Менавіта такую назву носіць чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва.
Сёлетні год з’яўляецца стартам пяцігодкі і закліканы надаць новы імпульс развіццю краіны. Калі раней галоўным было адраджэнне і захаванне эканамічнага патэнцыялу, то сёння перад намі стаіць яшчэ больш важная задача – зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сферах дзейнасці, гэтым самым выйсці на ўзровень перадавых еўрапейскіх краін. Для дасягнення мэты патрабуюцца прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва кожнага на сваім працоўным месцы.
Шырокія магчымасці для праяўлення дзелавой ініцыятывы і прадпрымальніцтва адкрываюць Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай дзяржаўнай маёмасці і продажу маёмасных комплексаў стратных дзяржаўных арганізацый. Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, у 2010 годзе былі рэалізаваны комплексы 2-х прадпрыемстваў: КУП “Капыльскі завод жалезабетонных вырабаў” і “Капыльскі завод дрэўвырабаў”. Згодна з бізнэс-планамі ў бліжэйшыя 2—3 гады ў эканоміку раёна паступіць 10 млрд рублёў інвестыцый. Ужо створана 70 працоўных месцаў. Пачата мадэрнізацыя вытворчасці.
ААТ “Капыльскі масласырзавод” з’яўляецца адным з нямногіх прадпрыемстваў галіны, дзе прымяняюцца новыя спосабы перапрацоўкі другаснай сыравіны. У мінулым годзе рэалізаваны інвестыцыйны праект “Асваенне вытворчасці сухой сыроваткі”.
У раёне створаны неабходныя ўмовы для развіцця малога бізнэсу, дзякуючы якому за мінулы год створаны 364 працоўныя месцы. Колькасць індывідуальных прадпрымаль-нікаў на 1 студзеня 2011 года склала 420 чалавек, на 63 больш, чым у папярэднім годзе. Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малога прадпрымальніцтва за 2010 год дасягнула 34,5%. Беспрацоўным грамадзянам таксама прадастаўляецца магчымасць для самарэалізацыі. Так, летась 10 беспрацоўных арганізавалі свой малы бізнэс з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, падчас правядзення адзінага дня інфармавання таксама будуць разгледжаны пытанні выхавання падрастаючага пакалення ў рамках акцыі “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага”.
Марыя ШЭІНА
Комментарии