Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

74

Праца ішла спорна

04.04.2012
Добраўпарадкаванне Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама 31 сакавіка на Капыльшчыне адбыўся раённы суботнік. Як мы ўжо паведамлялі, за кожнай гарадской арганізацыяй замацаваны сельскія населеныя пункты, дзе вядуцца работы па прыбіранні старых сядзіб, спілоўванні дрэў, высечцы зарасніку. Некаторыя арганізацыі, не чакаючы выхадных, наведалі вёскі на тыдні. [caption id="attachment_17628" align="aligncenter" width="443" caption="Уборка безгаспадарных сядзіб у в. Ст. Капыль"][/caption] Пры падвядзенні вынікаў суботніка старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд адзначыла, што 90% замацаваных выехалі на навядзенне парадку, астатнія, напэўна, у сувязі з умовамі надвор’я перанеслі выкананне работ на іншы тэрмін. Па словах Марыі Леанідаўны, найбольш спорна ішла праца на тэрыторыі Бабаўнянскага, Браткаўскага, Вялікараёўскага, Доктаравіцкага, Слабада-Кучынскага, Цімкавіцкага сельсаветаў. Дарэчы, за кожным з іх замацаваны па 2-3 арганізацыі. Работы хапіла ўсім, нягледзячы на тое, што дэлегацыі гараджан былі па 20-30 чалавек. Наступны суботнік – абласны – пройдзе 7 красавіка, падчас якога прадоўжыцца пачатае добра-ўпарадкаванне. Акрамя таго, Марыя Сандрозд нагадала, што набліжаецца Вялікдзень, і па традыцыі да гэтага свята наводзіцца парадак на могілках. Таму нельга на гэта забыцца і абавязкова наведаць магілы родных. А старшыні сельвыканкамаў у сваю чаргу павінны арганізаваць своечасовы вываз смецця, завоз пяску, спілоўванне дрэў, хмызняку і г. д. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей