У рамках рэалізацыі праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў Беларусі” ў г. Капылі быў праведзены чарговы тэматычны семінар па актуальных пытаннях распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця Капыльскага раёна і стварэнні Школьнай мясцовай павесткі-21. Праект выконваецца Інфармацыйна-асветніцкай установай “Новая Еўразія” ў партнёрстве з Мясцовым гуманітарным асветніцкім фондам “Жывое партнёрства” і Беларускім рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы”.
[caption id="attachment_17725" align="aligncenter" width="443" caption="А. Раеўская, Ж. Філіпава"]

[/caption]
Мэтай семінара стала ўзмацненне патэнцыялу мясцовых органаў кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыўных груп па распрацоўцы мясцовай стратэгіі ўстойлівага развіцця (Мясцовай павесткі-21), павышэнне дасведчанасці мясцовых удзельнікаў аб станоўчым айчынным і замежным вопыце рэалізацыі ініцыятыў у вобласці ўстойлівага развіцця, у тым ліку на базе ўстаноў адукацыі і г. д.
На семінар былі запрошаны члены ініцыятыўнай групы, сярод якіх прадстаўнікі мясцовай улады, ідэалагічныя работнікі сфер культуры, адукацыі, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.
Намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская нагадала аб распрацаванай два гады таму канцэпцыі ўстойлівага развіцця нашага раёна, расказала аб супрацоўніцтве па рэалізацыі некаторых праектаў.
З прэзентацыямі па актуальных тэмах выступілі спецыялісты: дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія” Жанна Філіпава, эксперты Мясцовага гуманітарнага асветніцкага фонду “Жывое партнёрства” Алег Сівагракаў і Аляксандра Касіцына. Менеджар праекта Сяргей Салей паведаміў аб тым, што Капыльскі раён разглядаецца як адна з пляцовак для стварэння інфармацыйнага цэнтра, які будзе займацца пытаннямі ўстойлівага развіцця, падтрымкай аграэкатурызму і сельскага бізнесу.
Пра работу па Мясцовай павестцы-21 у Капыльскім раёне расказала дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. У прыватнасці, быў узгаданы зялёны маршрут “Міжрэчча Морачы і Мажы”, наведваючы які можна паглядзець некранутую прыроду ў гідралагічных заказніках, экспазіцыю музея Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, традыцыі ўнікальных мясцовых абрадаў-святаў “Цары” і “Млечны шлях ад рук бабулі”, пабываць у мясцовым Цэнтры ткацтва і г. д.
Падчас семінара была праведзена сумесная работа ініцыятыўнай групы з экспертамі, якія адказалі на пытанні і правялі кансультацыі. Напрыклад, былі выказаны прапановы па стварэнні праектаў па арганізацыі клуба сяброў Капыльскага раёна, развіцці экалагічнага выхавання і эстэтычнага густу, удасканаленні зялёнага маршрута “Міжрэчча Морачы і Мажы” і інш.
Напрыканцы эксперты пазнаёміліся з аб’ектамі раёна, на базе якіх плануецца рэалізацыя праектаў у рамках Мясцовай павесткі-21. Мяркуецца, што ў іх ліку будуць гімназія №1 г. Капыля і Лясноўская СШ.
Сяргей КОЗЕЛ.
Фота аўтара
Комментарии