Ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале пасяджэнняў райвыканкама праходзіла сустрэча, дзе пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, алімпіяд, бацькоў юных навукоўцаў віталі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Валянціна Балажынская.
[caption id="attachment_7840" align="aligncenter" width="580" caption="Анатоль Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо Сяргею і Таццяне Кандраценкам."]

[/caption]
— Прыемна, калі ў вобласці, рэспубліцы гучаць імёны вучняў з Капыльшчыны, — адзначыў Анатоль Жданеня. – У большасці – гэта навучэнцы 7-11 класаў. Жадаю, каб і далей вы развівалі свой інтэлект. Скажу болей, менавіта тыя, хто раней станавіўся пераможцамі прадметных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, у будучым знаходзілі дастойнае месца ў жыцці. Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць бацькам. Без вашага непасрэднага ўдзелу не было б такіх дасягненняў у дзяцей.
У гэты дзень Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама, аддзела адукацыі былі ўручаны Ула-дзіславу Быліновічу, Мікалаю Барысюку, Дзмітрыю Мінізянаву, Паўлу Рыбаку, Валерыю Малышку, Артуру Кандраценку, Вользе Дунай, Яне Тароцька, Яўгену Унучку, Вячаславу Калевічу, Настассі Камёнцы, а таксама іх бацькам. Памятныя сувеніры юным навукоўцам ад аддзела па справах моладзі ўручыла Валянціна Балажынская.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: Анатоль Жданеня ўручае Падзячнае пісьмо Сяргею і Таццяне Кандраценкам.
Фота аўтара
Комментарии