Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Час Вялікага посту

12.03.2011
Вялікі пост, што пачаўся 9 сакавіка, вядзе нас да святкавання Пасхі, з’яўляецца для Касцёла вельмі каштоўным і важным літургічным часам. Часам, калі касцёльная супольнасць рыхтуецца праз шчырую малітву і ўчынкі міласэрнасці, праз ачышчэнне сваёй душы, дасягнуць паўнаты ласкі праз удзел у сакрамэнтах адраджэння ў Хрысце Пану. Само гэтае жыццё ўжо было дадзена ў дзень нашага хросту. Калі мы сталі ўдзельнікамі смерці і ўваскрасення Хрыста, пачалася для нас радасная і поўная хвалы прыгода быць Яго вучнем. Праз традыцыйныя практыкі посту, праз міласціну і малітвы, імкненне да навяртання Вялікі пост выхоўвае да ўсё болыш радыкальнага жыцця любоўю Хрыста. Пост, які можа мець розныя матывацыі, набывае для хрысціяніна глыбокае рэлігійнае значэнне: робячы наш стол больш бедным, мы вучымся пераадольваць эгаізм, каб жыць логікай дару і любові; праз пазбаўленне ад некаторых рэчаў, і не толькі празмерных, вучымся адводзіць позірк ад нашага «я», каб адкрыць кагосьці побач з сабою і распа-знаць Бога ў нашых братах і сестрах. Пост у большай ступені адкрывае хрысціяніна на Бога і на патрэбы людзей і робіць так, што любоў да Бога становіцца таксама любоўю да бліжняга (пар. Мк 12, 31). На нашым шляху мы сутыкаемся таксама са спакусай валодання, прагай грошай, што з’яўляецца замахам на першынство Бога ў нашым жыцці. Моцнае прагненне валодання правакуе насілле, злоўжыванне ўладай і смерць,  таму Касцёл, асаб-ліва падчас посту, заклікае да практыкі міласціны, г. зн. да здольнасці дзяліцца. Ідалапаклонства дабротам, наадварот, не толькі аддаляе ад іншых, але абядняе чалавека, робіць яго няшчасным, падманвае яго, уводзіць у зман без здзяйснення таго, што было абяцана, таму што змяшчае матэрыяльныя рэчы на месцы Бога, адзінай крыніцы жыцця. На працягу ўсяго перыяду Вялікага посту Касцёл дае нам з асаблівым багаццем Божае слова. Разважаючы над ім і засвойваючы яго, каб жыць ім штодзённа, мы вучымся каштоўнай і незаменнай форме малітвы, бо ўважлівае слуханне Бога, які працягвае размаўляць у нашых сэрцах, корміць шлях веры, які мы распачалі ў дзень хросту. Перыяд Вялікага посту з’яўляецца спрыяльным часам для распазнання нашай слабасці, для шчырага перагляду жыцця, часам абнаўляльнай ласкі сакрамэнту пакаяння і рашучым рашэннем ісці ў кірунку Хрыста. Дарагія браты і сестры, услед за словамі Святога Айца, Бенедыкта XVI, запрашаю да больш глыбокага рэлігійнага перажывання часу Вялікага посту праз асабістую сустрэчу з нашым Збаўцам, праз пост, міласціну і малітву. Адміністратар парафіі Св. Пятра і Паўла ў г. Капылі ксёндз-магістр Аляксандр ВІТКО

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей