Для комбайнера ОАО «Копыльское» Александра Чаюка нынешняя жатва, как и несколько предыдущих, отметилась весомыми результатами.
Имя водителя Александра Короля из ОАО «Копыльское» золотыми буквами вписано в историю нынешнего уборочного сезона. Перешагнув отметку в 6000 тонн зерна, он установил не просто наивысший личный результат, но и абсолютный рекорд среди всех перевозчиков урожая Копыльского района.
Бригада операторов зерносушильного комплекса ОАО «Копыльское» вновь подтвердила свой профессионализм, заняв первое место в рейтинге специалистов по обслуживанию сушильных установок.
Раённае свята «Дажынкі-2026», якія праходзілі у Праснаках, завяршылася музычнымі віншаваннямі. Перад гасцямі выступілі народны вакальны ансамбль «Бацькаўшчына» Клецкага РЦК, салістка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя Міхаіла Якаўлевіча Фінберга» Алеся Дзяржавец, а таксама дуэт «DVOE». Завяршыўся вечар святочным феерверкам і танцавальнай праграмай.
Пасля ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва на районным свяце «Дажынкі» на сцэну быў запрошаны кіраўнік ААТ «Праснакі» для традыцыйнай перадачы сімвала ўраджаю – дажыначнага снапа – гаспадарцы, якая будзе прымаць «Дажынкі-2027».
Галоўнай часткай мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2026 годзе. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый (па вытворчасці збожжавых на адзін бала-гектар) першае месца заняло ААТ «Праснакі» (дырэктар Уладзімір Лазоўскі) з паказчыкам 183,5 кг. Другое месца заслужана дасталося УП «ПІК-Лясное» (намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксандр Купрэвіч) – 173,5 кг. Трэцяе месца ва УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Уладзімір Кішко) – 144,9 кг.
Першае свята 8 верасня 1996 г. прымаў палескі Столін. Ідэйным натхняльнікам фестывалю працаўнікоў сяла стаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка абавязкова прысутнічаў на кожным мерапрыемстве і асабіста ўшаноўваў аграрыяў, падводзіў вынікі сельскагаспадарчага года і ставіў задачы на будучае.
Ганаровай граматай Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагароджаны галоўны аграном ААТ «Ціміразеўскі» Юрый Гурыновіч, галоўны інжынер ААТ «Прагрэс 2010» Мікалай Кандраценка.
На раённым свяце "Дажынкі" ўшаноўвалі тых, хто адказна і з любоўю працаваў на роднай зямлі. Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны: брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Наталля Кандыбовіч, трактарыст-машыніст сельгасфіліяла «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Віталь Паграбіцкі.
Свята ўраджаю, якое праходзіць у Праснаках пачалося пад гукі святочнай музыкі. Традыцыйна быў унесены галоўны дажыначны каравай. Затым адбылося шэсце калектываў сельгасарганізацый раёна, якое ўзначаліў калектыў ААТ «Праснакі». У гаспадарцы намалочана 14 897 тон збожжа, у тым ліку рапсу 3 295 тон. Убрана 2 467 гектараў, з іх – 650 азімага рапсу. Ураджайнасць збожжавых і рапсу – 60,4 ц/га, азімага рапсу – 50,7 ц/га. На ўборцы было задзейнічана 8 камбайнаў і 5 аўтамабіляў МАЗ.