Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Грамадская прыёмная

07.07.2025
У панядзелак, 16 красавіка, з 10 да 12 гадзін будзе працаваць грамадская прыёмная раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Свае пытанні вы можаце задаць у вызначаны час па тэлефоне 54-2-64.  

Веснавое поле (CMigrator copy 3)

07.07.2025
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 13 красавіка 2012 года, гаспадаркамі раёна пасеяна 6304 га яравых культур, або 17 % да запланаванага, у тым ліку за апошні дзень — 1528 га. Самыя высокія тэмпы работ у ААТ “Семежава” — 30 %, “Піянер-Агра” і “Капыльскае” — па 26 %. Па сяўбе ячменю пераўзышлі атрыманае заданне на 70 % ў ААТ “Капыльскае”, набліжаюцца да выканання плана ААТ “Піянер-Агра” (99 %), “Семежава” (92 %). На рахунку ААТ “Капыльскае” 80 га пасеяных цукровых буракоў. Закрыццё вільгаці праведзена на 19 431 га (52 %). Тут вызначыліся ААТ “Скабін” (88 %), ЗАТ “Жыліхава” (83 %), ААТ “Семежава” (82 %). Глеба падрыхтавана пад сяўбу на 10 796 га (28,7 %). На стадыі завяршэння падкормка азімых культур, шматгадовых траў.  Так, усе азімыя збожжавыя атрымалі сілкаванне ў 19 сельгаспрадпрыемствах з 24. Усяго па раёне апрацавана 21 494 га, або 97 %. Толькі чатыры гаспадаркі не справіліся з заданнем па падкормцы азімага рапсу. Увогуле ўжо падкормлена 5394 га (94 %) гэтай культуры. На 70 % выканана заданне па падкормцы шматгадовых траў — апрацавана 5267 га, у тым ліку азотнымі ўгнаеннямі — 2171 га, прабаранавана 465 га. Многія гаспадаркі паспяхова займаюцца падкормкай лугапашавых угоддзяў. На рахунку шасці з іх выкананне планавага задання. Усяго ж падкормлена 12 117 га (57 %), у тым ліку азотам — 5020 га, прабаранавана 1671 га. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Дошка гонару (CMigrator copy 3)

07.07.2025
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод удзельнікаў пасяўной кампаніі па стане на 13 красавіка 2012 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: На сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Семежава” Аляксандр Мікалаевіч СКАМАРОХА, які на трактары МТЗ-2522 з агрэгатам АППМ-6Д пасеяў 287 га — 36 % да задання. На перападпасяўной апрацоўцы глебы лідзіруе механізатар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксей Дзмітрыевіч ПІСАРЭНКА, які на трактары МТЗ-82 з агрэгатам КШП-5 апрацаваў 183 га — 52 % да задання. На падкормцы азімых, сенажацяў і пашаў вызначыўся механізатар ААТ “Піянер-Агра” Сяргей Міхайлавіч ЛАЗЮК, які на самаходным апырсквальніку “Раса-05” падкарміў 1189 га — 115 % да задання.  

«Назови меня мамою»

07.07.2025
Мама и папа! Для ребенка это самые главные люди в жизни, с которых он берет пример поведения в обществе и дома, которые дарят ему тепло своих сердец, любовь, заботу, вселяют уверенность и защищенность. Но, к сожалению, по разному роду причин порой дети лишены возможности иметь семью. К их великой радости находятся люди, готовые дарить им душевное тепло, ласку и свою любовь. На территории Тимковичского сельского Совета проживают  7 семей, взявших опекунство над  детьми, оставшимися без попечения родителей. Это семьи Тамары Григорьевны и Федора Григорьевича Маргалик, Елены Александровны и Валерия Васильевича Макаревич, Елены Анатольевны и Александра Иосифовича Черкас,  Людмилы Николаевны и Владимира Васильевича Дремовых, Валентины Васильевны и Николая Валентиновича Гулицких, Инны Викторовны и Сергея Ивановича Нижевич, Галины Константиновны Крыжик. Наряду с семьями, взявшими опекунство, в аг. Тимковичи проживает семья  Валентины Адамовны Бернович, которая с мужем Александром усыновила двух детей – мальчика и девочку. Именно  они были в центре внимания мероприятия «Назови меня мамою», целью которого было  сказать простое человеческое спасибо людям, подарившим детям  возможность обрести родителей, а для себя  — право  называться мамой и папой. Спокойная, уютная обстановка, выступление сослуживцев и друзей,  пожелания,  песни в подарок от участников художественной самодеятельности Дома культуры, многочисленные просмотры видео создали атмосферу незабываемого праздника, затронувшего все тонкие струны   души и растрогавшего зрителей до слез. С огромной благодарностью к организаторам праздника, с чувством признательности, удивления и хорошего настроения зрители покидали Дом культуры и желали в будущем видеть подобного рода мероприятия. Олег Голубев, художественный  руководитель Тимковичского СДК На снимке: семья Бернович  

Падзяка працавiтым сейбiтам

07.07.2025
Адной з валаўтваральных гаспадарак раёна па вырошчванні збожжавых і збожжабабовых культур з’яўляецца ААТ «Ціміразеўскі” — тут сёлета будзе спець ураджай больш чым на 3500 га. Гэтай гарачай парой у сельгаспрадпрыемства завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, каб падзякаваць працаўнікам за шчырую працу. Што ні кажы, а вясной клопатаў у сейбітаў не злічыць. З цямна да цямна доўжыцца іх нялёгкі працоўны дзень. Таму часам добрае слова, сказанае чалавеку за старанныя адносіны на сваім участку работы, прымушае яго шчыраваць яшчэ лепш. Але ганаровыя госці дзякавалі за працу механізатарам не толькі словам. Падчас наведвання сельгаспрадпрыемства непадалёку ад в. Садавічы вялі сяўбу ячменю механізатар Уладзімір Холад і вадзіцель Міхаіл Барысевіч. Ад РГА “Белая Русь” перадавікі атрымалі падзякі і грашовыя прэміі, якія Марыя Сандрозд і Ала Раеўская разам з дырэктарам ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандрам Турбанам і яго намеснікам па ідэалагічнай рабоце Галінай Бярозка ўручылі прама ў полі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: М. Сандрозд, У. Холад, М. Барысевіч, А. Раеўская  
Страница 613 из 1058