29
Веснавое поле (CMigrator copy 1)
11.04.2012
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 10 красавіка, гаспадаркамі раёна пасеяна 2330 га яравых збожжавых і зернебабовых культур, што складае 17,1 % да запланаванага.
На названую дату ў сяўбу ўключыліся ўсе сельгаспрадпрыемствы, за выключэннем РСУП “Бабоўня”. Найбольш паспяхова яна ідзе ў ААТ “Капыльскае” (69 % збожжавых і зернебабовых), “Семежава” (58 %), “Піянер-Агра” (54 %), “Скабін” (36 %).
Закрыццё вільгаці праведзена на 38 % неабходных плошчаў. Тут самыя высокія паказчыкі ў ААТ “Скабін” (77 %), “Семежава” (63 %), ЗАТ “Жыліхава” (62 %), МАУП “Доктаравічы” (58 %).
Справіліся з падкормкай азімых збожжавых 8 сельгаспрадпрыемстваў, а ўсяго па раёне гэты паказчык складае 81 %. 14 з 24 гаспадарак выканалі заданне па падкормцы азімага рапсу (раённы паказчык — 75 %).
Падкармілі ўсе шматгадовыя травы 11 прадпрыемстваў, раённы рэзультат — 69 %. Атрымалі сілкаванне лугапашавыя культуры на 10 827 га, што складае 51 % да плана, чатыры гаспадаркі далі справаздачу аб поўным выкананні задання. Баранаванне пашаў праведзена на 1451 га.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии