Home
Четверг 29.05.2025 12:35

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Работы iдуць сваiм парадкам

02.04.2012
У МАУП “Доктаравічы” аб’ектам для правядзення рэканструкцыі стала малочнатаварная ферма “Цэнтр-2”. Тут запланавана пераабсталяваць памяшканне, дзе вёўся адкорм быкоў, пад цэх сухастою і ўтрымання навацельных кароў. Як расказаў намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Канстанцін МАЖЭЙКА, ужо праведзены дэмантаж стойлавага абсталявання, карытаў для кармлення жывёлы, замест якіх з’явіцца кармавы стол. Сіламі работнікаў гаспадаркі ў памяшканні знята лішняе пакрыццё і падсыпка для таго, каб пераабсталяваць яго пад беспрывязное ўтрыманне жывёлы. У ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” зварылі добрыя жалезныя вароты і навесілі іх, застанецца толькі пафарбаваць. У хуткім часе, як толькі дазволіць надвор’е, пачнуцца работы на даху, дзе плануецца ўстанавіць лісты празрыстага шыферу, каб палепшыць асветленасць памяшкання і мець магчымасць эканоміць электраэнергію. На вільчаку (па-руску — “конек” — Аўт.) будзе абсталявана дадатковая вентыляцыя. Былі вычышчаны выгульныя двары, якія плануецца забетаніраваць, паставіць вакол надзейную агароджу і кармушкі для кармлення жывёлы на свежым паветры. Вывезена ўся арганіка. Паводле слоў намесніка дырэктара, гаспадарка з бюджэту ўжо атрымала на закупку цэменту, металу, іншых матэрыялаў 224 млн рублёў, чакаецца паступленне яшчэ не менш за 100 мільёнаў. Будуць выкарыстоўвацца і ўласныя сродкі. Больш за ўсё цікавіла пытанне, што прынясе сельгаспрадпрыемству задуманая рэканструкцыя. Як патлумачыў Канстанцін Канстанцінавіч, у першую чаргу павінна павялічыцца вытворчасць малака. З’явіцца магчымасць для больш мэтанакіраванай работы па раздоі першацёлак, лепшыя ўмовы для ўтрымання сухастойных кароў, іх расцёлу, захаванасці маладняку. Акрамя таго, пачалі прыводзіць у належны стан Дом жывёлавода, што дазволіць значна палепшыць умовы работы працаўнікоў фермы. Пакуль мы з галоўным ветэрынарным інспектарам Капыльскага раёна Анатолем Ладыгам размаўлялі з Канстанцінам Мажэйкам аб ходзе рэканструкцыі, пад’ехаў КамАЗ, абсталяваны для перавозкі бетону ў міксеры. Работнікі, занятыя на будаўнічых работах, падрыхтаваліся для заліўкі бетоннай сумесі ў збітую апалубку. Работа пайшла сваім парадкам. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей