Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Ленточный конвейер для семян

08.05.2025
У многих растений семена очень мелкие, и распределить их в борозде равномерно очень трудно. Чтобы не тратить летом время на прореживание всходов и получить отменный урожай, стоит подготовиться к посеву заранее — наклеить их на бумажную ленту. Подготовить к посадке таким образом можно не только семена овощных культур, например, моркови, но и семена летников. Приготовьте крахмальный или мучной клейстер (1 столовая ложка на 100 мл воды). Нанесите его кисточкой или спичкой отдельными каплями на полоску, разложенную на столе. Расстояние между каплями должно быть 3-4 см. На каждую точку, смазанную клейстером, наклейте семена. Если вы уверены в их всхожести, старайтесь, чтобы в каплю клейстера не попадало более 2-3 штук. Семена можно брать пинцетом либо спичкой, смоченной водой. После высыхания клейстера полоски можно свернуть или сложить – так их удобно хранить и перевозить. При посеве полоску укладывают в предварительно пролитую водой бороздку глубиной 1-2 см семенами вниз и засыпают почвой.  

Работы на участке в апреле

08.05.2025
Еще не поздно сделать обрезку плодовых кустов и деревьев (в начале месяца), выложить клубни картофеля на яровизацию, опрыскать деревья и кусты от вредителей. Среди прочих работ в апреле хорошо делать разные прививки. Можно сеять в грунт семена однолетников, не боящихся заморозков. На рассаду высевают цветы. В первых числах апреля высевают на рассаду поздние и средние сорта капусты. Увеличьте интенсивность освещения рассады, если она «вытягивается». Проведите опрыскивание рассады от вредителей, начинайте ее закаливание. Накройте грядки пленкой, что послужит стимулом роста сорняков, которые к моменту высадки сюда овощей можно будет легко удалить. Кроме того, укрытая почва дольше сохранит влагу. На грядках, поврежденных проволочником, разложите ловушки. В середине апреля подкормите плодовые растения в саду. Уберите приспособления для снегозадержания с грядок земляники. Самое время их разрыхлить и замульчировать. Удалите все прошлогодние листья. В конце апреля высейте в открытый грунт семена моркови, петрушки, репы, укропа, салата, редиса, лука-севка. В конце апреля делают отводки смородины и крыжовника. Как только позволит почва, ее нужно разрыхлить для сохранения влаги. В апреле нужно успеть посадить саженцы деревьев и кустов. Согласно народному календарю, на 32 день после цветения мать-и-мачехи распустятся цветки яблони, а на 29 день — цветки груши, вишни и сливы. Нужно быть готовым защитить свой фруктовый сад от весенних заморозков, для чего понадобится скошенная трава, мусор или дымовые шашки.  

Все способы хороши

08.05.2025
«Слышала о том, что огурцы можно высевать двумя способами. Пожалуйста, расскажите о них. Татьяна, аг. Старица» Посев и посадку огурцов можно проводить двумя способами. Первый. В неглубокие лунки засыпают 0,5 килограмма компоста, затем — хорошую плодородную почву и в образовавшийся холмик высевают 6-9 семян на глубину 2 сантиметра. Когда растения достигнут высоты 10 сантиметров, оставляют 4 самых крепких проростка, остальные срезают. Холмики располагают на расстоянии 90-120 сантиметров. Вместо семян в лунки можно высадить рассаду. Второй. Посредине грядки делают неглубокую борозду, засыпают ее компостом слоем толщиной 5 сантиметров, сверху покрывают плодородной почвой. В образовавшийся гребень высевают семена на глубину 2 сантиметра (на расстояние 30 сантиметров — 2-3 семени) или высаживают рассаду. Расстояние в ряду между растениями после прореживания 30 сантиметров, между рядами в зависимости от сорта — 70-120 сантиметров.  

Карыснае супрацоўніцтва

08.05.2025
Педагагічныя калектывы ДУА “Слабадакучынская СШ” і ДУА “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат” асаблівую ўвагу звяртаюць на падтрыманне здароўя навучэнцаў. Паміж дзвюма школамі наладжана супрацоўніцтва: сумесныя таварыскія сустрэчы па футболе каманд вучняў і настаўнікаў, правядзенне КВЗ, конкурсу “Агні юнацтва”. З мэтай удасканалення выхаваўчай прасторы ў ДУА “Слабадакучынская СШ” створаны ўмовы для пазакласнай работы. Два разы на тыдзень у вячэрні час працуе гурток “Спартыўныя гульні”, які наведваюць больш за 20 юнакоў і дзяўчат. Гурткоўцы засвойваюць  асновы гульняў па міні-футболе, баскетболе і тэнісе.  У шосты выхаваўчы дзень праходзяць факультатыўныя заняткі “Гадзіна футболу ў дзвюх групах”. Гэтым вырашаюцца задачы далучэння большай часткі навучэнцаў да здаровага ладу жыцця, павышэння агульнай функцыянальнасці арганізма, развіцця згуртаванасці калектыву. Яркай падзеяй для дзвюх навучальных устаноў стала спартландыя – вельмі відовішчная і запамінальная. Калі на вуліцы панавалі маразы, у спартыўнай зале Слабадакучынскай СШ было горача ад барацьбы дзвюх каманд. Выдатна былі прадуманы эстафеты і конкурсы: “Бег з эстафетнай палачкай”, “Скачкі камандай”, “Перадача мяча апошняму”, “Трапны стралок” і іншыя. Шматлікія балельшчыкі апладысментамі падтрымлівалі абедзве каманды. У адных конкурсах перавага была на баку вучняў са Слабадакучынскай СШ, у другіх нядрэнныя вынікі паказалі дзеці са школы-інтэрната. Перад камбінаванай эстафетай наперадзе ішлі  гаспадары. Усё вырашыў бег на роліках з баскетбольным мячом: першымі закончылі эстафету госці. Толькі на некалькі балаў у агульным заліку пераможцай стала каманда Слабадакучынскай СШ. Але перамагла, як заўсёды, дружба. Дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч адзначыла ўдзельнікаў спаборніцтва і падзякавала арганізатарам. Дарэчы, настаўнікі фізічнай культуры абедзвюх  каманд Мікалай Салановіч і Сяргей Панцілейка з’яўляюцца выпускнікамі  гэтай школы. Зарад бадзёрасці і выдатны настрой навучэнцаў – галоўны вынік кожнага спартыўнага мерапрыемства, праводзімага ДУА “Слабадакучынская СШ” і “Капыльская дапаможная школа-інтэрнат”. Барыс Дзенісюк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА “Слабадакучынская СШ” Фота аўтара На здымку: падчас спартландыі.  

Дзеля ўстойлівага развіцця Капыльшчыны

08.05.2025
У рамках рэалізацыі праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі” ў г. Капылі быў праведзены чарговы тэматычны семінар па актуальных пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця Капыльскага раёна і стварэнні Школьнай мясцовай павесткі-21. Праект выконваецца Інфармацыйна-асветніцкай установай “Новая Еўразія” ў партнёрстве з Мясцовым гуманітарным асветніцкім фондам “Жывое партнёрства” і Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы”. [caption id="attachment_17725" align="aligncenter" width="443" caption="А. Раеўская, Ж. Філіпава"][/caption] Мэтай семінара стала ўзмацненне патэнцыялу мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыўных груп па распрацоўцы мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця (Мясцовай павесткі-21), павышэнне дасведчанасці мясцовых удзельнікаў аб станоўчым айчынным і замежным вопыце рэалізацыі ініцыятыў у вобласці ўстойлівага развіцця, у тым ліку на базе ўстаноў адукацыі і г. д. На семінар былі запрошаны члены ініцыятыўнай групы, сярод якіх прадстаўнікі мясцовай улады, ідэалагічныя работнікі сфер культуры, адукацыі, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш. Намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская нагадала аб распрацаванай два гады таму канцэпцыі ўстойлівага развіцця нашага раёна, расказала аб супрацоўніцтве па рэалізацыі некаторых праектаў. З прэзентацыямі па актуальных тэмах выступілі спецыялісты: дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія” Жанна Філіпава, эксперты Мясцовага гуманітарнага асветніцкага фонду “Жывое партнёрства” Алег Сівагракаў і Аляксандра Касіцына. Менеджар праекта Сяргей Салей паведаміў аб тым, што Капыльскі раён разглядаецца як адна з пляцовак для стварэння інфармацыйнага цэнтра, які будзе займацца пытаннямі ўстойлівага развіцця, падтрымкай аграэкатурызму і сельскага бізнесу. Пра работу па Мясцовай павестцы-21 у Капыльскім раёне расказала дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. У прыватнасці, быў узгаданы зялёны маршрут “Міжрэчча Морачы і Мажы”, наведваючы які можна паглядзець некранутую прыроду ў гідралагічных заказніках, экспазіцыю музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, традыцыі ўнікальных мясцовых абрадаў-святаў “Цары” і “Млечны шлях ад рук бабулі”, пабываць у мясцовым Цэнтры ткацтва і г. д. Падчас семінара была праведзена сумесная работа ініцыятыўнай групы з экспертамі, якія адказалі на пытанні і правялі кансультацыі. Напрыклад, былі выказаны прапановы па стварэнні праектаў па арганізацыі клуба сяброў Капыльскага раёна, развіцці экалагічнага выхавання і эстэтычнага густу, удасканаленні зялёнага маршрута “Міжрэчча Морачы і Мажы” і інш. Напрыканцы эксперты пазнаёміліся з аб’ектамі раёна, на базе якіх плануецца рэалізацыя праектаў у рамках Мясцовай павесткі-21. Мяркуецца, што ў іх ліку будуць гімназія №1 г. Капыля і Лясноўская СШ. Сяргей КОЗЕЛ. Фота  аўтара  
Страница 618 из 1058