У рамках раённай прафілактычнай акцыі «Здаровая сям’я», аб’яўленай аддзелам культуры райвыканкама і РЦК, у Бучацінскім Доме культуры на базе клуба «Вернасць» была праведзена конкурсная праграма «Дружная сямейка». У праграме прынялі ўдзел дзве маладыя пары: сям’я Сініца і Латушка.
Канкурсанты павінны былі абабраць бульбу, прыгатаваць салату, сабраць яблыкі для кампоту. Сумаваць не даводзілася. Усім удзельнікам уручаны памятныя падарункі. У зале была арганізавана выстава народнай творчасці: саматканыя коўдры, настольнікі, ручнікі і іншыя прадметы хатняга побыту мясцовых жыхароў. Дадому ўсе разышліся з добрым настроем, атрымаўшы зарад бадзёрасці і аптымізму.
Тамара Латушка,
дырэктар Бучацінскага СДК
Комментарии