Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

На Копыльщине состоялось награждение победителей районного соревнования на уборке урожая-2026

11.09.2026

Галоўнай часткай мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2026 годзе. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый (па вытворчасці збожжавых на адзін бала-гектар) першае месца заняло ААТ «Праснакі» (дырэктар Уладзімір Лазоўскі) з паказчыкам 183,5 кг. Другое месца заслужана дасталося УП «ПІК-Лясное» (намеснік дырэктара па раслінаводстве Аляксандр Купрэвіч) – 173,5 кг. Трэцяе месца ва УП «ПрыортрансАгра» (дырэктар Уладзімір Кішко) – 144,9 кг.

 

Сярод галоўных аграномаў лідарам стаў галоўны аграном ААТ «Праснакі» Анатоль Карачун. На другім месцы – намеснік дырэктара па раслінаводстве УП «ПІК-Лясное» Аляксандр Купрэвіч. Трэцяе месца ў намесніка дырэктара па раслінаводстве ВУП «ПрыортрансАгра» Аляксандра Пілецкага.

Сярод галоўных інжынераў першае месца ў галоўнага інжынера ААТ «Праснакі» Паўла Марцава (68,5 т на ўмоўны камбайн). Другое месца заслужана дасталася галоўнаму інжынеру ААТ «Капыльскае» Сяргею Ігнатовічу (49,1 т). Бронзавым прызёрам стаў намеснік дырэктара па механізацыі УП «ПІК-Лясное» Аляксандр Ткачук (45,2 т).

Сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў першае месца заняў экіпаж ААТ «Капыльскае» ў складзе Віталя Лобана (камбайн Lexion 540, 2674 т на ўмоўны камбайн). На другім месцы – экіпаж ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Майсы (КЗС-1218, 2658 т). Трэцяе месца ў экіпажа філіяла «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» у складзе Ігара Цвілевіча (КЗС-1218, 2651 т).

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ў лідарах вадзіцель ААТ «Капыльскае» Аляксандр Кароль (МАЗ, 6518 т). Другое месца заслужана дасталася вадзіцелю ААТ «Піянер-Агра» Сяргею Лазюку (МАЗ, 4649,9 т). Трэцяе месца ў вадзіцеля філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Сяргея Гаргуна (ГАЗ, 4 261 т).

Сярод маладых экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў лідарам стаў экіпаж ААТ «Капыльскае» ў складзе Аляксандра Чаюка (GS-12А1, 1784 т). Другое месца ў экіпажа ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Паўла Турбана (GS-12А1, 1622 т). Замкнуў тройку лідараў экіпаж ААТ «Старыца-Агра» ў складзе Андрэя Шацілы (GS-12А1, 1441 т).

Сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа першае месца заняў вадзіцель ААТ «Праснакі» Алег Дзямідчык (МАЗ, 3377 т). На другім месцы – вадзіцель ААТ «Піянер-Агра» Ілля Касцюк (МАЗ, 2983 т). Трэцяе месца ў вадзіцеля ААТ «Старыца-Агра» Іллі Шнітко (МАЗ, 2638 т).

Сярод звёнаў (брыгад) аператараў збожжасушыльных установак на першым месцы звяно ААТ «Капыльскае» ў складзе Сяргея Лушчыцкага, Паўла Малікава, Уладзіміра Крывецкага, Віктара Мялешкі (М-819, 17 338 т). Другое месца заслужана дасталося звяну ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Валерыя Панцэвіча, Віталя Самахвала, Міхаіла Мікуліча (12 408 т). Трэцяе месца ў звяна ААТ «Прагрэс 2010» у складзе Максіма Салаўя, Мікіты Міторы (9757 т).

Словы пашаны кіраўнікам

Для ўручэння памятных дажыначных сувеніраў на сцэну былі запрошаны першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч і кіраўнікі сельгасарганізацый раёна.

Фота аўтара

 


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/43534-na-kopylshchine-sostoyalos-nagrazhdenie-pobeditelej-rajonnogo-sorevnovaniya-na-uborke-urozhaya-2026#sigProId89dd092ee1
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей