Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Палы – под запрет!

06.05.2025
Ежегодно 10-12% пожаров возникает по причине проведения т. н. весенних палов. С целью недопущения возникновения пожаров в домовладениях и хозяйственных постройках, на торфяниках и лесных массивах госпожнадзор напоминает следующее: — на территории, прилегающей к жилым зданиям, общежитиям, гаражам, открытым стоянкам, хозяйственным постройкам, не допускается выжигание сухой растительности, разведение костров, сжигание мусора, отходов, применение факелов, других источников открытого огня; — не производите сжигание сухой растительности, трав на корню, особенно вблизи лесных и торфяных массивов; — при возникновении загораний примите меры к немедленному тушению огня с помощью подручных средств и незамедлительно сообщите по телефону 101. За невыполнение данных требований налагаются следующие административные взыскания: Ст. 15.57 КоАП Республики Беларусь «Выжигание сухой растительности, трав на корню, а также стерни и пожнивных остатков на полях либо непринятие мер по ликвидации палов на земельных участках» — влекут наложение штрафа в размере от десяти до сорока б. в. Ст. 15.58 «Разжигание костров в запрещенных местах» — влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до двенадцати б. в. Ст. 23.56 ч. 1 «Нарушение законодательства о пожарной безопасности, в том числе обязательных для соблюдения требований технических нормативных правовых актов системы противопожарного нормирования и стандартизации» — влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до тридцати б. в., а на юридическое лицо — до двухсот б. в. Уважаемые копыляне и жители района! Будьте всегда предельно осторожны и внимательны при обращении с огнем. От этого нередко зависит ваша жизнь, здоровье, благополучие. При возникновении пожара или другой чрезвычайной ситуации звоните по телефону 101. Владимир ЖЕЛЕНГОВСКИЙ, инспектор ИГПН Копыльского РОЧС,  лейтенант внутренней службы На снимке: Весенний пал Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО  

Работы iдуць сваiм парадкам

06.05.2025
У МАУП “Доктаравічы” аб’ектам для правядзення рэканструкцыі стала малочнатаварная ферма “Цэнтр-2”. Тут запланавана пераабсталяваць памяшканне, дзе вёўся адкорм быкоў, пад цэх сухастою і ўтрымання навацельных кароў. Як расказаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Канстанцін МАЖЭЙКА, ужо праведзены дэмантаж стойлавага абсталявання, карытаў для кармлення жывёлы, замест якіх з’явіцца кармавы стол. Сіламі работнікаў гаспадаркі ў памяшканні знята лішняе пакрыццё і падсыпка для таго, каб пераабсталяваць яго пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы. У ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” зварылі добрыя жалезныя вароты і навесілі іх, застанецца толькі пафарбаваць. У хуткім часе, як толькі дазволіць надвор’е, пачнуцца работы на даху, дзе плануецца ўстанавіць лісты празрыстага шыферу, каб палепшыць асветленасць памяшкання і мець магчымасць эканоміць электраэнергію. На вільчаку (па-руску — “конек” — Аўт.) будзе абсталявана дадатковая вентыляцыя. Былі вычышчаны выгульныя двары, якія плануецца забетаніраваць, паставіць вакол надзейную агароджу і кармушкі для кармлення жывёлы на свежым паветры. Вывезена ўся арганіка. Паводле слоў намесніка дырэктара, гаспадарка з бюджэту ўжо атрымала на закупку цэменту, металу, іншых матэрыялаў 224 млн рублёў, чакаецца паступленне яшчэ не менш за 100 мільёнаў. Будуць выкарыстоўвацца і ўласныя сродкі. Больш за ўсё цікавіла пытанне, што прынясе сельгаспрадпрыемству задуманая рэканструкцыя. Як патлумачыў Канстанцін Канстанцінавіч, у першую чаргу павінна павялічыцца вытворчасць малака. З’явіцца магчымасць для больш мэтанакіраванай работы па раздоі першацёлак, лепшыя ўмовы для ўтрымання сухастойных кароў, іх расцёлу, захаванасці маладняку. Акрамя таго, пачалі прыводзіць у належны стан Дом жывёлавода, што дазволіць значна палепшыць умовы работы працаўнікоў фермы. Пакуль мы з галоўным ветэрынарным інспектарам Капыльскага раёна Анатолем Ладыгам размаўлялі з Канстанцінам Мажэйкам аб ходзе рэканструкцыі, пад’ехаў КамАЗ, абсталяваны для перавозкі бетону ў міксеры. Работнікі, занятыя на будаўнічых работах, падрыхтаваліся для заліўкі бетоннай сумесі ў збітую апалубку. Работа пайшла сваім парадкам. Маргарыта САКОВІЧ  

«Жыццё, упрыгожанае захапленнем»

06.05.2025
Пад такой назвай прайшла ў Бабаўнянскай сельскай бібліятэцы выстава работ па вышыўцы  жыхаркі вёскі Рымашы Марыі Антонаўны Мяцельскай. Сваё захапленне з юнацтва Марыя Антонаўна пранесла праз усё жыццё. Ніякія жыццёвыя цяжкасці не змаглі перабіць яе ахвоту да прыкладной творчасці. Марыя Антонаўна родам з вёскі Юшавічы Нясвіжскага раёна, але так склаўся яе лёс, і яна пражывае ў вёсцы Рымашы. Сама Марыя Антонаўна выхоўвалася ў вялікай сям’і, таму з дзяцінства ведае цану хлеба, ніколі не цуралася сялянскай працы. У 14 гадоў пачаўся яе працоўны стаж. 28 гадоў яна добрасумленна адпрацавала даяркай на ферме мясцовай гаспадаркі РСУП «Бабоўня». У Марыі Антонаўны рана памёр муж, але, нягледзячы на гэта, яна выхавала добрых дзяцей, дапамагае ім гадаваць унукаў. Праца, хатняя гаспадарка, выхаванне дзяцей — спраў хапала, але пра сваё захапленне Марыя Антонаўна не забывалася. Вышыўка ў большай ступені выражае жаночую душу і характар. «Калі садзішся за вышыўку, — кажа Марыя Антонаўна, — то ўкладаеш свае пачуцці і мары, стараешся прынесці радасць сабе і людзям». У доме Марыі Антонаўны шмат вышытых рэчаў: ручнікі, фіранкі, прасціны, сурвэткі, пакрывалы і інш. У кожным куточку дома бачны вынік працы яе залатых рук. Дзверы дома Марыі Антонаўны Мяцельскай заўсёды адкрыты для гасцей. Вечарамі або проста калі ёсць вольная хвіліна ў яе збіраюцца суседкі пагаварыць, узгадаць сваю маладосць, абмеркаваць падзеі дня сённяшняга. Дзеліцца з усімі Марыя Антонаўна сваім майстэрствам — уменнем ствараць прыгожыя вышыванкі і ўтульнасць у доме. Дык няхай у вачах гэтай цудоўнай жанчыны гарыць агеньчык надзеі на свята, на радасць, на лепшае жыццё. Марыя Антонаўна — актыўны чытач Бабаўнянскай сельскай бібліятэкі, менавіта таму тут і адбылася прэзентацыя яе выставы. Цяпер кожны наведвальнік бібліятэкі зможа пазнаё-міцца з яе творчасцю і пакінуць свае водгукі аб яе захапленні. Святлана  ГРУШЭВІЧ, бібліятэкар Бабаўнянскай сельскай бібліятэкі На здымку: М. А. Мяцельская  

Детство без насилия

06.05.2025
В рамках межведомственной профилактической акции «Мир в семье – общество без насилия» в Копыльской ДШИ прошел внутришкольный конкурс детских рисунков и плакатов. Участие в нем приняли учащиеся художественного отделения школы в возрасте от 9 до 15 лет. Всего членам жюри было представлено более 20 работ. По словам директора  Копыльской ДШИ Владимира Черкаса, были изучены все творческие работы ребят, которые с помощью рисунков показали свое отношение к детству без насилия и  трепетную заботу о своей семье. По итогам конкурса победителем в младшей возрастной группе (от 9 до 11 лет) признан Илья Маевский, на втором месте – Лиза Ласточкина и на третьем – Виолетта Костеленя. Всех троих учеников подготовила учитель С. К. Швайбович.  В старшей возрастной группе (от 12 до 15 лет) первое место разделили Миша Лукьянчик (учитель С. С. Семашко) и Ольга Минич (А. А. Печенько), второе место заняла Галина Чернушевич (А. А. Печенько), третье – Маргарита Хает (С. С. Семашко). Лучшие работы были отобраны для выставки, которая была организована в детской школе искусств, а во время каникул — в районной библиотеке. Замечу, что подобные мероприятия, как одна из составляющих профилактической работы с несовершеннолетними, способствуют оздоровлению семейно-бытовых отношений. Татьяна БОХАН  

Веснавое поле (CMigrator copy 1)

06.05.2025
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 6 красавіка гаспадаркамі раёна праведзена закрыццё вільгаці на 9308 га, што складае 25 % да запланаванага, у тым ліку за апошні дзень — на 1758 га. Найбольш хуткімі тэмпамі ідуць работы ў ААТ «Скабін» —70 %, зАТ «Жыліхава» — 51 %, ААТ «Семежава» — 50 %. Пад яравую сяўбу падрыхтавана 3053 га, за апошні дзень — 894 га. Тут вызначыліся ААТ «Семежава» — 36 % да плана, МАУП «Доктаравічы» — 31 %, ААТ «Старыца-Агра» — 27 %. На рахунку 12 сельгаспрадпрыемстваў раёна (усяго — 24) першыя дзясяткі пасеяных гектараў яравых культур. Напрыклад, у ААТ «Семежава» пасеяна 99 га, ААТ «Капыльскае» — 70 га, ААТ «Піянер-Агра» — 50 га. Вядзецца падкормка азімых культур. Усяго на названую дату сілкаванне атрымалі12 040 га (54 %) азімых збожжавых, 3139 га (54 %) азі-мага рапсу, 4677 га (62 %) шматгадовых траў, 9018 га (43 %) лугапашавых угоддзяў. Пад яравую сяўбу ўнесена 4986 тон дзеючага рэчыва (т дз. р.) мінеральных угнаенняў, у тым ліку за апошні дзень — 218 т дз. р. Арганіка раскідана на 389 824 га (57 %), за апошні дзень — на 6368 га. Маргарыта САКОВІЧ  
Страница 627 из 1058