Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 13 красавіка 2012 года, гаспадаркамі раёна пасеяна 6304 га яравых культур, або 17 % да запланаванага, у тым ліку за апошні дзень — 1528 га. Самыя высокія тэмпы работ у ААТ “Семежава” — 30 %, “Піянер-Агра” і “Капыльскае” — па 26 %.
Па сяўбе ячменю пераўзышлі атрыманае заданне на 70 % ў ААТ “Капыльскае”, набліжаюцца да выканання плана ААТ “Піянер-Агра” (99 %), “Семежава” (92 %). На рахунку ААТ “Капыльскае” 80 га пасеяных цукровых буракоў.
Закрыццё вільгаці праведзена на 19 431 га (52 %). Тут вызначыліся ААТ “Скабін” (88 %), ЗАТ “Жыліхава” (83 %), ААТ “Семежава” (82 %). Глеба падрыхтавана пад сяўбу на 10 796 га (28,7 %).
На стадыі завяршэння падкормка азімых культур, шматгадовых траў. Так, усе азімыя збожжавыя атрымалі сілкаванне ў 19 сельгаспрадпрыемствах з 24. Усяго па раёне апрацавана 21 494 га, або 97 %. Толькі чатыры гаспадаркі не справіліся з заданнем па падкормцы азімага рапсу. Увогуле ўжо падкормлена 5394 га (94 %) гэтай культуры. На 70 % выканана заданне па падкормцы шматгадовых траў — апрацавана 5267 га, у тым ліку азотнымі ўгнаеннямі — 2171 га, прабаранавана 465 га.
Многія гаспадаркі паспяхова займаюцца падкормкай лугапашавых угоддзяў. На рахунку шасці з іх выкананне планавага задання. Усяго ж падкормлена 12 117 га (57 %), у тым ліку азотам — 5020 га, прабаранавана 1671 га.
Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии