Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Все начинается с любви...

07.05.2025
С чего начинается счастливая семья? С любви и уважения,  конечно! В этом уверена семейная пара Михайловских из г. Копыля. Александр и Наталья – красивая супружеская пара. У них двое детей, просторный дом, крепкие отношения – то есть все, чтобы чувствовать себя счастливыми. Да и шестилетняя годовщина в браке, которую семейная пара отпразднует в этом году, говорит о многом. Чугунная свадьба — первый металл в семейных отношениях. А чтобы он превратился в серебро или золото, молодым супругам предстоит еще трудиться и трудиться. Но самое главное, что основы дружной и крепкой семьи уже заложены. —  Мой муж Александр во всем помогает и поддерживает меня, — говорит моя собеседница. — Всю работу по дому делаем сообща. Он прекрасный и любящий отец, ему я доверяю детей с первых дней, и он замечательно со всем справляется. Материнской заботы в этом доме хватает на всех. Наталья  всегда найдет время и почитать, и поиграть с детьми, убраться в доме, приготовить еду, разутюжить и привести в порядок форму для мужа, ведь работает он водителем в Копыльском РОЧС. Выходные любят проводить в семейном кругу или с родными и друзьями. Дружат они и со спортом: глава семейства является игроком футбольной команды «Копыль», а также выступает за команду Копыльского РОЧС по футболу. На тренировки старается брать с собой и старшего сына Рому, а когда подрастет и Макар, то к футболу будут приобщаться все вместе. В хорошую погоду семья ходит в лес, на озеро. По словам главы семейства, на будущее у них припасено огромное количество идей и планов, которые в скором времени предполагается реализовать. За шесть лет совместной жизни супруги многое познали и поняли. Отношения стали стабильными, пустяковые ссоры, из-за которых дело могло дойти и до разрыва, почти сошли на нет. В основу семьи они заложили любовь, дружбу и взаимопонимание… Верится, что их семейный очаг устоит при любых обстоятельствах. Татьяна БОХАН Фото из архива семьи Михайловских  

Праца ішла спорна

07.05.2025
Добраўпарадкаванне Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама 31 сакавіка на Капыльшчыне адбыўся раённы суботнік. Як мы ўжо паведамлялі, за кожнай гарадской арганізацыяй замацаваны сельскія населеныя пункты, дзе вядуцца работы па прыбіранні старых сядзіб, спілоўванні дрэў, высечцы зарасніку. Некаторыя арганізацыі, не чакаючы выхадных, наведалі вёскі на тыдні. [caption id="attachment_17628" align="aligncenter" width="443" caption="Уборка безгаспадарных сядзіб у в. Ст. Капыль"][/caption] Пры падвядзенні вынікаў суботніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд адзначыла, што 90% замацаваных выехалі на навядзенне парадку, астатнія, напэўна, у сувязі з умовамі надвор’я перанеслі выкананне работ на іншы тэрмін. Па словах Марыі Леанідаўны, найбольш спорна ішла праца на тэрыторыі Бабаўнянскага, Браткаўскага, Вялікараёўскага, Доктаравіцкага, Слабада-Кучынскага, Цімкавіцкага сельсаветаў. Дарэчы, за кожным з іх замацаваны па 2-3 арганізацыі. Работы хапіла ўсім, нягледзячы на тое, што дэлегацыі гараджан былі па 20-30 чалавек. Наступны суботнік – абласны – пройдзе 7 красавіка, падчас якога прадоўжыцца пачатае добра-ўпарадкаванне. Акрамя таго, Марыя Сандрозд нагадала, што набліжаецца Вялікдзень, і па традыцыі да гэтага свята наводзіцца парадак на могілках. Таму нельга на гэта забыцца і абавязкова наведаць магілы родных. А старшыні сельвыканкамаў у сваю чаргу павінны арганізаваць своечасовы вываз смецця, завоз пяску, спілоўванне дрэў, хмызняку і г. д. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

Выпрабаванне на вытрымку

07.05.2025
Надвор’е працягвае выпрабоўваць земляробаў. На працягу сутак яно змяняецца кардынальна: то мяце завіруха і зямлю скоўвае марозік, то свеціць яркае сонейка і па дарогах бягуць шпаркія ручайкі. Тым не менш, работа на палетках не прыпыняецца. Магчыма, яна ідзе не такімі хуткімі тэмпамі, як хацелася б, аднак інфармацыя, якую мы атрымалі з дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, сведчыць, што па стане на 3 красавіка падкормлена 7391 га азімых збожжавых, або 33 % (у 2011 го-дзе на названую дату было толькі 12 %), 1681 га (29 %) азімага рапсу (11 %), 4477 га (59 %) шматгадовых траў (40 %), 8117 га (38 %) лугапашавых угоддзяў (28 %). Пад яравую сяўбу ўнесена 4525 т дз. р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку за апошні дзень — 50,1 т дз. р.  З іх фосфарных — 705 т дз. р., калійных — 3679 т дз. р., азотных — 140,7 т дз.р. Раскідана 372 008 тон арганічных угнаенняў. Заарана 38 га глебы, закрыццё вільгаці праведзена на 5628 га, пасеяна 165 га збожжавых і зернебабовых культур (ААТ “Ціміразеўскі”, “Семежава”, ДП “С “Лясное”), шматгадовыя травы падсеяны на 810 га. Пратручана 534 тоны насення, завезена 359,3 тоны эліты. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Новыя перамогі юных шахматыстак

07.05.2025
Раёнка ўжо не адзін раз расказвала пра дасягненні выхаванцаў Аркадзя Корбута, які вядзе гуртковую работу пры цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. З года ў год хлопчыкі і дзяўчынкі становяцца пераможцамі альбо займаюць прызавыя месцы на самых прэстыжных шахматных спаборніцтвах. Нашаму чытачу добра вядомы імёны сясцёр Настассі і Марыі Корбут, не адстае ад іх і малодшая Аляксандра. Літаральна днямі дзяўчынкі парадавалі свайго трэнера і бацьку новымі паспяховымі выступленнямі. У Барысаве з 30 сакавіка па 2 красавіка праходзіла першынство Мінскай вобласці па шахматах, дзе сёстры Корбут ізноў былі ў ліку лідараў. Так, сярод дзяўчынак да 14 гадоў Аляксандра заняла першае месца. Такі ж рэзультат і ў Настассі, толькі сярод дзяўчынак ва ўзросце да 16 гадоў. У гэтай жа намінацыі Марыя заняла другое месца. Юныя шахматысткі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.                                          Маргарыта САКОВІЧ  

Пад ляжачы камень вада не цячэ

07.05.2025
Цалкам прытрымліваюцца гэтай народнай мудрасці ў ААТ “Семежава”. Як упэўнены намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Юрый Зяньковіч, неабходна ўвесь час рухацца наперад, выпрабоўваць новыя тэхналогіі, гатункі, мяняць тактыку работы, змяшчаць акцэнты. [caption id="attachment_17761" align="aligncenter" width="443" caption="С. Волкаў, У. Карсюк і М. Горбач"][/caption] Вызначыўшыся, што такія культуры, як цукровыя буракі, рапс сёння даюць добры прыбытак, у сельгаспрадпрыемстве вырашылі павялічыць пад іх пасяўныя плошчы. Выкарыстоўваюць новыя сучасныя гатункі, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе. З мэтай мінімізацыі затрат ужо не адзін год прытрымліваюцца так званай нулявой тэхналогіі пры вырошчванні, напрыклад, кукурузы. Тым самым з тэхналагічнага працэсу выдаляецца такая аперацыя, як заворванне. Глеба апрацоўваецца толькі дыскатарам, затым вядзецца закрыццё вільгаці, уносяцца мінеральныя ўгнаенні, і насенне трапляе ў зямлю. Эканомія энергарэсурсаў дасягаецца і пры выкарыстанні камбінаваных агрэгатаў. Сёлета, урэшце як і заўсёды, у гаспадарцы веснавыя палявыя работы вядуцца ў комплексе. Ужо завершана падкормка азімых збожжавых (пачыналі з участкаў, якія найгоршымі выйшлі з зімы), шматгадовых траў, на фінішнай стадыі работы па сілкаванні лугапашавых угоддзяў, апрацавана трэцяя частка азімага рапсу. Вялікая ўвага надаецца закрыццю вільгаці. Падчас аб’езду палеткаў гаспадаркі разам з Юрыем Зяньковічам, кіраўнік агранамічнай службы не пераставаў смуткаваць, як хутка з глебы знікае вільгаць. І адбываецца гэта літаральна на вачах: здаецца, толькі-толькі па полі прайшоў трактар, як праз некалькі хвілін паверхня палетка ўжо набывае светлае адценне. На гэтай аперацыі ў ААТ “Семежава” задзейнічана два звяны — па тры трактары ў кожным. Дарэчы, адно з іх, разам са звяном па ўнясенні арганікі, у панядзелак накіравалася на дапамогу сусе-дзям — ААТ “Малінава”. А вось Міхаіл Горбач, Уладзімір Карсюк і Сяргей Волкаў на “Беларусах-3022” рыхтуюць глебу пад сяўбу цукровых буракоў у сваёй гаспадарцы. [caption id="attachment_17762" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Скамароха"][/caption] На 435 гектарах (інфармацыя на 10 красавіка. — Аўт.) ужо пасеяны яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры, што складае 58 % да запланаванага. Дарэчы, гэта адзін з самых лепшых вынікаў у раёне. У сяўбе задзейнічаны два агрэгаты: на трактары “Беларус-2522” з сеялкай “Бярэсце” працуе Аляксандр Скамароха, на “Джон Дзіры” з нямецкай сеялкай “ТerraDrill600” — Сяргей Гардзей. Настрой у механізатараў прыўзняты, нават свавольствы надвор’я іх не вельмі засмучаюць. Відаць па ўсім, што яны засумавалі па зямлі, па сапраўднай працы, вынікі якой прыносяць карысць не толькі гаспадарцы, але і значна папаўняюць сямейны бюджэт. А каб самаадчуванне земляробаў было заўсёды, як кажуць, на ўзроўні, стараюцца работнікі сталовай. Узначальвае калектыў Валянціна Цераховіч, пад яе кіраўніцтвам абеды і падвячоркі гатуюць дзве Галіны — Кедрык і Ляхава. “У дзень на сяўбе мы, здараецца, адпраўляем на палеткі звыш 100 абедаў і каля 50 падвячоркаў, — расказваюць жанчыны. — У перыяд нарыхтоўкі кармоў і ўборкі збожжавых яшчэ больш. Забяспечваем гарачым харчаваннем як працаўнікоў сваёй гаспадаркі, так і ААТ “Малінава”. [caption id="attachment_17763" align="aligncenter" width="443" caption="Аграном М. Кулік і С. Гардзей правяраюць рэгуліроўку сеялкі"][/caption] Словам, нягледзячы на надвор’е, работы ў гаспадарцы ідуць поўным ходам. Праз некалькі дзён плануецца пачаць сяўбу цукровых буракоў, адладжаны два бульбасартавальныя пункты (адзін з якіх зусім новы), і хутка пачнецца пераборка бульбы. “Мы не маем аніякіх праблем на сяўбе, — рэзюмуе Юрый Зяньковіч. — Насенне ёсць, паліва і ўгнаенні назапашаны з лішкам, тэхнікай і кадрамі таксама ўкамплектаваны”. Значыць, гаспадарцы застаецца пасеяць, правільна правесці догляд раслін — і ўбраць вырашчаны ўраджай. А які ён будзе — пакажа жніво. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  
Страница 623 из 1058