Як толькі сышоў снег, жыхары населеных пунктаў раёна, мясцовая ўлада, кіраўнікі гаспадарак, прадстаўнікі сацыяльнай сферы адразу ж уключыліся ў работу. Ужо адчуваецца дагледжанасць і клопат пра прыгажосць на многіх сядзібах і аб’ектах.
— Мы не проста хочам захаваць традыцыі папярэдніх гадоў па добраўпарадкаванні, а пашырыць нашы магчымасці, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — Сёлета на працягу не аднаго месяца, а двух (з сярэдзіны сакавіка да сярэ-дзіны мая) будуць праводзіцца штотыднёвыя суботнікі. Падчас іх запланавана ачыстка старых закінутых сядзіб, пабелка дрэў, навядзенне парадку на могілках, каля воінскіх пахаванняў, месцаў баявой славы, а да мая будуць разбіты кветнікі, і веснавыя святы мы сустрэнем як мае быць.
Дарэчы, у гэтым годзе згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Жданені вызначаны ўдзел працоўных калектываў гарадскіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў у такіх акцыях і праведзена іх замацаванне за тэрыторыямі пэўных сельскіх Саветаў. З боку старшынь сельвыканкамаў вызначаны канкрэтны аб’ём работ, па магчымасці выдзелены неабходны інструмент, а прыезджыя павінны добрасумленна папрацаваць на адведзеным ім участку. На працягу двух тыдняў ужо была практыка выездаў у Блеўчыцкі, Вялікараёўскі, Капыльскі і іншыя сельсаветы.
— Каб пакінуць след, патрабуецца нямала сіл і вялікая колькасць людзей, — заклікае Марыя Сандрозд. — Таму і мясцовыя жыхары павінны паважаць і цаніць тое, што ім на дапамогу прыязджаюць гараджане, і па меры магчымасці прыбраць свае ся-дзібы, праявіць актыўнасць у работах па добраўпарадкаванні.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Маргарыты САКОВІЧ
В Минской области пройдут весенние региональные ярмарки.
Согласно распоряжению председателя Минского облисполкома №87р от 27 марта 2012 года в целях наиболее полного обеспечения населения промышленными товарами весенне-летнего ассортимента, сельскохозяйственной продукцией и продовольственными товарами, кулинарными и кондитерскими изделиями, средствами защиты растений, удобрениями, семенами и посадочными материалами, сельскохозяйственным инвентарем, изделиями мастеров народного творчества и детского творчества, книжной продукцией пройдут следующие региональные ярмарки:
31 марта 2012 года:
в г. Слуцке с участием организаций Копыльского, Любанского, Слуцкого, Солигорского, Стародорожского, Пуховичского районов;
14 апреля 2012 года:
в г. Солигорске с участием организаций Клецкого, Любан-ского, Несвижского, Слуцкого, Солигорского, Стародорожского, Столбцовского, Узденского районов;
21 апреля 2012 года:
в г. Жодино с участием организаций Березинского, Борисовского, Дзержинского, Крупского, Минского, Пуховичского, Смолевичского, Червенского районов, г. Жодино;
в г. Молодечно с участием организаций Вилейского, Воложинского, Логойского, Молодечненского, Мядельского районов;
22 апреля 2012 года:
в г. Несвиже с участием организаций Дзержинского, Клецкого, Копыльского, Несвижского, Столбцовского, Узденского районов;
28 апреля 2012 года:
в г. Борисове с участием организаций Березинского, Борисовского, Крупского, Логойского, Минского, Смолевичского, Червенского районов, г. Жодино.
в г. Вилейке с участием организаций Вилейского, Воложинского, Логойского, Молодечненского, Мядельского районов.
В ярмарках примут участие сельскохозяйственные организации, крестьянские (фермер-ские) хозяйства, организации торговли и общественного питания всех форм собственности, промышленности, бытового обслуживания населения, индивидуальные предприниматели.
В местах организаций ярмарок будут проводиться культурно-массовые мероприятия и шоу-программы с привлечением творческих коллективов и оркестров, организованы выставки ремесленных изделий.
Данные ярмарки предоставят возможность населению в неограниченном количестве закупить сельскохозяйственную продукцию и товары повседневного спроса, а торговым организациям в свою очередь увеличить товарооборот.
Ветеранам Великой Отечественной войны, инвалидам I – II группы будет организовано оказание помощи в доставке приобретенной ими на ярмарках плодоовощной продукции.
На базе ўстановы адукацыі “Гімназія №1 г. Капыля” адбыўся семінар па пытаннях аховы працы, на які былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі райвыканкама і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Як паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, былі абмеркаваны змены, што адбыліся ў заканадаўстве аб ахове працы ў сувязі з уступленнем у сілу Кодэкса аб адукацыі, ішла размова пра алгарытм расследавання няшчасных выпадкаў, якія могуць адбыцца з працаўнікамі на вытворчасці. Прагучала таксама інфармацыя пра тыпічныя парушэнні нарматыўных прававых актаў па ахове працы ва ўстановах адукацыі.
У рабоце семінара прыняла ўдзел тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Дашкевіч, якая дала кансультацыі па ўзнікшых пытаннях.
Маргарыта САКОВІЧ
У рамках раённай прафілактычнай акцыі «Здаровая сям’я», аб’яўленай аддзелам культуры райвыканкама і РЦК, у Бучацінскім Доме культуры на базе клуба «Вернасць» была праведзена конкурсная праграма «Дружная сямейка». У праграме прынялі ўдзел дзве маладыя пары: сям’я Сініца і Латушка.
Канкурсанты павінны былі абабраць бульбу, прыгатаваць салату, сабраць яблыкі для кампоту. Сумаваць не даводзілася. Усім удзельнікам уручаны памятныя падарункі. У зале была арганізавана выстава народнай творчасці: саматканыя коўдры, настольнікі, ручнікі і іншыя прадметы хатняга побыту мясцовых жыхароў. Дадому ўсе разышліся з добрым настроем, атрымаўшы зарад бадзёрасці і аптымізму.
Тамара Латушка,
дырэктар Бучацінскага СДК
На першынстве Мінскай вобласці па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 2000–2001 г. н., што традыцыйна праходзіла 17–18 сакавіка ў г. Слуцку, капыльскія дружыны дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі прафсаюза работнікаў АПК змагаліся за званне мацнейшых.
Каманда юнакоў, якая складалася з вучняў Цімкавіцкай, сярэдняй школы №2 і гімназіі №1, стала пераможцай гэтага турніру. Гэта ўжо трэцяя запар перамога капыльскіх гандбалістаў. Дзяўчаты – прадстаўніцы СШ №2, як і ў папярэдніх турнірах, спыніліся на крок ад вышэйшай прыступкі п’едэстала гонару і занялі, адпаведна, другое месца.
Трэнеры Рыгор Нікалаеня, Уладзімір Хартановіч і Валерый Астрэйка яшчэ раз даказалі, што на Капыль-шчыне захоўваюцца добрыя традыцыі па выхаванні юных гандбалістаў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ