Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Змена лідара дала свой плён

01.03.2011
СПЕЦВЫПУСК, посвященный 50-летнему юбилею СХФ “Криница” ОАО “Минскремстрой”. “Мы доўга шукалі чалавека, які б змог узначаліць малочнатварную ферму “Слабада-Кучынка”, — расказвае Аляксандр Кажура. – Алена Мікалаеўна Каральчук сама прапанавала свае паслугі. Працуе на гэтай пасадзе ўжо год. І мы не пашкадавалі, што яе прызначылі”. На ферме ўтрымліваецца звыш 1150 галоў жывёлы: каровы, цяляты, якіх даглядаюць 12 чалавек. “У нас ужо пачаліся ацёлы, а таму растуць надоі, — дзеліцца загадчыца. — За студзень выкананне плана склала 118%. Ёсць неблагія кармы, канцэнтраты, дабаўкі. Стараюцца ветэрынарная і заатэхнічная службы: своечасова пралячыць жывёлу, даць слушную параду па яе ўтрыманні, пракантраляваць выкананне тэхпрацэсу”. Алену Мікалаеўну на Капыльшчыну закінула чарнобыльская навала. Сама родам з Гомельшчыны, за 20 год у Слабада-Кучынцы прыжылася, працавала даяркай на малочнатаварнай ферме, затым на 10 гадоў змяніла жывёлагадоўлю на працу ў сферы гандлю, у лютым 2010 года зноў вярнулася на ферму ўжо ў якасці загадчыцы. НА ЗДЫМКУ: прадстаўнікі калектыву МТФ “Сл.-Кучынка” з заатэхнікам-селекцыянерам Станіславам Каспяровічам (у цэнтры) і загадчыцай фермы Аленай Каральчук (другая справа).

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей