27
Выпрабаванне на вытрымку
04.04.2012
Надвор’е працягвае выпрабоўваць земляробаў. На працягу сутак яно змяняецца кардынальна: то мяце завіруха і зямлю скоўвае марозік, то свеціць яркае сонейка і па дарогах бягуць шпаркія ручайкі.
Тым не менш, работа на палетках не прыпыняецца. Магчыма, яна ідзе не такімі хуткімі тэмпамі, як хацелася б, аднак інфармацыя, якую мы атрымалі з дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, сведчыць, што па стане на 3 красавіка падкормлена 7391 га азімых збожжавых, або 33 % (у 2011 го-дзе на названую дату было толькі 12 %), 1681 га (29 %) азімага рапсу (11 %), 4477 га (59 %) шматгадовых траў (40 %), 8117 га (38 %) лугапашавых угоддзяў (28 %).
Пад яравую сяўбу ўнесена 4525 т дз. р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку за апошні дзень — 50,1 т дз. р. З іх фосфарных — 705 т дз. р., калійных — 3679 т дз. р., азотных — 140,7 т дз.р. Раскідана 372 008 тон арганічных угнаенняў.
Заарана 38 га глебы, закрыццё вільгаці праведзена на 5628 га, пасеяна 165 га збожжавых і зернебабовых культур (ААТ “Ціміразеўскі”, “Семежава”, ДП “С “Лясное”), шматгадовыя травы падсеяны на 810 га.
Пратручана 534 тоны насення, завезена 359,3 тоны эліты.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии