Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 13)

11.05.2025
СУБОТНІК. 14 красавіка жыхары Капыльшчыны прынялі ўдзел у абласным суботніку. У асноўным наводзіўся парадак на замацаваных тэрыторыях. Прадстаўнікі райвыканкама і некаторых гарадскіх арганізацый прыбіралі схіл каля старога возера. Супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, культуры, упраўлення райсельгасхарчу, падатковай інспекцыі збіралі камяні ў ААТ “Старыца-Агра”. АЦЯПЛЕННЕ. У нашым раёне закончыўся ацяпляльны сезон. З 13 красавіка пачалося адключэнне жыллёвага фонду, а з 16 красавіка спынілася падача цяпла ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя і іншыя. СЕМІНАР. З 25 па 26 красавіка для дырэктароў РЦК і гарадскіх Дамоў культуры, супрацоўнікаў раённых метадычных цэнтраў  адбудзецца абласны семінар-практыкум “Традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў Капыльскага раёна з падлеткамі асацыяльных паводзін і нядобранадзейнымі сем’ямі”. КВЗ. У Салігорску прайшоў ІІ абласны фестываль гульняў вясёлых і знаходлівых сярод навучэнскай і працоўнай моладзі. Усяго выступіла 17 каманд з 14 раёнаў Мінскай вобласці. Зборная Капыльшчыны вярнулася дамоў з дыпломам і каштоўнымі падарункамі. АКЦЫЯ. З 21 па 28 красавіка пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», у ходзе якой работнікі лясгаса, члены школьных лясніцтваў і БРСМ, старшакласнікі  прымуць удзел у лесапасадцы больш за 90 тыс. саджанцаў на плошчы 13,7 га, навядзенні парадку ў лясных масівах.  

Вам помогут, подскажут, посоветуют…

11.05.2025
РАБОТАЮТ ТЕЛЕФОНЫ: областной экстренной круглосуточной психологической службы «Телефон доверия» — (8-017) 202-04-01; областной телефонной линии наркологической помощи — (8-017) 331-90-64, по которому можно получить информацию о специализированной наркологической помощи в организациях здравоохранения области; областной телефонной линии «зеленый номер» — (8-801) 100-51-51, по которому граждане могут предоставлять информацию о правонарушениях, связанных с незаконным оборотом наркотиков.  

Папярэдзіць пранікненне небяспечнага віруса

11.05.2025
У райвыканкаме адбылося пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Бурака з удзелам спецыялістаў зацікаўленых арганізацый, прадпрыемстваў  па недапушчэнні пранікнення афрыканскай чумы свіней (АЧС) на тэрыторыю раёна.Хваляванні па азначанай праблеме ўзніклі не на пустым месцы: эпізаатычная сітуацыя па гэтым захворванні жывёл у Расійскай Федэрацыі рэзка пагоршылася. Чума ў суседзяў распаўсюджваецца даволі хутка. “На цяперашні час АЧС зарэгістравана на тэрыторыі 22 расійскіх рэгіёнаў, ад Краснадарскага краю да Архангельскай вобласці, — адзначыў намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача Капыльскага раёна Леанід Паляшчук. — Таму кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый першачаргова неабходна разгледзець пытанні няўхільнага выканання прафілактычных мерапрыемстваў”. Заражэнне здаровых свіней адбываецца пры сумесным утрыманні з інфіцыраванымі жывёламі, а смяротнасць пагалоўя можа складаць да 100%. У эпізаатычным ачагу знішчаецца ўсё пагалоўе, у тым ліку і свойскае. Адсюль зразумела, што эканамічны ўрон пры ўзнікненні захворвання будзе проста каласальным. Фактарамі перадачы віруса могуць стаць яшчэ і корм, пашы, транспартныя сродкі, забруджаныя выдзяленнямі хворых жывёл. Механічнымі пераносчыкамі з’яўляюцца таксама птушкі, дамашнія і дзікія жывёлы, грызуны, наскурныя паразіты, якія былі ў кантакце з хворымі і загінуўшымі свіннямі. Як бачна, фактараў распаўсюджвання больш чым дастаткова. Прафілактычныя мерапрыемствы прадугледжваюць, у прыватнасці, арганізацыю поўнага збору (у спецыяльныя прамаркіраваныя кантэйнеры) і ўтылізацыю (тэрмічная апрацоўка) біялагічных і харчовых адходаў на перапрацоўчых прадпрыемствах, у сталовых, рэстаранах і іншых пунктах грамадскага харчавання, у тым ліку — на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу. У гаспадарках, якія займаюцца свінагадоўляй,  рэкамендавана забяспечыць біялагічную ахову ферм і арганізаваць іх работу па прынцыпе прадпрыемстваў закрытага тыпу. Былі разгледжаны пытанні транспарціроўкі і рэалізацыі свіней. У прыватнасці, падчас здачы жывёлы са свінагадоўчых сельгасарганізацый дастаўка праводзіцца выключна аўтатранспартам, які належыць мясаперапрацоўчым прадпрыемствам, з наступнай абавязковай яго дэзінфекцыяй перад кожнай пагрузкай. Леанід Пятровіч засяродзіў увагу прысутных на забароне ўвозу з небяспечных краін і рэгіёнаў жывых свіней, спермы кныроў, мяса свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной і кішачнай сыравіны, шчаціння, дзікоў (рэалізацыя іх мяса на рынках, кірмашах), паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дабавак для жывёл, а таксама абсталявання, якое выкарыстоўвалася для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней. У гэтай сувязі трэба перагледзець і адмяніць дагаворы, якія заключаліся раней з замежнымі пастаўшчыкамі. Як паведаміў намеснік начальніка Капыльскага РАНС Віктар Гняцько, у раёне з 17 па 20 красавіка пройдуць вучэнні па адпрацоўцы дзеянняў тэрміновага рэагавання на выпадак узнікнення афрыканскай чумы свіней. У сувязі з вышэйпералічаным, у арганізацыях павінны распрацаваць комплекс патрэбных мер з назначэннем адказных па кожным ахоўным мерапрыемстве. Як вядома, захворванне лепш папярэдзіць. Тым больш што афрыканская чума ў Міжнароднай класіфікацыі адносіцца да спісу А  — асабліва небяспечных вірусных захворванняў жывёл. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара На здымку: Падчас семінара.  

Веснавое поле (CMigrator copy 1)

11.05.2025
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 10 красавіка, гаспадаркамі раёна пасеяна 2330 га яравых збожжавых і зернебабовых культур, што складае 17,1 % да запланаванага. На названую дату ў сяўбу ўключыліся ўсе сельгаспрадпрыемствы, за выключэннем РСУП “Бабоўня”. Найбольш паспяхова яна ідзе ў ААТ “Капыльскае” (69 % збожжавых і зернебабовых), “Семежава” (58 %), “Піянер-Агра” (54 %), “Скабін” (36 %). Закрыццё вільгаці праведзена на 38 % неабходных плошчаў. Тут самыя высокія паказчыкі ў ААТ “Скабін” (77 %), “Семежава” (63 %), ЗАТ “Жыліхава” (62 %), МАУП “Доктаравічы” (58 %). Справіліся з падкормкай азімых збожжавых 8 сельгаспрадпрыемстваў, а ўсяго па раёне гэты паказчык складае 81 %. 14 з 24 гаспадарак выканалі заданне па падкормцы азімага рапсу (раённы паказчык — 75 %). Падкармілі ўсе шматгадовыя травы 11 прадпрыемстваў, раённы рэзультат — 69 %. Атрымалі сілкаванне лугапашавыя культуры на 10 827 га, што складае 51 % да плана, чатыры гаспадаркі далі справаздачу аб поўным выкананні задання. Баранаванне пашаў праведзена на 1451 га. Маргарыта САКОВІЧ  

Чысціня патрэбна ўсім

11.05.2025
Добраўпарадкаваннем на тэрыторыі Слабада-Кучынскага сельсавета пачалі займацца з пачатку сакавіка, калі амаль ужо сышоў снег. У мерапрыемствах за гэты час прыняло ўдзел больш за 350 чалавек. Работа па навядзенні парадку вядзецца ўсімі прадпрыемствамі, установамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, а таксама 11 капыльскімі арганізацыямі. Актыўна дапамагае ў гэтым мясцовае насельніцтва, старэйшыны вёсак. Першымі набылі больш прывабны выгляд цэнтральныя вуліцы населеных пунктаў. У дадатак, ліквідаваны шэсць стыхійных сметнікаў, спілавана восем аварыйна-небяспечных дрэў. У в. Слабада-Кучынка і аг. Старыца акультураны  помнікі, мемарыялы. Сельгаспрадпрыемства ААТ “Старыца-Агра” пачало зносіць старыя непрывабныя будынкі, адзін з якіх сёлета ліквідаваны ў в. Свідзічы. Напярэдадні велікодных свят на грамадзянскія могілкі падвезены пясок. Ужо пасля з іх тэрыторыі будзе вывезена смецце. Як адзначыла старшыня сельвыканкама Нэлі Гусева, асабліва не спяшаюцца з навядзеннем парадку на сваіх сядзібах дачнікі. Ім высланы адпаведныя прадпісанні. А ўвогуле на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 32 пустуючыя сядзібы, на 18 з іх прыбрана смецце, высечана непатрэбнае кустоўе, дрэвы. З надыходам цёплага, сонечнага надвор’я работы па добраўпарадкаванні яшчэ больш актывізуюцца. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
Страница 616 из 1058