Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

110

Пад ляжачы камень вада не цячэ

11.04.2012
Цалкам прытрымліваюцца гэтай народнай мудрасці ў ААТ “Семежава”. Як упэўнены намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Юрый Зяньковіч, неабходна ўвесь час рухацца наперад, выпрабоўваць новыя тэхналогіі, гатункі, мяняць тактыку работы, змяшчаць акцэнты. [caption id="attachment_17761" align="aligncenter" width="443" caption="С. Волкаў, У. Карсюк і М. Горбач"][/caption] Вызначыўшыся, што такія культуры, як цукровыя буракі, рапс сёння даюць добры прыбытак, у сельгаспрадпрыемстве вырашылі павялічыць пад іх пасяўныя плошчы. Выкарыстоўваюць новыя сучасныя гатункі, якія ўжо добра зарэкамендавалі сябе. З мэтай мінімізацыі затрат ужо не адзін год прытрымліваюцца так званай нулявой тэхналогіі пры вырошчванні, напрыклад, кукурузы. Тым самым з тэхналагічнага працэсу выдаляецца такая аперацыя, як заворванне. Глеба апрацоўваецца толькі дыскатарам, затым вядзецца закрыццё вільгаці, уносяцца мінеральныя ўгнаенні, і насенне трапляе ў зямлю. Эканомія энергарэсурсаў дасягаецца і пры выкарыстанні камбінаваных агрэгатаў. Сёлета, урэшце як і заўсёды, у гаспадарцы веснавыя палявыя работы вядуцца ў комплексе. Ужо завершана падкормка азімых збожжавых (пачыналі з участкаў, якія найгоршымі выйшлі з зімы), шматгадовых траў, на фінішнай стадыі работы па сілкаванні лугапашавых угоддзяў, апрацавана трэцяя частка азімага рапсу. Вялікая ўвага надаецца закрыццю вільгаці. Падчас аб’езду палеткаў гаспадаркі разам з Юрыем Зяньковічам, кіраўнік агранамічнай службы не пераставаў смуткаваць, як хутка з глебы знікае вільгаць. І адбываецца гэта літаральна на вачах: здаецца, толькі-толькі па полі прайшоў трактар, як праз некалькі хвілін паверхня палетка ўжо набывае светлае адценне. На гэтай аперацыі ў ААТ “Семежава” задзейнічана два звяны — па тры трактары ў кожным. Дарэчы, адно з іх, разам са звяном па ўнясенні арганікі, у панядзелак накіравалася на дапамогу сусе-дзям — ААТ “Малінава”. А вось Міхаіл Горбач, Уладзімір Карсюк і Сяргей Волкаў на “Беларусах-3022” рыхтуюць глебу пад сяўбу цукровых буракоў у сваёй гаспадарцы. [caption id="attachment_17762" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Скамароха"][/caption] На 435 гектарах (інфармацыя на 10 красавіка. — Аўт.) ужо пасеяны яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры, што складае 58 % да запланаванага. Дарэчы, гэта адзін з самых лепшых вынікаў у раёне. У сяўбе задзейнічаны два агрэгаты: на трактары “Беларус-2522” з сеялкай “Бярэсце” працуе Аляксандр Скамароха, на “Джон Дзіры” з нямецкай сеялкай “ТerraDrill600” — Сяргей Гардзей. Настрой у механізатараў прыўзняты, нават свавольствы надвор’я іх не вельмі засмучаюць. Відаць па ўсім, што яны засумавалі па зямлі, па сапраўднай працы, вынікі якой прыносяць карысць не толькі гаспадарцы, але і значна папаўняюць сямейны бюджэт. А каб самаадчуванне земляробаў было заўсёды, як кажуць, на ўзроўні, стараюцца работнікі сталовай. Узначальвае калектыў Валянціна Цераховіч, пад яе кіраўніцтвам абеды і падвячоркі гатуюць дзве Галіны — Кедрык і Ляхава. “У дзень на сяўбе мы, здараецца, адпраўляем на палеткі звыш 100 абедаў і каля 50 падвячоркаў, — расказваюць жанчыны. — У перыяд нарыхтоўкі кармоў і ўборкі збожжавых яшчэ больш. Забяспечваем гарачым харчаваннем як працаўнікоў сваёй гаспадаркі, так і ААТ “Малінава”. [caption id="attachment_17763" align="aligncenter" width="443" caption="Аграном М. Кулік і С. Гардзей правяраюць рэгуліроўку сеялкі"][/caption] Словам, нягледзячы на надвор’е, работы ў гаспадарцы ідуць поўным ходам. Праз некалькі дзён плануецца пачаць сяўбу цукровых буракоў, адладжаны два бульбасартавальныя пункты (адзін з якіх зусім новы), і хутка пачнецца пераборка бульбы. “Мы не маем аніякіх праблем на сяўбе, — рэзюмуе Юрый Зяньковіч. — Насенне ёсць, паліва і ўгнаенні назапашаны з лішкам, тэхнікай і кадрамі таксама ўкамплектаваны”. Значыць, гаспадарцы застаецца пасеяць, правільна правесці догляд раслін — і ўбраць вырашчаны ўраджай. А які ён будзе — пакажа жніво. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей