Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Калi сад не пладаносiць

04.04.2011
Што робіць дбайны гаспадар, калі яблыні перастаюць даваць добры ўраджай ці ўвогуле не пладаносяць? Адказ на гэта пытанне просты і відавочны – выкарчоўвае хворыя дрэвы. Такое ж рашэнне прынялі і спецыялісты ААТ “Семежава”, калі паўстала падобная праблема са старым садам ля вёскі Філіпавічы, які займае  каля 21 гектара. І самы дзейсны варыянт – уключыць гэту зямлю ў севазварот. Работы па раскарчоўцы саду ўжо праведзены на плошчы каля дзесяці гектараў. Паступова на працягу бягучага года ён прыбярэцца поўнасцю. “Спачатку на гэтай пладароднай зямлі зробім мінімальную апрацоўку, каб выраўнаваць плошчу. Пасля падсеем аднагадовыя травы, – расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Юрый Зяньковіч. – Раскарчоўка саду вядзецца за кошт уласных сіл. Працаўнікі маюць неабходныя навыкі, а таксама допуск да выканання гэтых работ. Знайшлі прымяненне і для драўніны, якая завозіцца на фермы для іх абагрэву. А карчы, якія нідзе не выкарыстоўваюцца, вывозім на сметнік, дзе ў выніку адбываецца іх захаванне”. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ў дадзеным пытанні нядаўна ў гаспадарцы на  30 гектараў дадаткова былі закладзены дзве шматкампанентныя пашы. Таму ў хуткім часе з’явіцца яшчэ 21 гектар добрага травастою, якія стануць выдатнай дапамогай у павышэнні вытворчасці малака. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей