СУБОТНІК. 14 красавіка жыхары Капыльшчыны прынялі ўдзел у абласным суботніку. У асноўным наводзіўся парадак на замацаваных тэрыторыях. Прадстаўнікі райвыканкама і некаторых гарадскіх арганізацый прыбіралі схіл каля старога возера. Супрацоўнікі аддзелаў адукацыі, культуры, упраўлення райсельгасхарчу, падатковай інспекцыі збіралі камяні ў ААТ “Старыца-Агра”.
АЦЯПЛЕННЕ. У нашым раёне закончыўся ацяпляльны сезон. З 13 красавіка пачалося адключэнне жыллёвага фонду, а з 16 красавіка спынілася падача цяпла ва ўстановы адукацыі, аховы здароўя і іншыя.
СЕМІНАР. З 25 па 26 красавіка для дырэктароў РЦК і гарадскіх Дамоў культуры, супрацоўнікаў раённых метадычных цэнтраў адбудзецца абласны семінар-практыкум “Традыцыйныя і сучасныя формы работы клубных устаноў Капыльскага раёна з падлеткамі асацыяльных паводзін і нядобранадзейнымі сем’ямі”.
КВЗ. У Салігорску прайшоў ІІ абласны фестываль гульняў вясёлых і знаходлівых сярод навучэнскай і працоўнай моладзі. Усяго выступіла 17 каманд з 14 раёнаў Мінскай вобласці. Зборная Капыльшчыны вярнулася дамоў з дыпломам і каштоўнымі падарункамі.
АКЦЫЯ. З 21 па 28 красавіка пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», у ходзе якой работнікі лясгаса, члены школьных лясніцтваў і БРСМ, старшакласнікі прымуць удзел у лесапасадцы больш за 90 тыс. саджанцаў на плошчы 13,7 га, навядзенні парадку ў лясных масівах.
Комментарии