Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Пастаянна ў полі зроку

05.04.2012
На базе ўстановы адукацыі “Гімназія №1 г. Капыля” адбыўся семінар па пытаннях аховы працы, на які былі запрошаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі райвыканкама і старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый. Як паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, былі абмеркаваны змены, што адбыліся ў заканадаўстве аб ахове працы ў сувязі з уступленнем у сілу Кодэкса аб адукацыі, ішла размова пра алгарытм расследавання няшчасных выпадкаў, якія могуць адбыцца з працаўнікамі на вытворчасці. Прагучала таксама інфармацыя пра тыпічныя парушэнні нарматыўных прававых актаў па ахове працы ва ўстановах адукацыі. У рабоце семінара прыняла ўдзел тэхнічны інспектар працы Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Дашкевіч, якая дала кансультацыі па ўзнікшых пытаннях. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей