Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Традыцыі захоўваюцца

30.03.2012
На першынстве Мінскай вобласці па гандболе сярод юнакоў і дзяўчат 2000–2001 г. н., што традыцыйна праходзіла 17–18 сакавіка ў г. Слуцку, капыльскія дружыны дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы агульнай фізічнай падрыхтоўкі прафсаюза работнікаў АПК змагаліся за званне мацнейшых. Каманда юнакоў, якая складалася з вучняў Цімкавіцкай, сярэдняй школы №2 і гімназіі №1, стала пераможцай гэтага турніру. Гэта ўжо трэцяя запар перамога капыльскіх гандбалістаў. Дзяўчаты – прадстаўніцы СШ №2, як і ў папярэдніх турнірах, спыніліся на крок ад вышэйшай прыступкі п’едэстала гонару і занялі, адпаведна, другое месца. Трэнеры Рыгор Нікалаеня, Уладзімір Хартановіч і Валерый Астрэйка яшчэ раз даказалі, што на Капыль-шчыне захоўваюцца добрыя традыцыі па выхаванні юных гандбалістаў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей