўляецца магчымасць для самарэалізацыі. Так, летась 10 беспрацоўных арганізавалі свой малы бізнэс з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, падчас правядзення адзінага дня інфармавання таксама будуць разгледжаны пытанні  выхавання падрастаючага пакалення ў рамках акцыі “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”. Марыя ШЭІНА

15 марта - День Конституции Республики Беларусь

19.10.2024
Верховный Совет Республики Беларусь 15 марта 1994 года принял новый основной закон страны. По итогам референдумов, состоявшихся в 1996 и 2004 годах, в Конституцию были внесены изменения и дополнения. Конституция Республики Беларусь определяет и закрепляет общественный и государственный строй, правовое положение личности, порядок формирования и компетенцию органов государственной власти, принципы ее взаимоотношений с обществом и гражданами. В ней сформулированы принципы разделения властей, политического плюрализма, а также прописаны основные принципы избирательной системы. Конституция воплотила в себе преемственность и опыт многовекового исторического пути Беларуси, ознаменовала новый этап в политическом и социально-экономическом развитии нашей страны. Она основывается на неотъемлемом суверенном праве белорусского народа иметь свою государственность и быть полноправным субъектом мирового сообщества. Конституция стала не только отражением политических и социально-экономических перемен, но и документом, определившим на десятилетия вперед вектор развития национальной государственности и совершенствования демократических институтов. Белорусская Конституция гарантирует каждому гражданину свободы и права, необходимые для созидательного труда, достойной жизни и гармоничного всестороннего развития личности. Соблюдать Основной Закон страны и укреплять государственность является патриотическим долгом каждого из нас. Источник БЕЛТА
Страница 941 из 1058