Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Веснавое поле (CMigrator copy 1)

09.04.2012
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 6 красавіка гаспадаркамі раёна праведзена закрыццё вільгаці на 9308 га, што складае 25 % да запланаванага, у тым ліку за апошні дзень — на 1758 га. Найбольш хуткімі тэмпамі ідуць работы ў ААТ «Скабін» —70 %, зАТ «Жыліхава» — 51 %, ААТ «Семежава» — 50 %. Пад яравую сяўбу падрыхтавана 3053 га, за апошні дзень — 894 га. Тут вызначыліся ААТ «Семежава» — 36 % да плана, МАУП «Доктаравічы» — 31 %, ААТ «Старыца-Агра» — 27 %. На рахунку 12 сельгаспрадпрыемстваў раёна (усяго — 24) першыя дзясяткі пасеяных гектараў яравых культур. Напрыклад, у ААТ «Семежава» пасеяна 99 га, ААТ «Капыльскае» — 70 га, ААТ «Піянер-Агра» — 50 га. Вядзецца падкормка азімых культур. Усяго на названую дату сілкаванне атрымалі12 040 га (54 %) азімых збожжавых, 3139 га (54 %) азі-мага рапсу, 4677 га (62 %) шматгадовых траў, 9018 га (43 %) лугапашавых угоддзяў. Пад яравую сяўбу ўнесена 4986 тон дзеючага рэчыва (т дз. р.) мінеральных угнаенняў, у тым ліку за апошні дзень — 218 т дз. р. Арганіка раскідана на 389 824 га (57 %), за апошні дзень — на 6368 га. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей